Жужэ́ць ’гусці’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жужжа́ть, балг. жужа ’тс’. Параўн. славен. žučati. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), жужжать < жузг‑ (як дребезг‑и) ад гукапераймальнага жу‑ < *geu‑) + ‑ати. Але гэта не тлумачыць пераходу зг > жж. Фасмер (2, 64) тлумачыў жж як экспрэсіўнае. Пераход zg > > žž > ž тлумачыцца праз суфікс *‑ě‑ti; магчыма, ён адлюстроўваецца ў бел. дыял. форме на ‑эць. Улічваючы балг. форму, відаць, прасл. Міклашыч, 412. Параўн. жузнець. Параўн. рус. дыял. назвы насякомых жузг, жужг, жужга (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужга ’гнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жла ’жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. дыял. žužlá ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, на той жа аснове жу‑, жужг‑, жузг‑ гукапераймальнага характару, што і жужэць, жук1 (гл.) з суфіксам ‑л‑а (як цёрла, а таксама зяпло, вякло (гл.), Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Гл. жужаль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журча́ць, журчэць ’цурчаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. журча́ть, укр. журча́ти (параўн. дзюрча́ти ’тс’), в.-луж. žurčeć ’тс’, славац. žurčať ’тс’. Утворана ад гукапераймальнай асновы *geu‑, якая суадносіцца з *gō̆u̯‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць) з пашырэннем ‑r‑ і суфіксальным ‑k‑ (як гук) > ‑č‑ перад ‑ě‑ti. Гл. жук, жужэць. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 300), гукапераймальнае журчь + ати (параўн. гурк, урчать, ворчать). Праабражэнскі (1, 238–239), Фасмер (2, 68) указваюць на гукапераймальны характар слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лка ’вяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑ ’згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жма1 ’вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмо ’сноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шма ’вялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmo ’вялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жма ’процьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)