верх, -у, М на вёрсе, мн. вярхі́, вярхо́ў, м.

1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.

В. дома.

В. гары.

Жыць на самым версе.

2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.

Грузавік з брызентавым верхам.

3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.

Драпавы в. паліто.

Скураны в. (абутку).

4. перан., адз. Перавага (разм.).

Паглядзім, чый тут в. будзе.

Браць в. (перамагаць).

5. перан., чаго, адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.

В. дасканаласці.

В. майго жадання.

6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.

Кіруючыя вярхі.

Сустрэча ў вярхах.

7. перан., мн. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).

Нахапацца вярхоў.

Слізгаць па вярхах.

8. мн. Высокія ноты (спец.).

Браць вярхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

верх

1. в разн. знач. верх, род. ве́рху м.;

взобра́ться на са́мый верх узабра́цца на са́мы верх;

верх соверше́нства верх даскана́ласці;

пальто́ с суко́нным верхом паліто́ з суко́нным ве́рхам;

2. верхи́ мн., в разн. знач. вярхі́, -хо́ў;

одержа́ть верх узяць верх;

брать верх браць верх;

быть на верху́ блаже́нства быць на вяршы́ні шча́сця;

смотре́ть по верха́м глядзе́ць (падыхо́дзіць) павярхо́ўна;

нахвата́ться верхо́в нахапа́цца вяршко́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

верх м.

1. (род. ве́рху) в разн. знач. верх;

в. гары́верх горы́;

фу́тра з суко́нным ве́рхам — шу́ба с суко́нным ве́рхом;

2. только мн., муз. верхи́;

у яе́ до́бра гуча́ць вярхі́ — у неё хорошо́ звуча́т верхи́;

3. (род. ве́рха) (верхняя часть предмета) верх; (у шляпы — ещё) ту́лья ж.;

наня́ць в. да́чы — снять верх да́чи;

узя́ць в. — взять верх;

в. даскана́ласціверх соверше́нства;

з ~хам — с ве́рхом;

це́раз в. — че́рез край;

чый в. — чей верх;

мой (твой, яго́, яе́ і г.д.) в. — мой (твой, его́, её и т.д.) верх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

верх, ‑у, М на версе; вярхі, ‑оў; м.

1. Прастора, якая знаходзіцца над чым‑н.; проціл. ніз. // Верхні бок прадмета пры нармальным яго становішчы; проціл. ніз. Паставіць шафу верхам уніз. // Верхняя частка якога‑н. прадмета; вяршыня, верхавіна. Верх гары. □ Мужчына быў у пляскатай летняй шапцы з шырокім круглым верхам. Чорны. Застаўся цяпер тырчаць [ад сасны] толькі камель з вострым белым верхам. Мележ. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

2. Прыстасаванне над сядзеннем у машыне, фаэтоне і пад., якое засцерагае ад дажджу, сонца, ветру. Машына з брызентавым верхам. Падняць верх. □ Пятро Тадаровіч нацягнуў ужо на свае растрыбушаныя драбінкі верх з пасшываных.. мяшкоў. Чорны.

3. Паверхня зямлі, якога‑н. прадмета ў адносінах да таго, што знаходзіцца ў глыбіні, у сярэдзіне. Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца. Якімовіч. Гарышны, успамінаючы «добрыя старыя часы», любоўна паляпаў па версе акардэона. Ракітны. // Верхні матэрыял якога‑н. адзення або матэрыял, якім што‑н. пакрыта, абшыта. Драпавы верх паліто. Пасылка з палатняным верхам.

4. перан.; чаго. Вышэйшае дасягненне. Верх майго жадання. □ Вагон-клуб быў верхам спраўджаных імкненняў Данілавых. Шынклер.

5. толькі мн. гл. вярхі.

•••

Браць (узяць) верх над кім‑н. гл. браць.

Знізу (і) да верху — увесь, поўнасцю, цалкам.

Мой (твой, яго, яе і г. д.) верх — я, ты, ён перамог, яна перамагла.

Цераз верх паліць (насыпаць) гл. наліць.

Цераз верх перці гл. перці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верх м

1. (верхняя частка) berer Teil, berteil m -(e)s, -e; beres Stckwerk (у дома); Verdck n -(e)s, -e (у аўтамашыны);

адкідны́ верх Klppverdeck n;

раскладны́ верх Schebedach n -(e)s, -dächer;

2. (паліто і г. д) ußenseite f -;

3. (матэрыі) rchte Site;

4. (вышэйшая ступень) Gpfel m -s, -, Höhepunkt m -(e)s, -e, Sptze f -, -n;

верх даскана́ласці Mster der Vollkmmenheit;

узя́ць [атрыма́ць] верх die berhand gewnnen* (над кім-н, чым über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Верх, Ст.-рус. вьрхъ, рус. верх, укр. верх, польск. wierzch, чэш. vrch, ст.-слав. врьхъ, балг. връх, серб. вр̑х і г. д. Прасл. *vьrxъверх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е. *u̯ers‑ ’паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ. viršùs, лат. vìrsusверх, верхняя частка’, грэч. ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац. verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд. varšman‑ ’вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав. *vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ. viršùs, лац. *versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верх, вяршыня, верхавіна, вяршаліна, спічак / гары: пік / будынка: шпіль, шпіц; макаўка (разм.); шапка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вярхі́ гл. верх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кры́ты, -ая, -ае.

Які мае страху, дах, верх.

К. ганак.

К. рынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

восторжествова́ть сов. перамагчы́, узя́ць верх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)