СЕРДЗЮКО́Ў (Васіль Васілевіч) (н. 1.1.1939, г. Эліста, Калмыкія),
бел. артыст аперэты (тэнар). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1970). З 1970 у Бел. муз. т-ры. Характарны акцёр, ролі ў яго выкананні набываюць яскравы каларыт, эмацыянальную напоўненасць. Сярод партый нац. рэпертуару: Пранцысь («Паўлінка» Ю.Семянякі), Цярэшка Калабок, Юрась, Скамарох («Судны час», «Несцерка» Р.Суруса). Інш. ролі: Рауль, Стэфан, Зупан, Пеніжэк, Чэка, Боні, Напалеон («Фіялка Манмартра», «Марыца», «Сільва», «Баядэра» І.Кальмана), Зупан, Карнера («Цыганскі барон» І.Штрауса), Іанель («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Гангстэр («Цалуй мяне, Кэт» К.Портэра), Дыега, Рамон («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Андрэйка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Буба, Арыф («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Елпідыфор («Халопка» М.Стрэльнікава).
т. 14, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)