бізун, ‑а м.

1. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Сяргейка забег наперад статку, ляснуў бізуном і працягла, як гэта рабіў дзед Патап, закрычаў: — Куды-ы! Хомчанка, — і што? — Міхась насцеражыўся, і рука яго з бізуном, якім збіраўся сцебануць каня, застыла ў паветры. Сіўцоў. // Уст. Сродак экзекуцыі. Пакараць бізунамі. ▪ Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. З нар.

2. Удар бізуном. Даць дваццаць пяць бізуноў.

3. Сімвал грубай сілы, прымусу. Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.

•••

Голы як бізун гл. голы.

Зарабіць бізуна гл. зарабіць.

Прасіць бізуна гл. прасіць.

Схапіць бізуна гл. схапіць.

Усыпаць бізуноў гл. усыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)