tread2 [tred] v. (trod, trodden or trod)

1. ступа́ць, кро́чыць, ісці́;

tread a dangerous path ісці́ небяспе́чным шля́хам

2. тапта́ць; душы́ць; наступа́ць (нагой)

tread on air ≅ не чуць пад сабо́й ног;

tread on smb.’s toes infml наступі́ць на (любі́мы) мазо́ль, угняві́ць каго́-н.;

tread on smb.’s heels ісці́ сле́дам, ісці́ па пята́х

tread down [ˌtredˈdaʊn] phr. v. утрамбо́ўваць

tread out [ˌtredˈaʊt] phr. v.

1. душы́ць, выду́шваць

2. зато́птваць;

They trod out the fire. Яны патушылі агонь нагамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clump

[klʌmp]

1.

n.

1) зьле́пак -ку m., камлы́га f., камя́к -а́ m.

a clump of ice — камлы́га лёду

a clump of earth — камя́к зямлі́

2) гра́нка f., пук -а́ m.; мала́я це́сная ку́чка

a clump of trees — ку́пка дрэ́ваў

3) ту́пат -у m., бо́ўтаньне нага́мі

2.

v.i.

1) зьбіра́цца ў гру́пу, утвара́ць зьле́пак

2) ця́жка хадзі́ць, ступа́ць з гру́катам, бо́ўсаць чараві́камі

3) садзі́ць гру́памі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tramp

[træmp]

1.

v.i.

1) ця́жка ступа́ць, ту́паць

He tramped across the room in his heavy boots — Ён ту́паў па пако́і у цяжкі́х бо́тах

2) тапта́ць

He tramped on the flowers — Ён патапта́ў кве́ткі

3) ісьці́, маршырава́ць

Soldiers tramped through the street — Салда́ты прамаршырава́лі па ву́ліцы

4) бадзя́цца, цяга́цца, валачы́ся

2.

n.

1) ту́пат -у m.

2) пахо́д -у m.

3) бадзя́га, валацу́га -і m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нары́п ’скрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́ры‑ пень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąćступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovat ’хутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступ ’скарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страхапу́д, страхапу́дала ‘страшыдла, пачвара (Юрч. Вытв., Мат. Гом.), страхопу́д ‘баязлівец’, ‘пудзіла’ (Сл. Брэс.; пін., брэсц., Нар. лекс.), страхопу́д, страхапу́дзіна ‘чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам’ (Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), страхопу́т ‘страшыдла’ (ТС). Укр. страхопу́д ‘страшыдла, пудзіла’. Да страх і пудзіць. Магчыма, кантамінацыя, паколькі спалучэнне сінанімічных паняццяў у адным складаным слове здаецца збыткоўным. Да словаўтварэння параўн. саракапут (гл.), чэш. strakapúd ‘від дзятла’ (гл. Махэк₂, 581). Няясныя адносіны да славен. strahopeten ‘палахлівы’, strahopetec ‘баязлівец’, звязаных з славен. petáti ‘бегчы, спяшацца’, pripetiti ‘здарыцца’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 30) узводзіць да і.-е. *pent‑ступаць, ісці, хадзіць’, гл. пуць. Тады другая частка слова можа быць атаясамлена з пут‑, прадстаўленым у сухапу́т ‘худы чалавек’ (Ян.), сухопу́цье ‘суша’ (ТС), збліжаным з пудзіць ‘палохаць’ (гл.). У такім выпадку ўкр. страхополо́х, польск. strachopłoch ‘баязлівец’ — другасныя ўтварэнні; параўн. таксама польск. strachopłód ‘тс’ (‘той, хто плодзіць страх’, Варш. сл.), strachopuł ‘тс’, укр. страхопі́льне ‘пудзіла, прывід’ з няяснай другой часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lump

[lʌmp]

1.

n.

1) камя́к -а́ m., камячо́к -ка́ m., dim.

2) гуз -а m.

3) глы́ба, камлы́га f.; ма́са, ку́ча f.

4) informal дуры́ла -ы m. & f., ёлупень -ня m.

2.

v.t.

утвара́ць камякі́, зьме́шваць, склада́ць у цэ́ласьць

3.

v.i.

1) зьбіва́цца ў камякі́

2) ця́жка ступа́ць

4.

adj.

1) камякава́ты, у кава́лках

lump sugar — цу́кар у кава́лках

2) сабра́ны ў адно́, агу́льны

lump sum — агу́льная су́ма

- in the lump

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Паха́ць, пыха́ць ’араць сахой’ (Касп., Яруш., Сл. ПЗБ), ’баранаваць засеянае поле’ (Бір. Дзісн.; глыб., Хрэст. дыял.; в.-дзв., Шатал.; Касп., Мат. Маг.), ’месці хату’ (Касп.), ’разводзіць, сеяць, вырошчваць’ (ТС), калінк. ’прыносіць мёд’ (Сл. ПЗБ). Рус. пахать ’араць, абрабляць зямлю’ (кур., арл.), паўн. ’рэзаць хлеб’, ярасл. ’сеяць’, паўн.-дзв. ’месці падлогу’, ’падмятаць мякіну’, алан. ’абмятаць магілу’, цвяр. ’ісці, хадзіць, ступаць’, ’дзьмуць’; польск. pachać ’капаць’, ’рабіць зло’, чэш. páchati ’рабіць, учыняць’, ’пасці скаціну’, славац. pachať ’рабіць, вырабляць’, серб.-харв. па̏хати, па̀јати ’махаць’, ’абмятаць пыл, змятаць павуціну, абдзьмухваючы чысціць’. Прасл. paxati ’месці, чысціць’, якое звычайна звязваецца з прасл. paxnǫti ’пахнуць’. Для прасл. paxati ’месці’ Ваян (RÉS, 43, 90–91) у якасці і.-е. паралеляў прапануе літ. puõšti, лат. púost ’чысціць, аздабляць’, ст.-ісл. fága ’тс’, ст.-сакс. fegōn, ст.-фрыз. fēgia, гал. vagen ’месці, чысціць’, што дае магчымасць узвесці прасл. paxati да і.-е. *pēkʼ/pōkʼ (Мартынаў, Слав. акком., 125). Сюды ж па́хата, па́хота ’ворыва, узараная зямля’ (Нас., Грыг., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), ’аранне сахой’ (Касп.), лях. па́хаць, тураў. па́хоць, глыб. па́хаця ’ворыва’ (Сл. ПЗБ, ТС). Гл. таксама пашні́на, па́шня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапта́ць1 ’прымінаць нагамі, дратаваць’, ’зношваць абутак’, ’груба зневажаць, прыніжаць’, ’наспех упіхваць, складваць’ (ТСБМ, Ласт.), ’тупаць, мясіць’ (Некр. і Байк.), ’уціскаць, ушчыльняць нагамі’, ’драць абутак’ (Варл.), ’утрамбоўваць, націскаць’, ’выконваць хатнюю працу’ (Сл. ПЗБ), ’есці ўсухамятку’ (Марц.), ’есці’ (Сл. рэг. лекс.), ’выціскаць мёд з сотаў’ (ст.-дар., ЛА, 1), ’заганяць рыбу ў сетку, боўтаючы нагамі’ (полац., З нар. сл.), топта́ць ’утрамбоўваць, ушчыльняць’, экспр. ’есці’ (ТС), ст.-бел. топтати ’наступаць нагой’ (Сл. Скар.), ’нацягваць, націскаць’ (Альтбаўэр). Укр. топта́ти, рус. топта́ть, польск. deptać, чэш. deptati, славац. deptať, в.-луж. teptać, н.-луж. teptaś, славен. teptáti ’наступаць нагамі’, балг. тъптя́, тъ́пча ’тс’, ’пічкаць, есці’, ст.-слав. тъпътатиступаць, гнясці’. З прасл. *tъpъtati ’тс’, праз чаргаванне галосных звязана з *tupati ’тупаць’. Гукапераймальны дзеяслоў, паралельны да *topati ’топаць, тупаць’. Далей супастаўляюць са ст.-інд. tupáti, tópati, túmpati, tumpáti ’раніць’, з грэч. τΰπτω ’б’ю, сяку’, лат. staũpe ’сляды конскіх капытоў’ (Фасмер, 4, 80; Брукнер, 87; Махэк₂, 115; ЕСУМ, 5, 601).

Тапта́ць2 ’апладняць (пра птушак)’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), тапта́цца ’блуднічаць, тварыць пералюбы’ (Ласт.), сюды ж топту́н ’певень’ (Мат. Маг.). Параўн. польск. дыял. deptać ’тс’, каш. deptać, dejptać ’апладняць (пра птушак)’. Эўфемізм, утвораны праз звужэнне або канкрэтызацыю значэння дзеяслова тапта́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць / павольна: плесціся, пхнуцца, цягнуцца; брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць (разм.) / хутка: шыбаваць, шыбаць, часаць / павольна: сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць (разм.) / вялікімі крокамі: сігаць; джгаць (разм.); чухаць (перан.) □ біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пуць1 ’дарога, шлях’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’чыгунка’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ)’, ’пуцявіна, пуціна, жыццёвы шлях’ (ТС, Сл. ПЗБ), а таксама пуць, ж. р. пуця́ (Янк. 2, Сл. ПЗБ), ст.-бел. путь ’паход; дарога’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж пуці́на, пуцяві́на ’дарога’ (Яруш.), пуці́нка ’сцежка’ (барыс., Шн. 2), укр. путь ’шлях, дарога’, рус. путь, польск. pąć ’падарожжа, дарога’, чэш. pouť ’багамольства, пяльгрымка’, славац. púť ’праход, шлях’, в.-луж. puć, н.-луж. puś ’дарога, чыгунка; падарожжа’, палаб. pǫt ’дарога’, славен. pọ́t ’шлях, дарога’, серб.-харв. пу̑т, балг. път, макед. пат. Прасл. *pǫtь ’шлях, дарога’ звязана з асновай і.-е. *pent‑ступаць, ісці, знаходзіць’ і суадносіцца з назвамі дарог ад кораня *pont‑/pṇt‑: ст.-інд. pánthāh, грэч. πόντος ’марскі шлях, мора’, πάτος ’сцежка’, лац. pons ’гаць, мост’, ст.-в.-ням. pfad ’сцежка’, з іншым вакалізмам прус. pintis ’шлях’ (Фасмер, 3, 413; Скок, 3, 86–87; Шустар-Шэўц, 2, 1187; Глухак, 513; Сной, 477; Чарных, 2, 85 і інш.).

Пуць2 ’лад, парадак, мера’ (Нас.), ’толк, розум’ (Ян.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’памяць’ (паст., шальч., шчуч., Сл. ПЗБ), ’дабро’: ні будзіць зь цібе пуці (Бяльк.), сюды ж пуця́чы ’варты, каштоўны, добры’ (Бяльк., Ян.), пу́тны ’талковы’ (гл.), параўн. укр. путня́ ’шлях; толк’, рус. без путя́ ’без толку, дарэмна, без прычыны, карысці’. Утворана на базе пераноснага ўжывання пуць ’дарога; жыццёвы шлях’, г. зн. ’правільны шлях’ у выніку пераасэнсавання пад уплывам фразеалагізмаў і выразаў тыпу пуця ни въ чомь не знаешь, безъ пуця сваволитъ (Нас.), бяспу́тны, непуцёвы і пад.; меркаванне Грынавяцкене і інш. пра запазычанне з літ. pùtė ’курыца’; перан. ’разуменне’ (LKK, 16, 187), паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)