Каўбы́р ’гладыш для малака’ (Касп.). Лаўчутэ (Сл., 112) мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў і дае ў якасці яго крыніцы літ. дыял. kaubarė̄, kauborė̄ ’драўляная пасудзіна, міска’. Паводле Лаўчутэ, на запазычанне указваюць абмежаваны арэал бел. слова і яго фанетычныя асаблівасці (яна лічыць, што спалучэнне ‑ар‑ было б немагчыма ў выпадку спаконвечнай роднаснасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арля́к ’гатунак папараці, Pteridium aquilinum’. Рус., укр. орляк. Назвы папараці і ў іншых народаў звязваюцца з паняццем птушак, крылляў: параўн. лацінскую назву, славац. kapraď orličí, чэш. křídlatěnec (Махэк, Jména rostl., 33), таму, магчыма, гэта не пераклад лацінскай назвы, а самастойнае ўтварэнне паводле знешняга выгляду лісця, якое нагадвае крылле птушкі; не выключана таксама калька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атра́мант ’чарніла’ (БРС: устар., Нас., Шпіл., Касп., Шн. і інш.). Укр. атра́ме́нт, польск., славац. atrament ’тс’. Фіксуецца з 1710 (Булыка, Запазыч.); з лац. atramentum (Вясноў, Праблемы філал., 30); паводле Булыкі — праз польскую. У новы час на ўжыванне беларускага слова ўплывала польская мова: у савецкі час гэты дублет паступова знікае (Шакун, Гісторыя, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуле́ць ’пыліць (у час красавання збажыны); гарэць без полымя, тлець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dulė́ti ’трухлець, тлець’. Але параўн. рус. дыял. смал. дуле́ть ’гарэць, тлець, гнісці’ (Трубачоў, Эт. сл., 5, 154, зыходзіць з прасл. *dulěti, а Фасмер, 1, 551, рус. дуле́ть ’гніць’ звязвае з рус. дуль ’дупло’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паца́н ’малое’ (Яшк., Назвы). З рус. жаргоннага (прастамоўнага) паца́н ’падлетак’, якое, паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 222), утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ан ад паўд.-рус. пацю́к ’парасё’, ’пацук’. Больш імаверна Абаеў (Зб. Леру–Сплавінскаму, 9), які выводзіць рус. паца́н ’хлопчык’ з арм. patani ’падлетак’. Сюды ж кантамінаванае тураў. пацане́ц ’хлапец’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рве ’раней, спачатку’ (Бяльк.; Сл. ПЗБ). З первей (< ст.-бел. первее, первѣи) — формы параўнальнай ступені н. р. прыметніка *рыуь — *pьrvęje (Карскі 2–3, 71), або прыслоўе на ‑ё‑ ад таго ж прыметніка, якія ўзніклі, паводле Карскага (2–3, 76), пад польскім або ўкраінскім уплывам. Да Сцервы (гл.). Параўн. таксама польск. pienviej ’раней’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цка ’удар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск. placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш. plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіць ’абхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́страх ’жах, запрашэнне; пудзіла’ (Байк. і Некр.; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ст.-бел. пострахъ (XVI ст.). Паводле меркавання Жураўскага, запазычанне са ст.-польск. postrach (Жураўскі, SOr, 10 (1), 40). Не выключаны самастойныя ўтварэнні ў асобных славянскіх мовах, параўн. чэш. postrach ’навальніца’, ’страшыдла’, славац. postrach ’пудзіла, страшыдла’, славен. postrašiti ’напужаць’. Да страх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)