вытво́рная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. вытво́рная вытво́рныя
Р. вытво́рнай вытво́рных
Д. вытво́рнай вытво́рным
В. вытво́рную вытво́рныя (неадуш.)
Т. вытво́рнай
вытво́рнаю
вытво́рнымі
М. вытво́рнай вытво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вытво́рная сущ., мат. произво́дная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЫТВО́РНАЯ функцыі, ліміт адносін прырашчэння функцыі 𝑓(x) да прырашчэння аргумента; адно з асн. паняццяў дыферэнцыяльнага злічэння. Характарызуе хуткасць змены функцыі пры змене яе аргумента. Абазначаецца 𝑓(′x), y′(x), d 𝑓(x) d x . Вытворная функцыі 𝑓(x) у пункце x0 роўная вуглавому каэфіцыенту tgα датычнай да лініі y=𝑓(x) у яе пункце Mo з абсцысай xo.

Паводле вызначэння 𝑓′(x) = lim Δx 0 Δy Δx = lim Δx 0 𝑓( x0 + Δx) 𝑓( x0 ) Δx , дзе x0 — пункт, у некаторым наваколлі якога вызначана функцыя 𝑓(x); Δx = x x0 — прырашчэнне аргумента; Δy = 𝑓( x0 + Δx) 𝑓( x0 ) — адпаведнае прырашчэнне функцыі. Калі гэты ліміт канечны, то функцыя 𝑓(x) наз. дыферэнцавальнай у пункце x0. Аперацыя знаходжання вытворнай наз. дыферэнцаваннем. Вытворнай ад y′ (першай вытворнай) ёсць другая вытворная (y″) і г.д. Для функцый некалькіх зменных вызначаюцца частковыя вытворныя — вытворныя па аднаму з аргументаў пры ўмове пастаянства ўсіх астатніх аргументаў.

Паняццем вытворнай карыстаюцца пры рашэнні многіх задач матэматыкі, фізікі, тэхнікі і інш. навук.

Літ.:

Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1994;

Гусак А.А. Высшая математнка. Т. 1—2. 2 изд. Мн., 1983—84.

А.А.Гусак.

т. 4, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вытво́рная у знач. наз. м. матэм. bleitung f -, -en, Differentilquoti¦ent m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вытворная функцыі 3/206; 4/333, 334; 5/121

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

частковая вытворная

т. 17, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вытво́рны, -ая, -ае.

Утвораны ад іншага.

Вытворная велічыня.

Вытворнае слова.

В. тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Утвораны ад іншых форм, велічынь і пад. Вытворнае слова. Вытворная велічыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

произво́дная сущ., мат. вытво́рная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытво́рны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вытво́рны вытво́рная вытво́рнае вытво́рныя
Р. вытво́рнага вытво́рнай вытво́рнага вытво́рных
Д. вытво́рнаму вытво́рнай вытво́рнаму вытво́рным
В. вытво́рны вытво́рную вытво́рнае вытво́рныя
Т. вытво́рным вытво́рнай
вытво́рнаю
вытво́рным вытво́рнымі
М. вытво́рным вытво́рнай вытво́рным вытво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)