прылады і прыстасаванні для лоўлі рыбы ў морах, азёрах, рэках і інш. вадаёмах. Сучасныя Р.п. вырабляюцца з палімерных матэрыялаў і розных метал. сплаваў. Паводле прынцыпу дзеяння падзяляюць на сеткавыя (аб’ячэйвальныя, пасткі-лабірынты, адцэджвальныя), кручковыя і ўсмоктвальныя.
Аб’ячэйвальныя сеткавыяР.п. (жаберныя сеткі) заблытваюць рыбу ў вочках сеткавага палатна. Сеткі падзяляюцца на стаўныя і плаўныя (свабодна плаваюць у тоўшчы вады). Сеткавыя пасткі-лабірынты ўжываюцца для адлову рыб, якія мігрыруюць. Складаюцца з камер для ўтрымання і назапашвання ўлову, уваходнага прыстасавання (дазваляе рыбе лёгка зайсці ў пастку і перашкаджае яе выхаду) і накіравальных крылаў. Адцэджвальныя сеткавыяР.п. затрымліваюць рыбу, адцэджваючы ваду праз вочкі сеткі. Да іх належаць тралы, закідныя, абкідныя, донныя невады і інш. Кручковыя Р.п. падзяляюцца на самалоўныя і прынадныя. У самалоўных востры кручок утыкаецца ў цела рыбы пры сутыкненні. Прынадныя разлічаны на тое, што рыба праглыне кручок разам з прынадай. УсмоктвальныяР.п. (рыбапомпы) ужываюцца пераважна для здабычы чародных марскіх відаў рыб, часцей у комплексе з крыніцамі святла ці электратоку, якія здольны штучна канцэнтраваць чараду рыб.
Бел. традыц.Р.п. падзяляюць на невады, сеткі, стаўныя і рухомыя пасткі, кручковыя снасці, ударныя прылады. Група невадоў аб’ядноўвае зімовыя невады, падвалокі (летнія невады), мутнікі (донныя невады), брэдні. Усе яны ўяўляюць сабой сеткавую сцяну з адкрытым сеткавым мяшком пасярэдзіне. Рыба, трапіўшы ў іх, нібы адцэджваецца ад вады. Блізкія да іх паводле прынцыпу лоўлі, але без сеткавага мяшка латы і крыгі. Сярод сетак найб. пашыраны адна- і трохсценныя (трыгубіцы). Іх устанаўлівалі на пэўны час у вадаёмах, сплаўлялі па цячэнні ракі або, перагарадзіўшы частку вадаёма, заганялі ў сетку рыбу спец. шастом — баўтом. У лоўлі рыбы стаўнымі пасткамі (езы, венцеры, мярэжы) выкарыстоўвалі натуральнае імкненне рыбы знайсці праход пры сустрэчы на сваім шляху перашкоды. У праёмах езаў і паасобку размяшчалі паплавы і нярэжкі (сеткавыя мяшкі на шастах), нераты, бучы; пад струмень вады, што біў з адтуліны ў плаціне вадзянога млына, падстаўлялі мяшок, нацягнуты на квадратную раму — ват. Рыбу, якая імкнулася да свежай вады з-за недахопу кіслароду ў замёрзлым вадаёме, лавілі ў палонках з дапамогай каробак і скрыпак. Рухомыя пасткі вызначаліся адсутнасцю ў іх перагародак, што перашкаджала выхаду рыбы. Таму, каб зберагчы ўлоў, пасткі хутка паднімалі з вады наверх. Волакам рыбачылі, сплаўляючы яго па цячэнні ракі; браданам (сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў, злучаных паміж сабой планкай) лавілі ўброд і з лодкі; таптухамі, кломлямі, сакамі рыбачылі ўброд. Хапунамі, падсакамі вычэрпвалі рыбу з вады, з наставак выбіралі рукамі. З прынадных кручковых снасцей найб. пашыраны паплаўковыя і донныя вуды, перамёты, старожні, снасці для лоўлі самоў, з імітацыйных — блісні, дарожкі, матылі, дракі. Ударнымі прыладамі рыбу нанізвалі на востры наканечнік (восці), падчэплівалі яе знізу круком (багром), аглушалі ўдарам па лёдзе дубінай, драўлянымі цуркай (чакухай), молатам, абухом сякеры. Як правіла, Р.п. выраблялі самі рыбаловы, зрэдку набывалі сеткавае палатно ў сеткавязальшчыкаў. Некат. снасці або іх тыпы былі характэрны для пэўных рэгіёнаў: для Палесся — паплавы, катцы, каробкі, нярэжкі, кломлі, таптухі на абручах, браданы, нераты ў форме поўнага конуса, матылі, чакухі; для Паазер’я — зімовыя невады, мутнікі, стаўныя аднасценныя сеткі, нераты ў форме паўконуса, блісні, дракі, багры; для Падняпроўя — трыгубіцы, скрыпкі, седжы, волакі без шастоў, брэдні з планкамі ў крылах. З традыц.Р.п. у сучасным прамысл. рыбалоўстве ўжываюць невады, сеткі, мярэжы, а ў аматарска-спартыўным — вуды, дарожкі, матылі, старажні, перамёты, блісні, падсакі. Папулярнымі сталі спінінгі. З’явіліся новыя тыпы вуд.
І.М.Браім (рыбалоўныя прылады на Беларусі).
Т.М.Шаўцова.
Да арт.Рыбалоўныя прылады. Расклад венцера з лодкі.Да арт.Рыбалоўныя прылады. Ват.Да арт.Рыбалоўныя прылады. Старажня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кляпец1 ’клявец’ (Мат. Гом.). Клявец (гл.) выкарыстоўваўся для кляпання касы, таму па аналогіі яго маглі назваць таксама кляпец.
Кляпе́ц2 ’рыба Abramis sapa’ (Дэмб. II). Укр.клепець, рус.клепец ’тс’, польск.klepiec ’тс’, серб.-харв.klebica ’тс’. Магчыма, да кляпацьз, маючы на ўвазе плоскую форму цела гэтай рыбы (ЕСУМ, 2, 459). Параўн. з пункту погляду семантыкі Каламіец, Рыбы, 11–12. Але больш верагодным здаецца паходжанне ад клепацы, маючы на ўвазе выпуклыя вочы рыбы, якая мае рускую назву глазан (Дэмб. 2, 551).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Коўб1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).
Коўб2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр.ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коўп1 (гл.).
Коўб3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр.ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапе́ль1 ’ерш’ (Нар. лекс.), сопе́ль ’тс’ (ТС), саплю́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус.дыял.сопли́вик, со́плик ’тс’. Ад соплі (гл.), саплівы, таму што гэта рыба пакрыта слоем слізі.
*Сапель, сопэ́ль ’шуфля’ (Сл. Брэс.). З польск.szufel ’тс’ з частай менай с/ш і адаптацыйным пераходам ф > п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Рухаць чым‑н. у вадкасці; мяшаць, перамешваць што‑н. вадкае; плюхаць. Ціха ля агню, толькі трашчыць вогнішча ды ў лозах у вадзе, што злецілася, боўтае рыба.Пташнікаў.На ім [ўслоне] стаяла дзежка цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела.Колас.Лыжкаю, якую бывалыя рукі лыкам прывязалі да галінкі, .. [Пархвеныч] боўтае ў вядзёрку, збірае накіп з юшкі. Накіпу ўжо і няма, а ён усё боўтае ды боўтае лыжкаю.Карамазаў.
2.чым. Рабіць рухі чым‑н. звешаным. Падлубны ціхенька пасвістваў, боўтаючы нагамі пад лавай.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.
Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі.Шыцік.Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду.Чорны.//толькімн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.
•••
Сухі лёд — цвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.
Біцца як рыба аб лёдгл. біцца.
Зімой лёду не дастацьукагогл. дастаць.
Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.
Разбіць лёдгл. разбіць.
Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўту́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае адносіны да хаўтур, звязаны з хаўтурамі. Хаўтурны абрад. □ Ціхі і страшны лямант бабы ляцеў над вадой да астраўка, адкуль плылі насустрач яму рэдкія ўдары хаўтурнага звону.Караткевіч.Санька — яго таксама ўзялі з сабою — смяяўся і радаваўся, забыўшыся, што гэтая рыба пойдзе на хаўтурны стол.Савіцкі.
2.перан. Сумны, тужлівы. Цяпер наўкола ляжала нядобрая, хаўтурная ціш — нават не шапацела, стаілася ў перадвячэрнім спакоі парадзелая, з жаўцізною лістота старэчых камлістых вязаў.Быкаў.Усюды панаваў хаўтурны настрой: гаварылі ціха, хадзілі асцярожна, быццам недзе блізка ў хаце быў нябожчык.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярхоўка1 ’вяршаліна (маладняку)’ (КТС), укр.верхівка ’вяршыня расліны’, рус.урал.верхо́вка ’вяршыня дрэва’. Утворана ад вярховы і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).
Вярхо́ўка2 ’верхаводка, Leucaspius delineatus’ (Інстр. II, Нік.; Очерки; Жук., 214), рус.верховка: наўг., цвяр., басейн р. Волгі ’дробная рыба, якая плавае ў верхніх слаях вады, верхаводка’, польск.wierzchówka ’гатунак плоткі’. Паўн.-слав. інавацыя ўтвораная ад вярховы (vьrx‑ov‑ъ) і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).
Вярхо́ўка3 ’вецер (на Азоўскім моры)’ (КТС). Запазычана з рус. мовы (пры перакладзе твораў К. Паўстоўскага).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярцёлка1 ’мінога рачная, Lampetra fluviatilis’ (Бяльк.); ’шчыпаўка, Cobitis taenia’ (слаўг., З жыцця). Назва паходзіць ад таго, што, ратуючыся ад небяспекі, рыба імгненна зарываецца ў зямлю (Яшкін, З жыцця, 124). Утвораны ад вярцець (гл.) і суф. Nomina instrumenti ‑лька (< lъ‑jь + k‑a).
Вярцёлка2 ’зашчапка, засаўка ў весніцах’ (КТС). Да вярце́ць (гл.).
Вярцёлка4 ’жанчына, якая шукае лёгкіх уцех’ (КТС). Рус.пск., цвяр.вертёлка ’шалахвостка’; ’баявая і хуткая ў рухах жанчына ці дзяўчына’. Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млечны1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск.mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтак жа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.
Мле́чны2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).
Мле́чны3шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус.Млечный путь, якое, як і польск.droga mleczna, ням.Milchstrasse ’тс’, з лац.via lactea, ст.-грэч.κύκλοσ γαλαξίασ < γάλα ’малако’ (Фасмер, 2, 632).