Майран ’маяран сталовы, Majorana hortensis Moench.’ (брэсц., Кіс.) складае адзіны арэал з укр. майран ’тс’, Origanum majorana’ (колішняя лац. назва). Асобна в.-луж. majron ’тс’. У іншых слав. мовах поўная форма: рус. майора́н, майера́н, польск. majeranek, чэш., славац. majorán(a), славен., серб.-харв. majoran. Усе — з новав.-ням. Majoran < ст.-в.-ням. maiolan (XV ст.) < с.-лац. maiorana < magorana, margerona і amaracus < грэч. ἀμάρακος (Махэк₂, 348; Фасмер, 2, 560; Васэрцыэр, 145). Гл. таксама літаратурную бел. назву маяран.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)