цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст.Засн.Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. Зсак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
Літ.:
Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІ́ЗМ (ад лац. Thomas Фама),
кірунак у схаластыцы і каталіцкай тэалогіі, які сфарміраваўся пад уплывам філасофіі Фамы Аквінскага. Характарызуецца імкненнем да рацыянальнага абгрунтавання хрысціянскага веравучэння, арыентаванасцю на філасофію Арыстоцеля ў большай ступені, чым на вучэнне Платона і неаплатонікаў. Гнасеалогія Т. заснавана на перакананні, што сэнс пазнанага шляхам божага адкрыцця павінен знаходзіцца ў згодзе з рацыянальным усведамленнем; у тэалогіі тамісты аддавалі перавагу касмалагічнаму доказу быцця Бога, а не анталагічнаму; антрапалогія Т. базіруецца на вучэнні пра адзінства душы і цела, якому душа надае «субстанцыянальную форму», этыка — на арыстоцелеўскай канцэпцыі дабрачыннасці як сярэдзіны паміж 2 заганамі. Першапачаткова Т. крытыкаваўся з боку прадстаўнікоў аўгусцініянства, якія ў пытаннях веры аддавалі перавагу інтуіцыі, і ў 1277 быў афіцыйна асуджаны ун-тамі Парыжа і Оксфарда. У 14 ст. Т. стаў агульнапрынятай дактрынай дамініканскага ордэна, якую абаранялі Гервей Наталіс, Іаан Капрэол у палеміцы з францысканскімі апанентамі. Пасля кананізацыі Фамы Аквінскага ў 1323 Т. замацаваўся ва ун-тах Парыжа і Кёльна. У 16 ст. Т. стаў пануючым вучэннем у каталіцкім багаслоўі (Ф.Суарэс). У 1879 энцыклікай папы Льва XIII Т. зацверджаны ў якасці каталіцкай дактрыны. Гл. таксама Неатамізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРНАГРО́ДСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ,
саюз шляхты (пераважна сярэдняй) Польшчы, накіраваны супраць абсалютысцкіх планаў караля польскага і вял. князя ВКЛ Аўгуста II Моцнага (адначасова курфюрст саксонскі). Абвешчана 26.11.1715 у г. Тарноград (Люблінскае ваяв.) на чале з С.Ледухоўскім. Канфедэраты ставілі за мэту вывад саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай, дэтранізацыю Аўгуста II і замацаванне шляхецкіх вольнасцей. Саюзнік Аўгуста II у Паўночнай вайне 1700—21 цар Пётр I, не жадаючы ўмацавання ўлады караля, падтрымаў Т.к. і ўвёў у Рэч Паспалітую войскі. Шляхта ВКЛ у падтрымку Т.к. ў 1716 стварыла Віленскую канфедэрацыю. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі і саксонскімі войскамі на ўсёй тэр. Рэчы Паспалітай. 3.11.1716 пад націскам дыпламатаў Расіі ў Варшаве падпісана кампраміснае пагадненне паміж Аўгустам II, Т.к. і Віленскай канфедэрацыяй. 30.1.1717 пагадненне ратыфікавана і 1.2.1717 зацверджана «Нямым» соймам. Саксонскія войскі выводзіліся па-за межы Рэчы Паспалітай, улада караля абмяжоўвалася. Абмяжоўваліся і правы гетманаў, кароннае (польскае) войска скарачалася да 18 тыс.чал., а войска ВКЛ — да 6 тыс. Узмацніўся паліт. ўплыў Расіі на ўнутр. справы Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛІ, тлёвыя (Aphidinea),
падатрад паразітычных сысучых насякомых атр. раўнакрылых. 11 сям., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. — ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Жывуць пераважна калоніямі. Асобныя віды прыстасаваны да пэўных раслін-гаспадароў і іх частак. Многія Т. шкодзяць раслінам, у т. л.с.-г.; пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 надсям.: сапраўдныя тлі (Aphidoidea) і хермесавыя (Adelgoidea); найб. — прадстаўнікі родаў афіс (Aphis), ацыртасіфан (Acyrthosiphon), капітафорус (Capitophorus), макрасіфум (Macrosiphum) і інш.
Даўж. да 6 мм. Цела яйцападобнае, авальнае або падоўжанае, зверху пукатае. Крылаў 2 пары, ёсць бяскрылыя формы. Вусікі 3—6-членікавыя з органамі пачуццяў. Ротавы апарат колюча-сысучы. Скурнае покрыва тонкае, мяккае, у некат. з васковым налётам. Афарбоўка звычайна пад колер раслін. Вочы складаныя або простыя. Характэрны рэзка выражаны полімарфізм, чаргаванне палавога і партэнагенет. пакаленняў. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 2—25 пакаленняў. Выдзяленнямі Т. кормяцца многія насякомыя, іх збіраюць пчолы як падзевы мёд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала зліп. 1941 да ліп. 1944 у Уздзенскім р-не Мінскай вобл.пад кіраўніцтвам Уздзенскіх падп.парт.к-та (сакратар С.П.Шыбко), райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, Мінскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 6 груп (больш за 150 чал.) у г. Узда, вёсках Бярвішчы (кіраўнік І.А.Дубовік), Возера (Е.М.Курбыка), Магільна (Г.В.Суслава), Нізок (П.Ф.Валожын), Цялякава (М.Д.Шымановіч). Падпольшчыкі наладзілі сувязь з Мінскім падполлем, стварылі партыз. атрад (камандзір М.М.Нікіцін). Члены падполля ў бальніцы г. Узда і падп. шпіталі ў в. Данілавічы лячылі параненых сав. байцоў, выраблялі халодную зброю для ваеннапалонных, што рыхтаваліся да ўцёкаў з канцлагераў Мінска, прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, паперу для лясных друкарняў, бланкі ням. пропускаў, разведданыя, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе насельніцтва на работы ў Германію, праводзілі дыверсіі на працуючых прадпрыемствах. За час вайны загінула каля 30 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ННЕ,
наданне паперы, скуры, пластмасам, тэкст. і інш. матэрыялам пэўнага колеру, дастаткова трывалага ва ўмовах іх эксплуатацыі. Звычайна для Ф. выкарыстоўваюць фарбавальнікі і пігменты (гл.Пігменты ў хіміі). Метады Ф. вызначаюцца ўласцівасцямі фарбавальніка і матэрыялу.
Для Ф. паперы выкарыстоўваюць мінер. пігменты, асноўныя і кіслотныя фарбавальнікі, Фарбуюць папяровую масу, у якую падліваюць водны раствор фарбавальніка ці суспензію пігменту, або паверхню паперы (больш эканамічны спосаб) пры яе вырабе ці на фарбавальных машынах, у якіх паперу з рулонаў працягваюць праз фарбавальную ванну. Глыбіннае Ф. натуральнай скуры робяць прамымі, кіслотнымі ці асноўнымі фарбавальнікамі, паверхневае — пігментамі разам зплёнкаўтваральнымі рэчывамі. Ф. скуры штучнай ажыццяўляюць у працэсе яе вытв-сці з выкарыстаннем арган. і мінер. пігментаў. Ф. футра робяць для выраўноўвання натуральнай афарбоўкі, надання моднага колеру, імітавання пад каштоўныя віды пушніны; выкарыстоўваюць акісляльныя, кубавыя, кіслотныя, пратраўныя, а таксама спец. фарбавальнікі для футра. Для Ф. пластмас выкарыстоўваюць пігменты, тлушча- і спіртарастваральныя фарбавальнікі, якія звычайна дадаюць да расплаву палімераў. Гл. таксама Фарбаванне тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Іван Пятровіч (н. 4.10.1928, хутар Фядотава Пералюбскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. мастак, дызайнер. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1953). З 1953 працаваў у Мінгарпраекце, з 1957 гал. архітэктар НДІбуд-ва і архітэктуры, у 1965—85 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў галіне дэкар.-прыкладнога мастацтва, канструявання мэблі, афармлення інтэр’ера. Сярод работ: камплекты мэблі для 2- і 3-пакаёвых кватэр (адпаведна 1958, 1961), для кухні (1967); маст. канцэпцыя афармлення інтэр’ераў і абсталявання Міжнар. маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» («Рыбацкі склеп») на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1975), Палаца культуры Мінскага трактарнага з-да (1976), рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1977), Уфімскага авіяц. ін-та (1979), добраўпарадкавання нас. пунктаў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. (1981; усе праекты ажыццёўлены ў сааўт.). Аформіў кнігі І.Елатомцавай «Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі» (1966), «Манументальны летапіс эпохі» (1969), «Да тайнаў творчасці» (1973), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульптуры» (1974), «Станковая скульптура. Паняцце пра жанры» (1975). Аўтар жывапісных твораў («Псіхея», 1988, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙДЭНСТАМ (Heidenstam) Карл Густаў Вернер фон (6.7.1859, Ольсхамар, Швецыя — 20.5.1940),
шведскі пісьменнік. Чл.Швед. акадэміі (з 1912). Дэбютаваў неарамант. зб. паэзіі «Паломніцтва і гады вандровак» (1888). У эсэ «Рэнесанс» (1889) выступіў супраць натуралізму. Спалучэнне аўтабіягр. рыс зфантаст. элементамі ў рамане ў прозе і вершах «Ханс Аліенус» (1892), напісаным пад уплывам ідэй Ф.В.Ніцшэ. Патрыят. паэзія ў неарамант. духу ў зб-ках «Вершы» (1895), «Народ» (1899). У зб-ках «Новыя вершы» (1915) і «Апошнія вершы» (апубл. 1942) зварот да класіцыстычнага метаду. У зб-ках навел «Каралінцы» (т. 1—2, 1897—98), «Святы Георгій і дракон» (1900), раманах «Паломніцтва святой Біргіты» (1901), «Род Фолькунгаў» (т. 1—2, 1905—07) і інш. гераізаваны вобраз мінулага Швецыі. Палемізаваў з Ю.А.Стрындбергам («Распад і ўпадак пралетарскай філасофіі», 1911). Аўтар мемуараў «Калі цвілі каштаны» (апубл. 1941). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Л.Баршчэўскі. Нобелеўская прэмія 1916.
Тв.:
Бел.пер. — [Вершы] // Далягляды, 92. Мн., 1992;
Рус.пер. — у кн.: Хейденстам В. фон. Воины Карла ХІІ;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬ,
старажытнакітайскае царства. Узнікла каля 10 ст. да н.э. Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала зах. і паўн.-зах. часткі сучаснай прав. Шэньсі, усх.ч. Ганьсу і Пн Сычуані. У перыяд Cantio (5—3 ст. да н.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Ц. звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне 4 ст. да н.э. пачало барацьбу супраць інш. царстваў і да 221 да н.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Ц. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 да н.э.), правіцель царства Ц. [246—221 да н.э.] і імператар [221—210 да н.э.]. Пры ім дзяржава падзелена на 36 адм. акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 да н.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 да н.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі. Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі нар. паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 да н.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Ц. спыніла існаванне.
Літ.:
Переломов Л.С. Империя Цинь — первое централизованное государство в Китае (221—202 гг. до н.э.). М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛАМЕ́Й Уладзімір Мікалаевіч (30.6.1914, г. Седльцы, Польшча — 8.12.1984),
савецкі вучоны ў галіне механікі, ракетабудавання і касманаўтыкі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1958). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1963). Скончыў Кіеўскі авіяц.ін-т (1937), дзе і працаваў; адначасова ў Ін-це прыкладной матэматыкі і механікі АН УССР. З 1941 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання (з 1944 дырэктар і гал. канструктар). З 1959 ген. канструктар ракетна-касм. тэхнікі. Навук. працы па канструкцыі і дынаміцы машын, тэорыі ваганняў, дынамічнай устойлівасці пругкіх сістэм, тэорыі сервамеханізмаў. Стварыў першы ў СССР пульсуючы паветрана-рэактыўны рухавік (1942). Пад яго кіраўніцтвам створаны важныя аб’екты авіяц., ракетнай і касм. тэхнікі, у т. л. ракетаносьбіт і ШСЗ«Пратон», ШСЗ«Палёт», арбітальныя станцыі «Алмаз». Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1967, 1974, 1982. Залатыя медалі АНСССР імя Жукоўскага (1964) і імя Ляпунова (1977).
Тв.:
О возможности повышения устойчивости упругих систем при помощи вибрации. М., 1956;
Исследование пневматических и гидравлических сервомеханизмов. М., 1958.
Літ.:
Боголюбов Н.Н., Седлов Л.И. В.Н.Челомей // Избранные проблемы прикладной механики. М., 1974.