Лі́нія ’вузкая палоска, уяўная рыса, якая злучае дзве кропкі паверхні’, ’граніца, край, абрыс, контур’, ’доўгі рад прадметаў або з’яў’, ’прасека ў лесе’ (ТСБМ, Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.; в.-дзвін., брасл., Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’прасека’ (чэрв., баранав., Сл. паўн.-зах.), лі́нія ’чыгунка’ (драг., З нар. сл.), лі́ня ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. линия, линея (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. linija, якое з лац. līnia, часцей linea ’льняны шнур’ < lineus ’льняны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 40; Слаўскі, 4, 265).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Майран ’маяран сталовы, Majorana hortensis Moench.’ (брэсц., Кіс.) складае адзіны арэал з укр. майран ’тс’, Origanum majorana’ (колішняя лац. назва). Асобна в.-луж. majron ’тс’. У іншых слав. мовах поўная форма: рус. майора́н, майера́н, польск. majeranek, чэш., славац. majorán(a), славен., серб.-харв. majoran. Усе — з новав.-ням. Majoran < ст.-в.-ням. maiolan (XV ст.) < с.-лац. maiorana < magorana, margerona і amaracus < грэч. ἀμάρακος (Махэк₂, 348; Фасмер, 2, 560; Васэрцыэр, 145). Гл. таксама літаратурную бел. назву маяран.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макарон, мыкарон ’локшына’ (Гарэц., Шн. 3, Касп., Нас., Вешт.; полац., Нар. сл.; Бяльк.), ’мітусня’ (Нас.), макарона ’харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак’, ’страва з макароны’ (ТСБМ), макароны ’тс’ (Мат. Гом.). Гэта еўрапейскае слова запазычана яшчэ ў сярэдневякоўі, відавочна, праз польск. мову з італ. maccaroni, якое да грэч. μακαρία ’ежа з ячменнай мукі ці круп’ (Меер–Любке, 427; Фасмер, 2, 561; Махэк₂, 349; Брукнер, 319; Кохман, 84). Бел. макарона стала ж. р. пад уплывам локша, локшына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гусце́ча ’густы зараснік’ (Янк. Мат.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), магчыма, адлюстраванне прасл. дыял. *gǫstotja (параўн. галеча, малеча і да т. п.), дзе прасл. суфікс *‑otja, які мае паралелі ва ўкр. і ў паўд.-слав. мовах (у іх зах. групе). Мусіць, недакладнае тлумачэнне. Для бел. ‑еча (як і для ўкр. ‑еча) зыходным з’яўляецца ‑*etja (суфікс, які ўзнік на базе *‑eta, які меў тую ж функцыю, што і ‑ota; магчыма, тут было старое чаргаванне вакалізму е : о, ‑*eta : ‑*ота).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друшля́к ’прабойнік’, ’друшляк’ (БРС). У значэнні ’друшляк’ адзначаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. дуршла́г, друшла́г, дуршла́к, друшла́к, укр. друшля́к. Запазычанне з польск. druszlak, durszlak ’тс’ < ням. Durchschlag. Булыка, там жа, 103; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 213–214. Фасмер (1, 555) лічыць рус. лексемы прамым запазычаннем з ням. мовы, што недакладна (крытыку гл. у Шанскага, там жа, 214): на пачатку XX ст. у рус. мове з’явіліся формы тыпу друшла́к, а не дуршла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́па ’pars posterior, anus’, укр. ду́па ’тс’. Кюнэ (Poln., 52) прыводзіць бел. слова з Дабравольскага і мяркуе, што, зыходзячы з гукавых і лінгвагеаграфічных момантаў, трэба лічыць гэту лексему запазычаннем з польск. dupa ’тс’. Параўн. ду́пка (гл.). Падрабязны агляд форм і семантыкі прасл. *dupa ’дзюрка, яма, дупло, anus і г. д.’ гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 157–158 (тут наогул не ставіцца пытанне аб магчымым запазычанні некаторых усх.-слав. слоў гэтай групы з польск. мовы; няпэўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́лда ’высокі, непаваротлівы, нязграбны чалавек’, засведчана ў Вілен., Ковен., Гродз. Мін. губ. (Нас.), ’высокі, сутулаваты’ (Шат.), ’даўгавязы чалавек’ (Бяльк.), ’высокі худы чалавек’ (Касп.); гл. і Сл. паўн.-зах.; рус. ды́лда ’тс’, таксама ’жардзіна’. Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19) этымалогіі рус. слова (бел. матэрыял ніхто раней не прыводзіў) лічыць непераканаўчымі і мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў; параўн. літ. dìlda ’непаваротлівы, неправорны чалавек’, лат. dilda ’дылда’ (Лаўчутэ, там жа, 19–20). Гл. яшчэ агляд версій у Фасмера, 1, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Залёты ’імкненне выклікаць прыхільнасць з боку асобы іншага полу’. Укр. зальо́ти ’тс’. З польск. zaloty ’тс’. Паводле Брукнера (644), o незаканамерна з ě: lětь ’воля, магчымасць’. Гл. адлёт, лець. На запазычаны характар указвае ўкр. форма, а таксама фармальная і семантычная агульнасць польск., бел., укр. слоў. Параўн. з адрозненнямі чэш., славац. zálety ’залёты’, рус. залет ’зух, удалец’, залётка ’каханая’, славен. zalèt ’забег, спроба’, серб.-харв. за́лет ’разбег, размах’. Гл. заляцацца. Пра рус. залётка Адзінцоў, Этимология, 1974, 120–124.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замо́жны ’багаты’. Рус. паўд., смал., бранск. замо́жный, заможно́й, укр. замо́жний ’тс’, польск. zamożny ’тс’, серб.-луж. zamožny ’заможны, здольны’, чэш., славац. zamožny, славен. zamǫ́žen, балг. заможен ’багаты’. Параўн. ст.-польск. zamożysty ’заможны’, zamóc ’узмацніць, дапамагчы’ (XVII ст.). Слова ўтворана, відаць, з суфіксам ‑ьn‑ і адпаведным чаргаваннем gž ад бязафікснага назоўніка zamoga < za + mog‑ti ’ўзмацніць’ (гл. магчы). Булахаў, Гіст. прыметнікаў, 3, 1973, 140: заможны — прыставачнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ст.-бел. можный ’багаты’ (гл. можны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змест ’тэма, сутнасць’. Укр. зміст. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змѣщати (Сіноніма) ’умяшчаць’ ад кораня měst‑ (гл. места) з суфіксам ‑ja‑ і прэфіксам з‑ < *sъ‑. Тэрмін замацаваўся ў пачатку XX ст., у прыватнасці ў творах М. Багдановіча (1911 г.). Жаўтобрух (Мова укр. періодичної преси, 1970, 160) фіксуе ўкр. зміст у 1909 г. Не выключаны ўкр. уплыў на замацаванне ці ўтварэнне тэрміна ў бел., паколькі цяжка ўявіць незалежнасць гэтых слоў. Першаснае (магчыма, не актуалізаванае) значэнне ’тое, што змяшчаецца ў нейкай з’яве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)