Лупэнда, лупэньдзя, лупэньдзік, лупънда́, лупяндзя́ ’чалавек з вялікімі, тоўстымі губамі’ (міёр., З нар. сл.; Сцяц.). Да лупіць1 (гл.). Аб суфіксе ‑енда, ‑яндзя гл. Сцяцко (Афікс. наз., 98–99). Параўн. аналагічныя ўтварэнні на рус. моўнай тэрыторыі: уладз. лупа́нда ’вірлавокі’, валаг. ’тоўстая, непаваротлівая жанчына, гультаяватая дзяўчына’ — гэтыя і іншыя слав. утварэнні з суфіксам ‑anda, ‑ajda Слаўскі (SP, 1, 63) разглядае як утварэнні з балт. суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)