Друшля́к ’прабойнік’, ’друшляк’ (БРС). У значэнні ’друшляк’ адзначаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. дуршла́г, друшла́г, дуршла́к, друшла́к, укр. друшля́к. Запазычанне з польск. druszlak, durszlak ’тс’ < ням. Durchschlag. Булыка, там жа, 103; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 213–214. Фасмер (1, 555) лічыць рус. лексемы прамым запазычаннем з ням. мовы, што недакладна (крытыку гл. у Шанскага, там жа, 214): на пачатку XX ст. у рус. мове з’явіліся формы тыпу друшла́к, а не дуршла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)