1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках.Машара.
2.звычайнамн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.
3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка.Пестрак.[Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да абраду хрышчэння. Хросныя бацькі; хросны бацька, хросная маці (мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці). Хросны сын, хросная дачка (у адносінах да хросных бацькоў). Хросны брат, хросная сястра (якія маюць адных і тых жа хросных бацькоў).
2.узнач.наз.хро́сны, ‑ага, м.; хро́сная, ‑ай, ж. Хросны бацька, хросная маці. Марыя Антонаўка доўга захоўвала першы падарунак свайго хроснага — залаты крыжык з ланцужком.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі. Вярнуўшыся ў прыцемках з поля, .. [Аня] зайшла да Андрэевай цёткі.Мележ.
2.Разм. Дарослая жанчына наогул; зварот да старэйшай па ўзросту жанчыны. У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля.Корбан.— Ты думаеш, цётка, я не ведаю? Усе ведаюць! А я не вмоўчу.Чорны.
•••
Голад не цётка — пра стан галоднага і таму непераборлівага ў ядзе чалавека (жывёлы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
career
[kəˈrɪr]1.
n.
1)
а) заня́так -ку m., прафэ́сія f.
б) кар’е́ра f.
2) ху́ткасьць f., по́ўны ход
They rode in full career — Яны́е́халі по́ўным хо́дам
2.
adj.
прафэсі́йны
career personnel — прафэсі́йны пэрсана́л, працаўнікі́
career woman — жанчы́на, яка́я прафэсі́йна працу́е, ро́біць кар’е́ру
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
chicken
[ˈtʃɪkɪn]1.
n.
1) ку́рыца f.
2) кура́ціна f.
3) малада́я пту́шка
4) Sl. малада́я жанчы́наабо́ дзяўчы́на
5) Sl. баягу́з -а m.
2.
adj.
1) куры́ны
2) малады́
she is no spring chicken — яна́ не малада́я
3) Sl. баязьлі́вы
•
- chicken out
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вяртахла́ ’неўраўнаважаная, легкадумная жанчына’ (дзярж., Нар. сл.) утворана, відавочна, ад *вяртуха́ць (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑л‑а, які ўтварае назоўнікі, што абазначаюць асоб паводле іх якасных прыкмет. Экспрэсіўнасць слова садзейнічала таму, што націск перайшоў на апошні склад, а гэта ў сваю чаргу — выпадзенню галоснай асновы перад суф. ‑л‑а (якая маецца, напрыклад, у словах: завадзіла, запявала, абдзірала і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус.ба́ба ’Cottus gabio’, укр.ба́ба, бабе́ць, польск.baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малодуха ’маладзіца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да маладу́ха ’маладзіца’, ’маладая на вяселлі’, драг.молоду́ха ’тс’, укр.молоду́ха ’маладая на вяселлі’, рус.молоду́ха ’маладзіца’, ’маладая жонка’, ’дзяўчына’, ’нявеста’, ’нявестка’, ст.-рус.молодушка ’маладая замужняя жанчына’; польск.młoducha, чэш.mladucha ’маладзіца’, ’нявеста’, славац.mladucha ’маладая перад вяселлем і ў час яго’. Прасл.molduxa, цэнтрам арэалу пашырэння якога з’яўляецца бел. моўная тэрыторыя. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паля́ндра1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).
Паля́ндра2 ’вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск.landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел.промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск.promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац.prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.