БАДО́
(Baudot) Жан Марыс Эміль (11.9.1845, Маньё, Францыя — 23.3.1903),
французскі вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Стварыў першую практычна прыдатную да эксплуатацыі сістэму шматразовага тэлеграфавання перадачай раўнамерных кодавых пасылак
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)