глебаўтваральны працэс, які адбываецца ў анаэробных умовах з удзелам мікраарганізмаў, пры наяўнасці арган. рэчыва і пастаянным або працяглым абвадненні асобных гарызонтаў або ўсяго профілю глебы. Назіраецца амаль усюды ў глебах рознага генезісу і мех. складу, найчасцей у гумідных глебах. Вонкавая прыкмета агляення глебы — спецыфічная афарбоўка аглееных гарызонтаў: ад белавата-шызага ці шэра-блакітнаватага ў лёгкіх глебах да шызавата-сіняга або зеленаватага ў поймавых і чарназёмападобных. Гл. таксама Глей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб’е́хаць
1. (ваколчаго-н.) an etw. (D) vorbéifahren*vi (s); umfáhren*vt;
2. (пабывацьусюды) beréisen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АНА́ДЫРСКАЯ НІЗІ́НА,
на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у Чукоцкай аўт. акрузе, у даліне р. Анадыр. На У прылягае да Анадырскага заліва, на З абмежавана хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўж. 270 км. Складзена з алювіяльна-азёрных адкладаў. Рэльеф пераважна раўнінны (выш. да 100 м), бліжэй да гор хвалісты, на У з астанцавымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет, Ушканоў краж). Усюды шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёраў, азёраў-старыц. Ландшафт травяніста-купінаватай і хмызняковай тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пара́фія, ‑і, ж.
1. Акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход. Касцёл хоць быў і вялікі, але ўласнай парафіі не меў і лічыўся капліцай.Чарнышэвіч.
2.перан. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім‑н. уладанні, падпарадкоўваецца каму‑н. [Леўчык:] — Паедзем усюды. У нас у запасе вунь колькі часу. Усюды з’ездзім, усю вашу лясную парафію агледзім.Сабаленка.
[Лац. parachia ад грэч. paroikia — тое, што можна аб’ехаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchgängig
1.a прахадны́; агу́льны, суцэ́льны
2.adv нао́гул, усю́ды, скрозь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
überallhin, überallhínadvусю́ды, ва ўсе канцы́, ва ўсіх накіру́нках кіру́нках
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скрозь, прысл. і прыназ.
1.прысл.Усюды.
С. лёг снег.
2.прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).
Я сябе с. сам правяраю.
3.прыназ. з В. Цераз што-н.
С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
4.прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.
Шаптаць с. слёзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Настругаць, нагабляваць вялікую колькасць чаго‑н.
2. і без дап.Разм. Стругаючы, насмеціць усюды, у многіх месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСЦЯНІ́ЦЫ (Rubus saxatilis),
кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з ярка-чырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.