Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.
Касцявыя рыбы.
Драпежная р.
Рачная, марская р.
Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).
2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.
Смажаная, вэнджаная, салёная р.
Р. пад марынадам.
|| памянш.ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).
|| прым.ры́бны, -ая, -ае іры́бін, -а (да 1 знач.).
Рыбная лоўля.
Рыбная прамысловасць.
Рыбныя катлеты.
Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.
Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́бары́ба, -бы ж.;
◊
ни ры́ба ни мя́со ні ры́ба ні мя́са; ні пра́жаны ні сма́жаны; ні пе́чаны ні ва́раны; ні з мя́са ні з пе́р’я; ні ла́ду ні скла́ду;
как ры́ба в воде́ як ры́ба ў вадзе́;
в му́тной воде́ ры́бу лови́тьпогов. у каламу́це ры́бу лаві́ць;
би́ться как ры́ба об лёдпогов. бі́цца як ры́ба аб лёд;
немо́й (нем) как ры́ба нямы́ як ры́ба.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ры́баж.ры́ба;
◊ бі́цца як р. аб лёд — би́ться как ры́ба об лёд;
ні р. ні мя́са — ни ры́ба ни мя́со;
як р. ў вадзе́ — как ры́ба в воде́;
нямы́ як р. — нем (немо́й) как ры́ба;
лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́ — погов. лови́ть ры́бу в му́тной воде́;
на бязры́б’і і рак — ры́ба — посл. на безры́бье и рак — ры́ба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ры́ба, ‑ы, ж.
Вадзяная пазванковая з непастаяннай тэмпературай цела жывёліна, звычайна пакрыта луской; дыхае жабрамі і мае плаўнікі. Марская рыба. Драпежная рыба./узнач.зб.І рэчка ёсць. А рыбы, рыбы! Вось дзе, Антось брат, пажыў ты бы!Колас.— Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць.Лынькоў.// Мяса гэтай жывёліны; ежа, прыгатаваная з яе. Рыба пад марынадам. Заліўная рыба.
•••
Лятучыя рыбы — рыбы, якія выскокваюць з вады і могуць трымацца некаторы час у паветры, ратуючыся ад драпежных рыб.
Біцца як рыба аб лёдгл. біцца.
Ні рыба ні мяса — пра чалавека, які не мае характэрных індывідуальных якасцей; ні тое, ні сёе.
У каламутнай вадзе рыбу лавіцьгл. лавіць.
Як рыба ў вадзе — добра, прывольна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́баж Fisch m -(e)s, -e;
марска́я ры́ба Seefisch m;
су́шаная ры́ба Dörrfisch m;
маро́жаная ры́ба Gefríerfisch m;
жыва́я ры́ба lébender Fisch;
◊ хо́чаш ры́бу е́сці – трэ́ба ў во́ду ле́зці ≅ wer will mít¦essen, soll auch mítdreschen; wer nicht árbeitet, soll auch nicht éssen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рыба
Том: 31, старонка: 8.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Ры́ба1 ’рыба’ (ТСБМ; Бяльк.; Сцяшк. МГ), ры́біна ’рыбіна’ (ТСБМ; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр.ри́ба, рус.ры́ба, польск.ryba, палаб.roibó, н.-луж.ryba, в.-луж.ryba, чэш.ryba, славац.ryba, славен.riba, серб., харв.рӣба, макед.риба, балг.ри́ба. Наконт паходжання слова аднадушнага меркавання няма. Мікала (Ursl. Gr., 1, 124; РФВ, 48, 279) супастаўляе з ням.Aalraupe (радзей Raubaal) ’налім; рыба з сямейства вугроў; рыба са змеепадобным целам’, дзе Aal ’вугор’, а ‑raupe < ruppo (ст.-в.-ням.rūppa, rūpa ’налім’). Ваян (RÉS, 9, 123 і наст.) звязвае прасл.*ryba і *ryti з і.-е. коранем *reu‑/*rou‑/*rŭ‑ і суфіксам ‑(ъ)b‑a (як *strělьba) і першасным значэннем ’спосаб лоўлі рыбы шляхам узрывання дна’, але гэтая спроба крытыкуецца. Паводле Тапарова (ЭИРЯ, 1, 5–10), звязана з рабы́ ’стракаты’. Агляд іншых версій і літ-ры гл. ESJSt, 13, 786; Жураўлёў, Язык и миф, 457–458.
Ры́ба2 ’няроўнасці на палатне касы пры няўмелым кляпанні’ (Сл. Брэс.). Можа, да *ryti з суфіксам ‑(ъ)b‑a?
Ры́ба3, у ры́бу ’гульня хлопчыкаў’ (гродз., Нар. словатв.). Да рыба1 з прычыны таго, што гульня імітуе лоўлю рыбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыба / прынада: жывец
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
рыба...
Першая частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр.: рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;
2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр.: рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)