калю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Усякае невялікае колкае вастрыё. Ляснуў неяк мокрай пугай па агароджы з калючага дроту, а пуга заматалася канцом за калючку. Брыль. // Калючы шып на расліне або на целе жывёліны. Калючкі кактуса. Калючкі вожыка. □ [Лясніцкі і Таццяна], не спяшаючыся, пачалі спускацца на дно рова, чапляючыся за кусты, абдзіраючы да крыві твар і рукі аб вострыя калючкі шыпшыны. Шамякін.

2. звычайна мн. (калю́чкі, ‑чак). Разм. Пра некаторыя калючыя расліны. Пад соснамі — мох, сухое ламачча, маліннік, калючкі. Бажко.

3. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка. — Змоўк ваш бог, Нахамчык, — з калючкай пад’ехаў.. Лейба. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуха́ ’тупы канец яйца’ (ЛА, 1, Ян., Жд. 2, Сцяц., Янк. 2; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс., ТС; карэліц., Жыв. сл.; глыб., беласт., Сл. ПЗБ; брагін., З нар. сл.; Некр., Мат. Гом.), пу́ха ’тс’ (Нас.; добр., светлаг., Мат. Гом.), пуха ’задняя частка лодкі’ (ТС; полац., Янк. 2; ПСл), ’пустата ў пятцы яйца; частка яйца, запоўненая паветрам’ (Шат., Сцяц.), сюды ж выраз дабіцца пухі ’давесці справу да канца’, добіць до пухі ’даламаць, дабіць канчаткова’ (ТС), а таксама пух ’тупы канец яйца’ (смарг., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пуха ’тс’: добити до пухи, рус. дан. до пухи ’зусім, абсалютна ўсё’, польск. pucha ’тоўсты твар’, серб. пу́ха ’пухір’. Прасл. *риха, вытворнае ад *puxati ’дуць, дзьмуць’, значэнне лепш за ўсё тлумачыцца славен. puhel ’пусты, парожні’ (якое Мартынавым разглядаецца як “загадочное в этимологическом отношении”, гл. Этимология–1982, 9), г. зн. ’напоўнены (духам, паветрам)’ > ’пусты ў сярэдзіне’ (так Сной, 514), гл. пужаць, пух. Рус. пуга ’пустата ў курыным яйцы’, хутчэй за ўсё, у выніку азванчэння зычнага ў інтэрвакальным становішчы, параўн. памянш. пушка ’тс’ (а не *пу́жка, гл. СРНГ), або ў выніку кантамінацыі з пуга ’ўзгорак круглай формы’, ’падушка для пляцення карункаў’, адносна апошняга гл. Фасмер, 3, 399. Параўн. таксама харв. pus ’тупы канец яйца’, pušiti ’дыміць; выпускаць паветра’ (адмаўленне сувязі гл. Скок, 3, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус. пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр. дыял. опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат. pàuga ’падушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд. pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гі ’пра рукі з набухлымі венамі’ (пруж., ЛА, 3), ’расшырэнне вен’ (навагр., Жыв. сл.). Магчыма, да пугі ’сцябліны без лісцяў’, гл. пугаі© паводле знешняга падабенства Пятлёва (Этимология–1985, 17) збліжае з рус. пуга ’пуха ў яйцы’, ’падушка, на якой плятуць карункі’, укр. опу́гатися ’цёпла адзецца, апрануць на сябе шмат’, на базе агульнага значэння ’выпукласць, патаўшчэнне’, што пры ўліку польск. pęga ’лытка’, старое pąga ’тс’ здаецца цалкам верагодным. Аднак таксама польск. pęgi ’сляды на скуры ад удараў бізуном’ (фіксуецца з 1455 г.), якое Банькоўскі (2, 537) выводзіць з pęgi ’прылада для бічавання са шматлікімі шарыкамі на раменьчыках’, дае перавагу першай версіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бізу́н, ‑а м.

1. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Сяргейка забег наперад статку, ляснуў бізуном і працягла, як гэта рабіў дзед Патап, закрычаў: — Куды-ы! Хомчанка, — і што? — Міхась насцеражыўся, і рука яго з бізуном, якім збіраўся сцебануць каня, застыла ў паветры. Сіўцоў. // Уст. Сродак экзекуцыі. Пакараць бізунамі. □ Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. З нар.

2. Удар бізуном. Даць дваццаць пяць бізуноў.

3. Сімвал грубай сілы, прымусу. Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.

•••

Голы як бізун гл. голы.

Зарабіць бізуна гл. зарабіць.

Прасіць бізуна гл. прасіць.

Схапіць бізуна гл. схапіць.

Усыпаць бізуноў гл. усыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замата́цца сов.

1. (начать мотаться) замота́ться; заболта́ться;

прасці́на ~та́лася на ве́тры — простыня́ замота́лась (заболта́лась) на ветру́;

2. (вокруг чего-л.) замота́ться;

пу́гаа́лася вако́л пугаўя́ — кнут замота́лся вокру́г кнутови́ща;

3. замота́ться;

з. ша́лікам — замота́ться ша́рфом;

4. (измучиться) замота́ться, измота́ться;

ён зусі́м ~та́ўся — он совсе́м замота́лся (измота́лся)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Асцень ’шчацінка на коласе злака’ (Нас., Серб.). Укр. остень ’восці’. Форма, утвораная ад остьньць, якое ўтвараецца з субстантываванага остьнъ ’прадмет, што мае вастрыё’ (восці, асцюкі, маладое пер’е ў птушак і г. д.). Остьнъ адлюстравалася ў форме асой (гл.) з выпадзеннем ‑т‑ паміж зычнымі і ў форме асцёнпуга з вастрыём для падгону валоў’ (Бяльк. Арх.). Праслав. *ostьnъ адлюстравана ў старарускай, старабеларускай (у Скарыны — Булыка, Весці АН БССР, 1970, 4, 124), старапольскай, польскай, палабскай (vistʼăn), чэшскай, славацкай, славенскай, сербскахарвацкай, македонкай, балгарскай мовах. Утворана з суфіксам ‑n‑ ад *ostь (гл. восці). Ад *ostь утвораны таксама зборны назоўнік асцё (параўн. укр. дыял. остє) пры дапамозе суфікса ‑j‑e, асцюк (рус., укр. остюк) з суфіксам ‑ук, асцюлька і г. д. Ад остьнъ і остенчик ’ражон’ (Булг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bat

м.

1. пуга, бізун;

2. ~y мн. (пакаранне) лупцоўка, біццё;

zasłużyć na ~y — заслужыць лупцоўкі

jak z ~a strzelił — хутка; імкліва; незаўважна;

wakacje przeszły jak z ~a strzelił — канікулы праляцелі хутка (незаўважна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пасты́р, па́стырь, па́стар, па́стэр, па́сцір ’пастух’, ’старшы пастух’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Гарэц., Бяльк.; докш., маладз., Янк. Мат.). З ц.-слав. < ст.-слав. пастырь ’пастух’ (рус. кніжн. пастырь ’тс’), якое з’яўляецца адзіным прыкладам з суфіксам ‑tyrʼь ад pasǫ ’пасу’ (Фасмер, 3, 215), дзе ‑t‑, як і ў суфіксах ‑telʼь, ‑tъlъ, ‑tuxъ, ‑tajь (Слаўскі, SP, 2, 29). Фасмер (там жа) лічыць няпэўным выводзіць гэту лексему з лац. pāstōrem праз пасрэдніцтва герм. формы на *‑turi̯o (як ст.-в.-ням. pfistūr з лац. pistōrem, гл. (Мее, Études, 186; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 159). Больш імаверным можна лічыць меркаванне Мартынава (Язык, 64–65), які прасл. pastyrь лічыць інфільтрацыяй італійскага pāstōr‑io‑s, у якім ō дало протаслав. ū, якое ў праслав. мове перайшло ў у, (г. зн. у ы). Сюды ж пастыранка ’пастухова пуга’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэйс, часцей мн. л. п́эйсы ’валасы на скронях у выглядзе скручаных локанаў, што адпускалі прававерныя яўрэі’ (Нас., Сержп.), ’доўгія пасмы валасоў ля скроняў’, разм. ’раскручаныя доўгія валасы’ (ТСБМ, Жд. 3, Шат., Сл. ПЗБ, Яруш.), ’непрыбраныя, распушчаныя валасы’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк.), пэ́йсахі ’тс’ (Нас., Скарбы, Сцяшк.), пэ́йса ’дзявочая каса’, пэ́йсік ’локан’ (Нас.), параўн. укр. пейс, мн. л. пе́йси ’доўгія валасы на скронях у яўрэяў’, польск. pejs, мн. л. pejsy ’тс’, чэш. pejz, pejzy ’тс’, славац. pajes ’тс’. Запазычанне з ідыш pejes < ст.-яўр. pēʼōth ’скроні’ (мн. л. ад pēʼā ’бакі’), гл. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 65; Фасмер, 3, 225; Махэк₂, 441; супраць Банькоўскі (2, 524): выводзіць з ням. дыял. мн. л. peissen ’бічыкі’, параўн. ням. peitscheпуга, бізун’, што, у сваю чаргу, лічыцца запазычаным са ст.-чэш. bič ’тс’; калі прыняць рэалію ў якасці архаізма, то такое тлумачэнне малаверагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)