алькаго́лік -а m., алькагалі́чка f., п’я́ніца -ы m. & f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.
1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца.Колас.// Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.
2.узнач.вык.Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай.Галавач.
•••
Грэшным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ.gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус.кирять ’выпіваць’, польск.kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́ркі, ‑ая, ‑ае.
1. З непрыемным едкім смакам (смакам палыну, гарчыцы); проціл. салодкі. Горкі перац. □ Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць.З нар.
2. Поўны гора; цяжкі, гаротны. Горкая доля. Горкае жыццё. □ [Волька] пачала паціху галасіць над сваёй горкай жаночай доляй.Б. Стральцоў.// Выкліканы цяжкім горам. Горкія слёзы. □ Марыну бабка суцяшае, Каб горкі сум развеяць ёй.Колас.Усё часцей і часцей бацька садзіўся ля стала, паклаўшы пад бараду рукі, думаў горкую думу, цяжка ўздыхаў.С. Александровіч.// Які выклікае гора, непрыемнасці. Пачуць горкую вестку. Выслухаць горкую праўду.
3. Набыты ў выніку цяжкай працы, доўгіх выпрабаванняў. Горкі хлеб. □ [Усіх людзей] затрымаць не ўдалося, сёй-той, навучаны горкім вопытам, паспеў схавацца.Лынькоў.
4. Які жыве ў цяжкім горы; бяздольны. Горкая сірата. Горкі бядняк.
5.узнач.наз.го́ркая, ‑ай, ж. Гарэлка. На пачатак справы — чарка горкай, На прыправу — добрая гаворка.Панчанка.
•••
Горкая сольгл. соль.
Гора горкаегл. гора.
Горкае дзіцягл. дзіця.
Горкі п’яніцагл.п’яніца.
Збіць (зрэзаць) на горкі яблыкгл. збіць.
Як горкая рэдзькагл. рэдзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дурні́цы ’ягады буякі’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2). Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: п’яніца, галава‑боль (гл. Кіс.). Укр.дурниця (таксама болиголов, дурнопян, дурнина, пияки), у рус. мове пьяница (дурни́ца азначае розныя травы), у ням.Rauschheere. Ужо Насовіч пісаў: «ягода, имеющая одуряющее, наркотическое свойство». Назва ўтворана ад дурны́ (паводле ўласцівасцей расліны). Параўн. буякі́ ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад кончыць.
2.ко́нчана; безас.узнач.вык., звычайназкім-чым. Пра заканчэнне, спыненне чаго‑н. (адносін, справы і пад.). Кончана з панам, пан не ўваскрэсне, У край наш не знойдзе дарог.Колас.
4.узнач.прым. Адпеты, непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека). Кончаны п’яніца.
•••
І кончана — рашэнне канчатковае, далей размоў не можа быць.
Усё кончанагл. усё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабака́р, ‑а, м.
1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку.
2.Лаянк. Той, хто ганяе, дражніць сабак. Прыбегла і мая ўстрывожаная маці... А як паглядзела, што мы вясёлыя і здаровыя, на цёплай печы грэемся, узрадавалася і кажа: — Дык няхай мо ў вас і начуе мой сабакар?Якімовіч.
3.Разм. Брахун, чалавек, які любіць лаяцца, гаворыць брыдкія словы. Тады ўзяўся ажаніць.. [Івана] купец з мястэчка, свінабой. От, сабакар і п’яніца, ды брахаць вельмі спрытны.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апіво́ш ’п’яніца’ (Сцяц., Бір. дыс.), апівоша (Янк. III), апівошына (Абабур.). Польск.арг.opiwosz, piwosz. Рус.дыял.опивоха. Утворана ад дзеяслова апіваць ’часта і многа піць чужое’ (Янк. I), ад якога і апівака ’той, хто любіць апіваць’, пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ош. Гэты элемент суадносіцца з суфіксам ‑ох(а) (льсьцёх, раскідоха) (Карскі 2-3, 37) і суфіксамі на ‑ш (збродыш, поганыш) (там жа, 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
П’янчу́га ’горкі п’яніца’ (ТСБМ; мазыр., Грыгор’еў, пісьмовае паведамл.), сюды ж пʼяню́га ’тс’ (Нас., Ян., Сл. ПЗБ); параўн. рус. разм. пьянчюга, балг.пиянчу́га, пиенчу́га. Утворана ад *pьjanъ, *pijanъ, гл. п’яны, пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі ‑уга (‑юга); формы з ‑ч‑ у якасці прамежкавай ступені маглі мець утварэнні на ‑чо, параўн. свінчо < свіння, свінка, а таксама балг.дыял.пиянчо́га (гл. БЕР, 5, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барда́1 ’брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус.барда́, укр.барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел.бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус.бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).