Асяні́на ’асенні збор для царквы’ (Нас., Янк. I). Ст.-рус. осенина ’тс’ з XII ст. (Філін, Происх., 599–600). Ад восень (гл.) з суфіксам ‑іна, як і ў іншых назвах падаткаў, а таксама свят. Ад гэтага ж кораня асянчук ’народжанае восенню цяля, ягня і інш’. (Сцяц.) з суфіксам ‑чук, які выкарыстоўваецца наогул для пазначэння сына ці ўнука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчапе́рыць1 (БРС, Янк. I), ошчоперыць ’абхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватить ’стукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабыр ’каленік (рыба)’ (Інстр. II, 57). Параўн. укр. боби́рь ’Acerina rossica Pall., ёрш’, рус. бобы́рь ’Acerina rossica’, ’Cyprinus gobio’, бобыль ’Acerina rossica Pall’. Галавастыя рыбы часта носяць назвы, утвораныя ад асновы bob‑, bab‑ (аб аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171), якая ў некаторых выпадках супадае з ба́ба (параўн. Безлай, Posk. zv.). Гл. яшчэ ба́ба-ры́ба, бабу́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базу́манка, безу́менка (палес.) ’дошка таўшчынёй 50 мм’ (Лысенка Жыт.); бязу́мінка ’тонкая дошка, менш цалі’ (Бяльк.). Параўн. укр. бези́менка ’дошка таўшчынёй менш вяршка, але таўсцейшая за шалёўку’ (Грынч.), рус. безыме́нна, безымя́нка ’тс’, безымя́нники ’бярвенні, якія кладуцца замест фундамента’. Першапачаткова назва дошкі «без імя, без назвы» (параўн. яе вызначэнне: «менш…, але таўсцей…»), дошка без пэўнай назвы. Параўн. Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байба́к (Нас.), баба́к ’сурок; гультай, лежань’. Рус., укр. байба́к, баба́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў, але крыніца дакладна невядомая (параўн. караім. baibaχ, baidbaχ ’паганы’, тур.-перс. bedbaht ’няшчасны чалавек’, тат. bajbak ’сурок’). Агляд праблематык гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 107; Локач, 16; Заянчкоўскі, JP, 19, 37; Заянчкоўскі, Stud. orient., 42–43; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́н ’сокал, Falco sacer’ (КЭС), ст.-бел. болобан (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), рус. балаба́н ’сокал, Falco lunarius, Falco nobilis’, укр. балаба́н сокал, Falco nobilis’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. balaban ’від драпежнай птушкі’, кыпч. balaban хокал’). Меліаранскі, ИОРЯС, 7, 2, 279 і наст., ИОРЯС, 10, 2, 75; Міклашыч, 6; Бернекер, 40; Фасмер, 1, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балазе́ (Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС), балазе́й, блазе́. Рус. бо́лозе ’добра’, бо́лого ’блага; добра’, укр. бо́лого; польск. błogi, чэш. blahý, ст.-слав. благъ, балг. благо́, серб.-харв. бла̑г і г. д. Прасл. bolgъ ’добры і да т. п.’ bolzě ’добра’. І.‑е. сувязі не вельмі ясныя. Параўн. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 188 (там і падрабязна агляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бале́ць. Рус. боле́ть, укр. болі́ти, польск. boleć, чэш. boleti, серб.-харв. бо̀љети і г. д. Прасл. bolěti, bolějǫ ’хварэць, балець’. Словы без пэўнай этымалогіі. Знаходзяць роднаснасць з ст.-в.-ням. balo ’зло’, ст.-ісл. bǫl, ст.-англ. bealu, гоц. balwjan ’мучыць’. Фасмер, 1, 191; Файст., 79. Агляд іншых версій гл. Фасмер, 1, 191; Слаўскі, 1, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бальзамі́н, бальзамі́на ’расліна бальзамін’. Рус. бальзами́н (з XVIII ст.), укр. бальзамі́н. Крыніцай запазычання з’яўляецца новалац. balsamina (< грэч. βαλσαμίνη), з якога запазычаны таксама ням. Balsaminę (ж. р.), франц. balsamine. Параўн. Клюге, 47. Тып бальзамі́н праз франц. мову; бел. бальзамі́на, мабыць, праз польск. Не вельмі пераконваюць меркаванні Шанскага, 1, Б, 28. Параўн. і форму бальсамі́на (Сцяшк. МГ, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)