клапо́ўнік, -у, м.

Расліна сямейства крыжакветных з непрыемным пахам, ужыв. ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапо́ўнік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. клапо́ўнік
Р. клапо́ўніку
Д. клапо́ўніку
В. клапо́ўнік
Т. клапо́ўнікам
М. клапо́ўніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клапо́ўнік

‘памяшканне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клапо́ўнік клапо́ўнікі
Р. клапо́ўніка клапо́ўнікаў
Д. клапо́ўніку клапо́ўнікам
В. клапо́ўнік клапо́ўнікі
Т. клапо́ўнікам клапо́ўнікамі
М. клапо́ўніку клапо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клапо́ўнік м.

1. (род. клапо́ўніку) бот. клопо́вник;

2. (род. клапо́ўніка) прост. (помещение или мебель, в которых развелось много клопов) клопо́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клапо́ўнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Разм. Памяшканне або мэбля, у якіх завялося многа клапоў.

2. ‑у. Род адна‑, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства крыжакветных, што скарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клапоўнік 6/7

- » - смеццевы 6/7 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КЛАПО́ЎНІК (Lepidium),

род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Больш за 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя К.: пасяўны, або крэс-салата (L. sativum), смеццевы, або вянечнік (L. ruderale, нар. назва ліхаманкавая трава), палявы (L. campestre). Трапляецца на пясчанай глебе, засоленых і засмечаных мясцінах.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, часам паўкусты выш. 5—60 (100) см. Сцябло прамое, голае або апушанае. Лісце цэласнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, часам без пялёсткаў, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручочак. Некат. віды маюць непрыемны пах, які адпуджвае клапоў (адсюль назва). Лек., агароднінныя (прыпраўныя), меданосныя, інсектыцыдныя расліны.

Клапоўнік смеццевы.

т. 8, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клапо́ўнік ’род травяністых раслін сямейства крыжакветных, што выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў’ (ТСБМ), ’клапоўнік смеццевы, Lepidium ruderale L.’ (Кіс., Жыв. сл., Касп.), ’багун’ (Ян.). Да клоп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ласка́вец бот. клапо́ўнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЭС-САЛА́ТА,

гл. ў арт. Клапоўнік.

т. 8, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)