Дражні́ць ’дражніць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дразни́ть, дражни́ть, укр. дражни́ти, польск. drażnić, чэш. (ст.-чэш.) drážniti, серб.-харв. дразнити. Прасл. *drazniti, магчыма, ад *draznь, вытворнага з суф. ‑znь ад асновы *dra‑. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 104 (з аглядам версій). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 534; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 162; Махэк₂, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.
Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурні́цы ’ягады буякі’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2). Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: п’яніца, галава‑боль (гл. Кіс.). Укр. дурниця (таксама болиголов, дурнопян, дурнина, пияки), у рус. мове пьяница (дурни́ца азначае розныя травы), у ням. Rauschheere. Ужо Насовіч пісаў: «ягода, имеющая одуряющее, наркотическое свойство». Назва ўтворана ад дурны́ (паводле ўласцівасцей расліны). Параўн. буякі́ ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́нка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.), ’грыбы смажаныя’, жаранка ’бульба смажаная’ (Мат. Гом.), жа́ренка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’піражкі смажаныя’, жа́ренки, жарёнки ’смажаная ежа’. Паводле спосабу прыгатавання, ад дзеяслова жа́рыць 1 (гл.) з суфіксальным ‑ан‑к‑а або ‑он‑к‑а < ‑ен‑ък‑а, як і падобныя назвы ежы: мачанка, сечанка, паранка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвало ’рот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́жка 1 ’кроў’ (Жд. 1). Рус. жи́жка, бранск., кур., варонеж., арл., тул., смал. ’вадкасць’, смал. ’кроў’. Памянш. суфікс ‑ка ад наз. жыжа 1 (гл.)
Жы́жка 2 ’крапіва’ (Жд. 2). Укр. дзіцяч. жи́жка ’ўсё гарачае і пякучае’ (Грынч.), палес. жи́жка, жі́жка ’крапіва’. Ад кораня дзеяслова жыгаць ’апякаць’ з суфіксам ‑к‑a і марфаналагічным чаргаваннем г/ж. Параўн. і жыжа 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Засклёп ’запоўненыя мёдам соты, якія запячатаны воскам’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. зас́клеп ’пакрыццё скляпеннем’, ’пабудова вусенем кокана’ (Жэлях.), польск. zasklep ’воск, якім пчолы заляпляюць шчыліны ў вуллях, васковыя крышанкі ў сотах’, ’кокан’. Бязафіксны наз. ад *zasklepti (параўн. заскле́піць, заскляпі́ць ’запячатаць соты’, ’склеіць’, рус. кур. заскле́пи́ть ’зрабіць скляпенне ў печы’ і чэш., славац. адпаведнікі), утворанага з коранем *sklep‑. Гл. склеп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)