СА́ВІЧ Уладзімір Ільіч (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВО́ЙСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА,
дзяржава ў 1416—1720 (у 11 ст. — 1416 мела статус графства) са сталіцай у Шамберы (цяпер тэр. Францыі), з 1563 — у Турыне (цяпер тэр. Італіі). У склад С.г. ўваходзіў П’емонт. З сярэдзіны 15 ст. — аб’ект экспансіі Францыі. У 16—17 ст. як пагранічная дзяржава разбурана войнамі Габсбургаў з Францыяй за Італію. У войнах за Іспанскую спадчыну першапачаткова саюзнік Францыі, з 1703 — «Свяшчэннай Рым. імперыі». Паводле Утрэхцкага міру 1713 савойскі герцаг Віктар Амедэй II атрымаў тэр. Манферата, ч. герцагства Міланскага і Сіцылію. Паводле Лонданскага пагаднення 1720 да С.г. замест Сіцыліі, страчанай у 1718, перайшла Сардзінія. У выніку стварылася Сардзінскае каралеўства, яго каралём стаў апошні герцаг савойскі Віктар Амедэй II. Цяпер Савояй называецца частка тэр.б. С.г. вакол г. Шамберы.
расійская актрыса. Дачка Я.В.Самойлава. Нар.арт. Расіі (1993). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (1953—56), скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1962). У 1958 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, у 1967—92 у Т-ры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Т-ры сучаснай п’есы. Ігра адметная глыбокім драматызмам, тонкім псіхалагізмам. З 1956 здымаецца ў кіно: «Мексіканец» (1956), «Ляцяць жураўлі» (1957, Гал. прыз кінафестывалю ў Канах, 1958), «Неадпраўлены ліст», «Леон Гарас шукае сябра» (СССР—Францыя, абодва 1960), «Альба Рэгія» (Венгрыя, 1961), «Яны ішлі на ўсход» (1964, Італія—СССР), «Ганна Карэніна» (1968), «Доўгая дарога ў кароткі дзень» (1972), «Акіян» (1974), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1976), «24 гадзіны» (2000) і інш.Т.Я.Самойлава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РДЖЭНТ (Sargent) Джон Сінгер (12.1.1856, г. Фларэнцыя, Італія — 15.4.1925),
жывапісец. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі (1870—73), у Э.А.Каралюс-Дзюрана ў Парыжы (1874—79). Зазнаў уплывы Г.Курбэ, Э.Манэ і К.Манэ. З 1885 жыў у Лондане, наведваў ЗША. Найб. вядомы як майстар віртуозных свецкіх партрэтаў: «Мадам X» (1884), «Лорд Рыблсдэйл у паляўнічым касцюме» (1902) і інш. Шэрагу партрэтаў уласцівы вострая назіральнасць і цікавасць да псіхалогіі партрэтаваных [партрэты Р.Л.Стывенсана, 1884—87; мадам Поль Пуарсон (Сеймурыка Кютбер), 1885], Пісаў эфектныя жанравыя карціны («Кітайскія ліхтарыкі», 1885—86), эцюдысцэнкі парыжскага жыцця ў манеры, блізкай да імпрэсіяністаў («Халео», 1882; «Пол Хелью з жонкай на эцюдах», 1889). З 1890-х г. ствараў імпрэсіяністычныя акварэльныя пейзажы. Аўтар манум. размалёвак у Публічнай б-цы ў Бостане (1890—1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДЗЕЛ,
рэзальны інструмент для свідравання адтулін у метале, дрэве, пластмас і інш. матэрыялах. С. замацоўваюць у свідравальных станках, дрылях, калаўротах і інш.
Адрозніваюць С.: вінтавыя (спіральныя), з накіравальным цэнтрам (цэнтровачныя) і бясцэнтравыя, адно- і двухбаковага рэзання, для атрымання глыбокіх і малых адтулін. У дрэваапрацоўцы выкарыстоўваюць таксама лыжкавыя, смоўжападобныя (для расшырэння адтулін), вітыя і шнэкавыя (для свідравання глыбокіх і чыстых адтулін), коркавыя (для высвідроўвання шыпавых гнёздаў), зянковачныя (для выбаркі канічных упадзін; гл. Зянкоўка), універсальныя. Рэзальную частку С. робяць з легіраванай сталі, аснашчаюць пласцінкамі і каронкамі з цвёрдых сплаваў або кампазіцыйных матэрыялаў.
Свердзел: а — будова спіральнага свердла; б — найбольш пашыраныя віды свердлаў (1 — вінтавы з канічнай заточкай, 2 — лыжачны, 3 — цэнтравы, 4 — завіткападобны, 5 — вінтападобны віты, 6 — вінтападобны шнэкавы, 7 — коркавы, 8 — універсальны рассоўны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКАВА,
вёска ў Папярнянскім с/с Мінскага р-на, на паўн.-ўсх. беразе Заслаўскага вадасховішча. Цэнтр саўгаса. За 16 км на ПнЗ ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Беларусь. 1461 ж., 482 двары (2001). Прадпрыемства па вытв-сці дзіцячых цацак «Метэор». Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 18 ст.).
Вядома з 1567 як сяло, уласнасць Станіслававічаў, Саламярэцкіх, Рэкуцяў, Хмараў. У 1800 пры панскім двары на правым беразе Вячы мост, грэбля, млын, мураваны панскі дом, драўляная каталіцкая капліца, на левым беразе ракі — цагельны з-д. У 1897 у вёсцы 419 ж., 67 двароў, хлебазапасны магазін, карчма, у маёнтку 92 ж., 8 двароў. У 1917 у вёсцы 489 ж., у маёнтку — 115 жыхароў.
венгерскі скрыпач, педагог. Чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Італія). Скончыў Акадэмію музыкі ў Будапешце (1905); вучань Е.Хубаі. У 1917—24 выкладаў у Жэнеўскай кансерваторыі. З 1925 у Францыі, ЗША, з канца 1950-х г. у Швейцарыі. Канцэртаваў у 1905—63, у т. л. ў СССР у 1924—37. Стварыў асабісты высокамастацкі стыль, які вызначаўся глыбінёй і натуральнасцю інтэрпрэтацый, спалучэннем стрыманай эмацыянальнасці і дэкламацыйнасці з тонкім пачуццём формы, высокага майстэрства, адухоўленасцю. Першы выканаўца твораў Б.Бартака, Э.Блоха, Э.Ізаі, П.Кадашы, А.Казелы, Г.Каўэла, С.Пракоф’ева, у т. л. прысвечаных яму. Выдаў транскрыпцыі для скрыпкі і фп., у т. л. А.Скрабіна. Аўтар кніг па скрыпічным выканальніцтве («Нататкі скрыпача», 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Мікалай Канстанцінавіч (4.12.1901, г. Самара, Расія —20.4.1973),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1971). Вучыўся ў Петраградскай АМ (1919—22). P 1924 (з перапынкам) акцёр Ленінградскага т-ра драмы імя А.Пушкіна. Мастацтва С. адметнае высокай. героіка-рамантычнай адухоўленасцю: Механошаў («Канец Крыварыльска» Б.Рамашова), Вяршынін («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Хлебнікаў («Персанальная справа» А.Штэйна). Сярод роляў класічнага рэпертуару: Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Сальеры («Моцарт і Сальеры» Пушкіна), Матыяс Клаўзен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана) і інш. P 1924 здымаўся ў кіно: «Чапаеў» (1934), «Пётр I» (1937—39), «Сталінградская бітва» (1949), «Авадзень» (1955) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1950. Дзярж. прэміі Расіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РАЦ,
выбарная асоба валаснога самакіравання на тэр. Беларусі да 2-й пал. 16 ст. Існавалі С. ўсёй воласці — пасрэднікі паміж яе насельніцтвам і феадалам-уласнікам або яго прадстаўніком і С. асобных вёсак. С. разам з абшчынай размяркоўвалі павіннасці на канкрэтных выканаўцаў і сачылі за іх выкананнем, збіралі даніну і адвозілі яе гаспадару ўладання, падтрымлівалі парадак, сачылі за станам дарог, мастоў і інш. Выбіраліся на агульных сходах вёскі, воласці і за выкананне сваіх абавязкаў вызваляліся ад павіннасцей, акрамя мядовай даніны. Удзельнічалі ў копных судах, вырашалі межавыя і бортныя спрэчкі паміж сялянамі. У выніку змен сістэмы гаспадарання ў 16 — пач. 17 ст. С. замяняліся войтамі. На ўсх. Беларусі пасада С. захавалася на больш працяглы час.