Ля́кса, ла́кса, ляксу́ха ’панос’, ля́ксы ’хвароба ад моцнага паносу’, ляксава́ць ’слабіць’ (Нас., Касп., Федар. 1; лаг., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). Праз польск. laksa, taksacja, laksować ’тс’ з с.-лац. laxare ’прачышчаць, выклікаць панос’, якое з лац. laxāre ’адпускаць, аслабляць, рабіць больш вольным, вялым, слабым’ < laxus ’прасторны, слаба нацягнуты, лагодны’ (Слаўскі, 4, 32) < і.-е. *slēg‑ (лат. leg̓ēns, ірл. lace, ст.-ісл. slakr, ст.-в.-ням. slach ’вялы, абвіслы, слаба нацягнуты’; асец. læx/l̥æxæ ’кал, экскрэменты’, якое, аднак, Абаеў (2, 39) лічыць каўказскім словам). Бел. в.-дзв., міёр., віл., аляксей, ляксей (Вештарт, Бел.-польск. ізал., 20) утварыліся ад лякса пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізу́н1 ’міфічная істота, якая летам хаваецца ў фасолі, каноплях, гаросе; яна залізвае дзяцей да смерці’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), укр. паўн.-зах. лизун ’міфічная істота ў выглядзе вялікага звера, якая жыве ў лясах і жарэ людзей’, рус. ярасл., кастрам., цвяр., смал. лизун ’дамавік, які жыве ў падмосці, пад печчу і якім палохалі дзяцей’. Усх.-слав. рэгіяналізм, які ўзыходзіць да прасл. lizunъ, якое з lizati. Да лізаць (гл).

Лізу́н2 ’той, хто любіць лізаць, лізацца (аб жывёлах)’, ’мужчына, які любіць цалавацца’, ’які любіць прыхарошвацца’ (Шат., Бяльк., Яўс., ТСБМ; міёр., З нар. сл.), ’ліслівец, падхалім’ (Яўс., ТСБМ). Укр., рус. лизун. Да лізаць, лізацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глог ’глог’ (БРС). Рус. глог, укр. гліг, чэш. hloh, славац. hloh, польск. głóg, балг. глог, макед. глог, серб.-харв. гло̏г і да т. п. Прасл. *glogъ ’глог і пад.’ Звычайна тлумачаць як ’калючая расліна’ і ўзводзяць да і.-е. glō̆gh‑ ’востры, калоць’ (параўноўваючы з грэч. γλωχίς ’вастрыё, калючка’, γλῶχες ’асцюк коласа’). Гл. Бернекер, 1, 306; Траўтман, 91; Фасмер, 1, 414; Слаўскі, 1, 294–295. Іншыя тлумачэнні менш верагодныя (агляд іх гл. у Слаўскага, там жа; Фасмера; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 6, 136–137). Махэк₂ (168) лічыць прасл. назву *glogъ словам субстратнага паходжання (з так званага «праеўрапейскага» субстрату).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барка́н1, парка́н ’плот, агароджа’ (Касп., Шушк., Шн., Маш., Інстр. II). Укр. барка́н, парка́н ’тс’. Запазычанне з польск. parkan ’тс’ (а гэта з венг. párkány, параўн. Брукнер, 396). Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 237.

Барка́н2, барканчу́к ’дзіця незамужняй жанчыны’ (Маш.). Метафарычнае ўжыванне слова барка́н ’агароджа’? Першапачаткова, відаць, пейаратыўная назва (’дзіця, што нарадзілася пад плотам’). Але хутчэй зыходнай формай, зразумела, з’яўляецца барканчу́к (вытворнае суфіксам ‑чук ад барка́н ’агароджа’), адсюль скарачэнне барка́н.

Барка́н3 ’від тканіны’ (Нас.). Рус. барака́н, барка́н. Першакрыніца — араб.-перс. barrakan. Форма барка́н, як лічыць Фасмер, 1, 123, зыходзіць да гал. barkaan. Гл. яшчэ Брукнер, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́нка ’гладыш’ (Мат. Маг., Ян., Мат. Гом.). Рус. кринка ’тс’, ст.-рус. крина ’мерка збожжа’, балг. крина ’тс’, серб.-харв. крина ’тс’, славен. krínja ’чан’, в.-луж. krina ’карыта’. Астатнія славянскія паралелі маюць памяншальную суфіксацыю. Развадоўскі (Wybór, 2, 174–175) аддзяляў слова са значэннем ’крыніца’ ад слова са значэннем ’пасудзіна’. Першае ён выводзіў са ст.-грэч. κρήνη ’крыніца’, другое — з невядомай нам таксама грэчаскай формы. Калі браць пад увагу значэнне ’драўлянае начынне’, то не выключана сувязь з лац. scrinium ’скрынка’ (Бернекер, 1, 617). Прыняць генетычную сувязь паміж славянскімі і лацінскай лексемамі нельга. Хутчэй тут старое лексічнае пранікненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́хлы ’нясвежы, няяркі’, жу́хнуць ’рабіцца жухлым’ (ТСБМ). Рус. жу́хлый, жу́хнуть. Безляй (Radovi [Akademija Nauka і Umjetnosti Bosne і Hercegovine], XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, knj. 12, 1969, 88) прапануе ўзводзіць рус. жухнуть, бел. жухнуць ’высыхаць’, як і славен. дыял. júhniti ’буркнуць, пікнуць’, да і.-е. *dheus‑ ’пыліць, дуць’, якое дае побач з рэфлексам *dux (гл. дух) яшчэ і рэфлекс *djux‑, што і даў жухнуць. Параўн. і.-е. назвы няяркіх фарбаў, якія дае Покарны (1, 270) пад *dheus‑, ст.-інд. dhūsara ’колер пылу’, лац. fuscus ’цёмна-карычневы, жоўта-чорны’, англ. dusk ’змрочны, цёмны. Для словаўтварэння з суфіксамі ‑л‑ (прыметнік) і ‑ну‑ (дзеяслоў) параўн. бляклы, блякнуць. Параўн. яшчэ тусклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́м1, потым, драг. пото́м ’але, але ж, усё ж, аднак, а ўсё ж’ (Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), ’потым’ (Шат., Янк. 1). Укр. по́тім, рус. пото́м, польск. potym, луж. pótym, potymzo н.-луж. potu, чэш. potom, poté, славац. potom, poton, potemáj, славен. potém, серб.-харв. по̀том, балг. потем. Прасл. potomь, утворанае з po і М. скл. займенніка to ’тое’ (ESSJ, SG, 2, 578). Бел. паты́м — кантамінаваная форма з патом і польск. potym. Сюды ж патомны ’будучы’ (Касп.).

Пато́м2 ’стамленне’ (Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік. Да па‑таміцца ’стаміцца’, як патоп ад патапіцца і да таго пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ндзіць ’гнаць, даганяць; хутка ісці, бегчы’ (Жд. 2; любч., Нар. словатв.; Скарбы), пэндыты экспр. ’нясці, цягнуць, валачыць’ (Клім., Сл. Брэс.), пэндзіцца ’прытрымлівацца моды’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэндытысь экспр. ’насіцца, несціся’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж пэнд ’парастак’: новыя пэнды парэчак (ваўк., Сл. ПЗБ). Запазычанне з польск. pędzić ’прымушаць да хугкага руху, падганяць; несціся’, параўн. пудзіць (гл.); значэнне ’цягнуць, валачыць’ — вынік экспрэсіўнага пераасэнсавання па прынцыпу кантраснасці; тэрмін для ’парастка’ запазычаны са штучна створанага польск. pęd ’атожылак’ у якасці калькі з ням. Trieb (ад treiben ’гнаць’, гл. Банькоўскі, 2, 537), параўн. батанічнае выганка ’вырошчванне пасынкаў’, чэш. vyhon ’адростак’, рус. побёг і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяка́рня ’памяшканне, дзе выпякаюць хлеб’ (ТСБМ), пекарня ’памяшканне для службы ў маёнтку з вялікай печчу для выпечкі хлеба’ (Сержп.). Вытворнае ад пе́кар ’хлебапёк’ (гл.), параўн. пя́кар ’тс’ (івац., Сл. ПЗБ), ці хутчэй запазычанне з польск. piekarnia, адкуль паходзіць і складаны суфікс ‑арня для ўтварэння назоўнікаў — назваў памяшканняў для пэўнай дзейнасці. Першаснай крыніцай лічыцца с.-в.-ням. бавар. peck ’пекар’, с.-в.-ням. bẹcke ’тс’, сучаснае ням. Bäcker ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 226; Сной, 434 і інш.), аднак наяўнасць ст.-слав. пекарь, пекаръница ’хлебная печ’, а таксама адпаведных слоў у большасці сучасных славянскіх моў ставіць пад сумненне апошняе меркаванне, гл. БЕР, 5, 133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́дашча (радоща) ’агульная радасць’ (Нас.). Мяркуецца, што запазычана з украінскай мовы (Сцяцко, Выбр. тв., 1, 237), дзе выступае як pluralia tantum ра́дощі, што ставіць пад сумненне наяўнасць формы адз. л. (параўн. Малдаван, Этимология–1994–1996, 210). Праблематычнай падаецца і суадносная форма адз. л. ст.-слав. радоща, паколькі ў пісьмовых помніках гэтая і падобныя формы на ‑ощи сустракаюцца выключна ў форме мн. л., часцей за ўсё ў Тв. скл. радощами, што выступае ў ролі прыслоўя, якое паслужыла асновай для ўтварэння формы назоўнага і іншых склонаў (Трыпуцька, SR, 10, 81–96). Да *radostь з пашырэннем ‑(j)a (ESJSt, 12, 745). Гл. радасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)