ску́піцца, ‑піцца; зак.

Разм. Сабрацца кучай, масай. Скупіліся хмары над лесам. // Сабрацца разам, збіцца ў кучу, стоўпіцца. Павел.. прысеў і грэе рукі над полымем. Усе скупіліся каля яго. Пестрак. Навокал прыбранага ад посуду стала скупіліся госці. Чыгрынаў.

скупі́цца, ‑плю́ся, ‑пі́шся, ‑пі́цца; незак., на што, з інф. і без дап.

Неахвотна расходаваць, даваць іншым што‑н.; быць празмерна ашчадным. Скупіцца на пачастунак. □ Зайкін скупіўся аплаціць працадні так, як гэта нават дазваляла калгасная капейка. Дуброўскі. Як ні скупіўся [Арцём], як ні шкадаваў, а кожны раз купіць сынку то абаранак, то пернічак. Бядуля. // (звычайна з адмоўем). Быць шчодрым на што‑н. Не скупіўся [Галавач] некага пахваліць, нечаму парадавацца. Скрыган. Ванда Адамаўна, у процілегласць мужу, ніколі не скупілася на словы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сялі́цца, сялюся, селішся, селіцца; незак.

1. Уладжвацца на незаселеных месцах; атрымліваць месца для жыхарства. Людзі, якія сяліліся спачатку толькі на адкрытых месцах, па цячэнню вялікіх рэк, пачалі ўсё глыбей пранікаць у самыя нетры дзікіх і непрыступных лясоў. В. Вольскі. У горадзе самая жывая вуліца — гэта Шасэйная. Ля яе ўсё народ дзелавы селіцца, гандлёвы. Галавач. // Пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. Няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова. Лось. // Пра птушак, жывёл і пад. А .. [сава] ўсё роўна кожны год сялілася толькі ў тым дупле. Кірэйчык.

2. перан. Узнікаць, папаўняць (пра пачуцці, настрой і пад.). Аднак не адна толькі ўдзячнасць селіцца ў маім сэрцы. Васілевіч.

3. Зал. да сяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́дзень, ‑дня, м.

Адзінка вылічэння часу ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна. Другі дзень тыдня. □ Бадай кожны тыдзень у панядзелак ездзіў [Міхалка] .. на кірмаш [у мястэчка]. Бядуля. // Адрэзак часу ў сем дзён, які адлічваецца з любога дня; сямідзённы тэрмін. Туравец падумаў, што яны з Машай не бачыліся ўжо цэлы тыдзень. Мележ. Дзед Аўсей .. калі гаварыў аб якіх падзеях, то .. дакладна вызначаў іх час: — Гэта было... тыдзень пасля таго, як мы выязджалі на баявую аперацыю. Лынькоў. // чаго або які. Сямідзённы прамежак часу, вызначаны для правядзення якой‑н. грамадскай работы, кампаніі. Тыдзень малдаўскай літаратуры праходзіць у знамянальныя дні. «Звязда».

•••

Рабочы тыдзень — пэўная колькасць дзён у тыдні, прызначаных для работы.

Без году тыдзень — зусім нядаўна.

Сем пятніц на тыдні ў каго гл. пятніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усту́п 1, ‑а, м.

Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.

усту́п 2, ‑у, м.

Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахо́л, ‑хла, м.

1. Покрыўка з тканіны ці якога‑н. іншага матэрыялу, зробленая па форме якога‑н. прадмета для захавання яго ад псавання, забруджвання і пад. [Салдат] дастаў з чахла рыдлёўку і пачаў расчышчаць крынічку, што выбівалася з-пад зямлі ля старой алешыны на лужку. Хомчанка. Свіст ветру за дзвярамі, хлопанне чахла па гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці. Шамякін. // Пра што‑н., падобнае па такую покрыўку па форме і прызначэнню. Кожны з карэньчыкаў знаходзіцца ў асобым чахле, які ўтвараецца з пяску, склеенага сокам расліны. Гавеман.

2. Падкладка лёгкай празрыстай жаночай сукенкі з больш шчыльнай тканіны. Гэта ўсё ж было шчасце. Шчасце першага «дарослага» валю, шчасце першай «дарослай» бальнай сукенкі, белай, у амаль белым, толькі трохі блакітным карункавым чахле. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tydzień

м. тыдзень;

co tydzień — кожны тыдзень; штотыдзень;

za tydzień — праз тыдзень;

w ciągu tygodnia — на працягу тыдня;

dwa razy w tygodniu — два разы на (у) тыдзень;

w przyszłym (zeszłym) tygodniu — на будучым (мінулым) тыдні;

od trzech tygodni — ужо тры тыдні;

wielki tydzień рэл. перадвелікодны тыдзень

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пры́шва1 ’драўляны вал у ткацкім станку, на які навіваюць ніткі асновы або вытканае палатно’ (Касп.; Інстр. 2), ’пярэдні навой’ (рас., Шатал.), ’папярочная перакладзіна ў кроснах’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’частка кроснаў’ (Дабрав., Кросны), прышва ’сувой’ (Мат. Гом.). Рус. пришва ’пярэдні вал у ткацкім станку для ўмацавання нітак асновы і намотвання вытканага палатна’, ’абрэзак палатна, да якога прымацоўваюцца ніткі асновы’. Як сведчыць апошняе, прышва ад прышыць, тут у значэнні ’далучыць, прымацаваць’. Гл. прышыцца.

Пры́шва2, мн. л. пры́швы, пры́шву ’пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і пярэднюю частку ступні; галоўкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Мат. Гом., ТС; ашм., Стан.), прышы́ва ’тс’ (Мат. Гом.), пры́швы ’новыя перады, галоўкі, прышытыя да старых халяў’ (Растарг., Інстр. 1), сюды ж з падобнай матывацыяй ’частка, прышытая да асноўнай’ — пры́шва ’частка (рыбалоўнай) сеткі; крыло ў жаку’ (петрык., нараўл., З нар. сл.; Маш.). Рус. при́швы ’новыя галоўкі, прышытыя да старых халяў; боты з новымі галоўкамі, прышвамі’, дыял. ’сеткавае палатно, дадаткова прышытае да крылаў невада’, укр. при́шви ’галоўкі ў ботах’, при́шивка, при́шовкакожны з кавалкаў сеткі, з якіх яна пасшываная’, польск. przyszwa ’саюзка’. Гл. прышва1, а таксама Банькоўскі, 2, 952.

Пры́шва3, прышвы, прішва, прішвы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’; ’жэрдка ў паплёце’ (Касп., Бяльк., паст., Сл. ПЗБ; ТС; полац., слаўг., чэрык., ЛА, 4), пры́швіна ’паплеціна, прывязка’ (ТС), прышыўка ’жэрдка, мацаванне крокваў’ (Мат. Гом.), прышывала ’жэрдка ў паплёце’ (паст., глыб., Сл. ПЗБ), прышывала, прышывалі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (паст., шарк., глыб., ЛА, 4). Рус. смал. пришва ’жэрдка, каб прыціснуць салому на возе7. Да прышываць ’прымацоўваць, прывязваць’, гл. прышыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́скра, ‑ы, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва. Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Стралялі іскрамі ў грубцы бярозавыя дровы. Васілевіч.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка. Вось першы промень над зямлёю бліснуў — І іскраў у расе не пазбіраць. Панчанка. На агромністым чорным полагу неба трапяталіся зеленаватыя іскры зорак. Паслядовіч.

3. перан.; чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога‑н. пачуцця, думкі, таленту. Іскра радасці. Іскра надзеі. □ Здавалася, у .. моцным целе [Майбарады] звініць кожны мускул, а ў вачах ніколі не згасалі іскры вясёлага смеху. Шамякін.

•••

Электрычная іскра — форма імгненнага электрычнага разраду.

Аж іскры з вачэй пасыпаліся — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

Божая іскра — пра адаронасць, наяўнасць таленту ў каго‑н.

Закінуць іскру (у душу) гл. закінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагна́ць, абганю, абгоніш, абгоніць; заг. абгані; зак., каго-што.

1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго‑, што‑н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н. Абагнаць таварыша ў вучобе.

2. Сагнаць каго‑н. адкуль‑н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.

3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.

4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.

5. Прагнаць каго‑н. вакол чаго‑н.

•••

Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце і перале́жаць, ‑лежу, ‑лежыш, ‑лежыць; зак.

1. Праляжаць вельмі доўга, даўжэй, чым трэба. Пераляжаць на сонцы. // Сапсавацца ад доўгага ляжання. Агуркі пераляжалі. □ Лён, які тут добра радзіў, таксама не кожны раз даводзіўся да ладу — то перастаіць у загоне, то пералежыць на сцелішчы. Машара.

2. што і без дап. Лежачы, перачакаць што‑н. Пераляжаць бамбёжку. □ [Кандрат:] — Мне лепш пераляжаць дзень у разоры, а там з вечара нешта трэба будзе прыдумаць. Лобан. [Шура] ужо намерыўся шуснуць у вулачку, на агароды, каб пераляжаць дзень дзе-небудзь у кіяшніку. Навуменка. Не знаю, Як доўгую ноч пералежаць: Так цягне прайсціся па золкай расе! Свірка.

3. каго. Разм. Праляжаць даўжэй за каго‑н. Пераляжаць усіх на пляжы.

4. што. Адлежаць да здранцвення. Пераляжаць руку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)