бо́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́д бо́ды
Р. бо́да бо́даў
Д. бо́ду бо́дам
В. бо́д бо́ды
Т. бо́дам бо́дамі
М. бо́дзе бо́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бод 10/385

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БОД у вылічальнай тэхніцы, адзінка хуткадзеяння (прапускной здольнасці) канала сувязі, роўная 1 біт/с. Названа ў гонар Ж.Бадо.

т. 3, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бод

[фр. J. Baudot = прозвішча фр. вынаходцы (1845—1903)]

адзінка вымярэння хуткасці тэлеграфавання, роўная колькасці элементарных электрычных сігналаў, што перадаюцца па лініі сувязі за 1 секунду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв. бо̑д ’укол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед. бод ’шывок’, ’вастрыё’, балг. бод ’укол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАДО́ ((Baudot) Жан Марыс Эміль) (11.9.1845, Маньё, Францыя — 23.3.1903),

французскі вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Стварыў першую практычна прыдатную да эксплуатацыі сістэму шматразовага тэлеграфавання перадачай раўнамерных кодавых пасылак эл. току (1874—76). Першыя Бадо апараты пачалі дзейнічаць у 1877 на тэлеграфнай лініі Парыж—Бардо. Імем Бадо названа (1927) адзінка скорасці тэлеграфавання — бод.

т. 2, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.

1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.

3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бо́тка ’палка з увагнаным у канец вострым цвічком (ужывалася як паганялка для валоў)’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, з *бод‑ка (да bod‑ ’басці, калоць’). Іншага паходжання ст.-бел. ботка ’рыбалоўная прылада’ (< польск. botka; Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдоўнік1 ’расліна Cirsium arvense, бадзяк палявы’ (гл. Кіс.). Напэўна, расліна так названа паводле сваіх круглых кветак-галовак. Параўн., напр., яе назвы ва ўкр. мове, якія адлюстроўваюць гэту прыкмету: головатник, наголоватень, наголоватка (Макавецкі, Sł. botan., 99). У бел. мове тут выступае тая ж аснова булд-, што азначае круглыя, пузатыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га і г. д.) і ’сустракаецца ў іншых назвах раслін (гл. булдоўка). Менш верагоднай здаецца здагадка, што булд‑(оўнік) < *будл‑(оўнік) < *бодл‑(оўнік); параўн. укр. назвы для Cirsium arvense тыпу бодлак (ад бод ’калоць’).

Булдоўнік2 ’расліна Pulsatilla patens L., сон раскрыты’ (Кіс.). Назва (аснова булд- ’штосьці круглае, збанкаватае, выпуклае’; гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га, а таксама іншыя назвы раслін: булдоўка гарлачык жоўты’ і булдоўнік ’бадзяк палявы’) паводле збан-кападобнай, як у цюльпана, кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)