Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апало́нік1, ‑а, м.
Хвастатая лічынка жабы. У школе мы будзем пазіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі.Якімовіч.
апало́нік2, ‑а, м.
Вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Восілена прысела каля Каспара і драўляным апалонікам наліла ўсім стравы.Броўка.Там, над ахутанымі парай катламі, з павісшым у паветры на паўдарозе апалонікам стаяла Ліда.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апало́нікм
1.разм Schö́pflöffel m -s, -;
2.заал Káulquappe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Апало́нік1пало́нік ’разліўная лыжка’. Рус.половник, уполовник, укр.ополоник, половник, абл.уполовник ’тс’. Ст.-рус.половьникъ ’мера сыпкіх цел’, уполовьникъ, упольникъ ’коўш на доўгай ручцы’. Ст.-бел.ополоник 1538–1539, полоник 1556–1571 (Мар. дыс.), ополоникъ (Шакун, Гісторыя, 114). Балг.половница ’сасуд 1/2 л’; макед.арх.половник ’1/2 вядра, торбы і інш.’, серб.-харв. устар. поло̀вњак ’мера збожжа каля 25 кг’, славен.polovník, polovnìca ’старая мера сыпкіх цел’. Параўн. яшчэ ўкр.половник ’засек для паловы’; славац.polovník ’сумесь з аўса (жыта) і ячменю’. Абодва прыклады на упольникъ у Сразн. аб меранні мора ўпольнікам. Апалонік, палонік звязаны са старарускай назвай меры половьникъ, уполовьникъ; апошняя цалкам, магчыма, генетычна звязана з паўднёваславянскімі формамі. Далейшыя этымалагічныя хады няпэўныя; магчыма сувязь з пол ’1/2’. Улічваючы славен.рòl ’чарпак (для лодкі)’ і ст.-рус.упольник, нельга гаварыць аб непасрэднай сувязі з палова ’рэшткі пры апрацоўцы зерня’. Фасмер (4, 164) няпэўна (як сам адзначае) параўноўвае уполовник, упол, уполовьня з палаць ’веяць’ (гл.), палоць.
Апало́нік2, пало́нік (Нас., БРС). Укр.ополоник ’палонік’, рус.дыял.полоник ’тс’ (бранск.). Перанос па знешняму падабенству з назвы лыжкі; параўн. балг.попова лъжичка ’тс’.
*Апало́нік3, ополо́нык ’перапечка з цеста’ (Вешт., 393). Параўн. палёшки ’малыя вараныя ці печаныя перапечкі’ (Вешт., 398). Магчыма, з назвы лыжкі, пры дапамозе якой наліваюць цеста (няпэўна). Параўн. паляніца, апалька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пало́нік¹, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і апалонік¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пало́нік², -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і апалонік².
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)