тэмп, ‑у, м.

1. Ступень хуткасці выканання музычнага твора. Тэмп арыі. Тэмп уверцюры. / Пра спектакль, чытанне, мову і пад. Тэмп спектакля. Тэмп песні. □ Гукі полькі запоўнілі хату. Гетманскі лёгка кружыўся, набіраючы тэмп. Алешка. // У спорце — ступень хуткасці мерных або паўторных рухаў, дзеянняў. Тэмп бегу. Тэмп стральбы. □ На трэніроўцы маё сэрца хутка набірала адпаведны тэмп, і я адчуваў сябе зусім свабодна якраз у той час, калі спрытныя гарадскія юнакі ўжо выдыхаліся і выглядалі, як мокрыя кураняты. Карпюк.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго‑н. Тэмпы росту цяжкай прамысловасці. □ Сельская гаспадарка дасягнула высокіх тэмпаў росту. «Работніца і сялянка». Шаманскі ўсёй сваёй душой адчуў, што цяпер, у дні агульнага працоўнага ўздыму калгаснікаў, самы час набіраць тэмпы. Дуброўскі.

•••

У тэмпе — хутка, энергічна (рабіць што‑н.).

[Іт. tempo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягані́на, ‑ы, ж.

1. Уст. Судовая справа. Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды і доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і гэты пройгрыш справы па ўсіх інстанцыях. Колас. [Мужык:] — Нічога не даб’ешся. Была і ў нас такая цяганіна з панам за выпас. Якімовіч. // Разм. Непрыемная, клапатлівая справа. [Галена:] — Я цяпер пачынаю ўпэўнівацца, што ўся тая мая цяганіна, уся тая мая універсітэцкая справа — гэта яго [Нахлябіча] работа. Мабыць, ён, здаецца мне, абвясціў мне сёння вайну. Чорны.

2. Разм. Наўмыснае зацягванне якой‑н. справы; маруднае рашэнне якога‑н. пытання. [Іллюк:] — Так лёгка мяне адпусцяць з Парэчча, ты [Люда] думаеш? Ой, не! Цяганіны і размоў хопіць. Хадкевіч. Прыстром.. стварыў непатрэбную і шкодную для справы цяганіну. Шынклер. Яшчэ нямала скаргаў на цяганіну з вырашэннем розных бытавых патрэб працоўных. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць цяжкага. Сталы наўкруг, Застаўленыя шчыльна, Згіналіся пад цяжкасцю дароў. Броўка.

2. звычайна мн. (ця́жкасці, ‑ей). Тое, што замінае, перашкаджае ў дасягненні мэты, патрабуе вялікіх намаганняў і сіл; перашкоды, складанасці. Лодку перацягнулі цераз дарогу каля моста без асаблівай цяжкасці. Брыль. [Сакратар райкома], не спяшаючыся, пачаў .. [Зіне] расказваць пра цяжкасці, якія яе сустрэнуць на будоўлі, пра тое, што там яшчэ голае месца і рабіць прыйдзецца ўсё сваімі рукамі. Грахоўскі.

3. Непрыемнае адчуванне чаго‑н. цяжкага (у галаве, грудзях, страўніку). [Костусь] не ведаў, куды яму пайсці цяпер: спаць яму не хацелася. Але ў галаве была цяжкасць ад дзённай утомы. Чорны. // Змрочны, непрыемны настрой, стан. Думы, роздумы, меркаванні і здагадкі адбілі Багдану сон, ахуталі прыкрай цяжкасцю душу. Кулакоўскі.

•••

Без цяжкасці — лёгка, без намаганняў.

З цяжкасцю — з вялікімі намаганнямі, ледзь-ледзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

1. Закрываць адтуліну, дзірку, забіваючы, закладаючы яе чым‑н. Штукаваць прабоіны. // Упакоўваць, шчыльна закрываць што‑н. Штукаваць пасылку.

2. Спец. Сшываць што‑н. з кавалкаў тканіны ці цыраваць такім чынам, каб шво ці цыроўка былі нябачнымі. Штукаваць шоўк.

3. перан.; і без дап. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць што‑н. А ў часіны больш-менш вольныя [дзядзька Марцін] займаўся майстэрствам, што мела беспасрэдныя адносіны да спраў гаспадарскіх: то калёсы ладзіў, то саху правіў, у хляве ці ў гумне парадак рабіў, або ў хаце ці ў сенцах усякія рыштункі штукаваў. Колас. Адыходзячы не ад народнай мовы, а вось ад такой робленай, пісьменнік збядняе сваю літаратурную мову, пачынае штукаваць, і тады мы ўжо не можам лёгка ўжывацца ў кнігу. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dab

[dæb]

1.

-bbed, -bbing, – v.

1)

а) лёгка дакрана́цца (мяккі́м або́ во́гкім)

б) прыклада́ць мазь лёгкімі до́тыкамі

2) дзяўбці́, дзёўбаць, біць, удара́ць дзю́баю

3) пакрыва́ць лёгкімі мазка́мі

2.

n.

1) лёгкі до́тык або́ ўда́р

2) дзяўба́ньне n.

3) мазо́к -ка́ m., пля́мка f. (фа́рбы)

dabs of butter on the plates — мазкі́ ма́сла на тале́рках

4) кры́шачку

just a dab of something — то́лькі кры́шачку чаго́-н.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зня́цца сов.

1. в разн. знач. сня́ться;

перадавы́я ча́сці знялі́ся з фро́нту — передовы́е ча́сти сня́лись с фро́нта;

з. з ме́лі — сня́ться с ме́ли;

лёгка зня́ўся абу́так — легко́ сняла́сь о́бувь;

кара́ зняла́ся з дрэ́ва — кора́ сняла́сь с де́рева;

дзве́ры знялі́ся з заве́саў — дверь сняла́сь с пе́тель;

2. сня́ться, сфотографи́роваться;

з. на фо́не мо́ра — сня́ться (сфотографи́роваться) на фо́не мо́ря;

з. ў но́вым фі́льме — сня́ться в но́вом фи́льме;

◊ з. з улі́ку — сня́ться с учёта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skim [skɪm] v.

1. зніма́ць, здыма́ць ( накіп, вяршкі і да т.п.);

skim milk зніма́ць вяршкі́ або́ пе́нкі з малака́;

skim soup of its scum зніма́ць пе́ну з су́па

2. лёгка, пла́ўна слі́згаць па паве́рхні;

He seems to skim the ground. Ён, здаецца, не дакранаецца да зямлі;

The bike skimmed along the road. Веласіпед нёсся па дарозе;

Swallows were skimming over the water. Ластаўкі ляталі нізка над вадою.

3. (thro ugh/over) бе́гла прагляда́ць (кнігу, спіс і да т.п.), павярхо́ўна знаёміцца (з чым-н.);

Read carefully, don’t skim! Чытай уважліва, не прапускай!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

score​2 [skɔ:] v.

1. ве́сці лік (у гульні); набіра́ць ачкі́, ба́лы;

score a goal забі́ць гол;

She scored 100 in the test. Яна набрала 100 балаў за тэст.

2. залі́чваць ( ачкі)

3. дабіва́цца по́спеху;

The programme scored a real hit with the public. Праграма мела вялікі поспех у публікі.

4. дра́паць, рабі́ць зару́бкі

score off [ˌskɔ:rˈɒf] phr. v. атрыма́ць верх (над кім-н.);

It’s easy to score off that poor silly woman. Вельмі лёгка збіць з панталыку гэтую дурніцу.

score out [ˌskɔ:rˈaʊt] phr. v. выкрэ́сліваць

score through [ˌskɔ:ˈθru:] phr. v. = score out

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Каро́ста 1 ’кароста (хвароба)’ (ТСБМ, Шат., Мядзв., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Федар. VI), укр. короста, рус. короста, ст.-слав. краста, балг. краста, макед. краста, серб.-харв. кра̏ста, славен. krásta. Агульнае значэнне ’кароста, парша, струпы’. Звяртае на сябе ўвагу ірл. carrach ’пакрыты струпамі, паршой’. У ірл. лексеме лёгка выдзяляецца суфікс ‑ach, а carr < *kars — ’скурная хвароба’, якое мае рэгулярныя славянскія адпаведнікі, яны ўзводзяцца да прасл. sъrx — (бел. шаршыць, рус. шершавый, чэш. srchý і балт.: літ. šiurkštùs ’грубы, шурпаты’, pašiùrti ’станавіцца грубым, шурпатым’). Параўнанне кельт. і слав. форм прыводзіць да неабходнасці рэканструяваць *k̑ors/*k̑ṛs. Гэта паказвае, што прасл. korsta адлюстроўвае кельцкую фанетыку і семантыку і з’яўляецца, такім чынам, лексічным пранікненнем (Мартынаў, Язык, 42).

Каро́ста 2 ’кастрыца’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.; Сцяц., зэльв.; Шатал., Бір. Пр.), укр. короста ’тс’, польск. krosta ’кастрыца, якая аддзяляецца пры часанні канапель’. Існуе тэндэнцыя змешваць кароста 1 і кароста 2 (гл. Трубачоў, Эт. сл. 2, 93–95), але кароста 2 мае іншыя паралелі і перш за ўсё балтыйскія, чаго нельга сказаць пра кароста 1: літ. karšti ’часаць лён, каноплі і інш.’ Відавочна, частка гэтых паралелей кантамінавалася з прасл. kostra (параўн. ст.-рус. костра ’грубая кара льну і канапель, якая застаецца пасля іх часання’, і серб.-харв. ко̏стрина ’кастрыца, адходы пры апрацоўцы льну’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што чым.

Кідаючы што‑н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. □ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног. Крапіва. // Кінуць у вялікай колькасці на каго‑, што‑н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі. // перан. Накіраваць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі.

•••

Закідаць граззю каго — несправядліва абвінаваціць; абняславіць, ачарніць.

Закідаць каменнем каго — асудзіўшы за што‑н., не прызнаць сваім, адвергнуць.

Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго‑н.

закіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да закінуць.

2. перан. Разм. Намякаць на што‑н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш. Крапіва.

•••

Закідаць вуду куды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)