Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярадна, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjad⇉н.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́с ’аплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́сить ’біць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́ляць ’тлець’ (стаўб., Нар. сл., 76, 86). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг. жулиться ’сціскацца, прыціскацца’, перм., гом., сіб. жулькаць ’шчымець, ціснуць’, балг. жуля ’пячы, шчымець’, жулка ’крапіва’, серб.-харв. жу́љати ’выклікаць боль націраннем, націскам’, славен. žúliti ’націраць’. Слав. *žul‑ суадносіцца з *žur‑ (гл. жураць) і ўзыходзіць да і.-е. *geul‑/*geur‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272. Гл. жалець, жураць, жэўлець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыск ’выгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржаве́ц ’ржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр. ржане́ць ’жыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус. цвяр. ржане́ц ’тс’, алан. ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́ 2 ’жыта’. Параўн. таксама рус. перм. ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́бнячка ’выязныя сані’ (ігн., Сл. ПЗБ), польск. сейненск. łubńa ’размаляваны сундук з дошак з лаўкамі, які накладваюць на сані ў час урачыстых паездак’, рус. (ЛітССР) лу́бни ’тс’, лубня́ ’сані са спінкай’ (Сцяшк. Сл.), ярасл., кіраўск., перм. лубя́нки ’сані, пакрытыя лубам’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 675), Зданцэвіча (LP, 8, 1960, 344) і Лаўчутэ (Liet. term, 155), — гэта запазычанне з літ. lúbnios ’рабочыя сані, развалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАНГЕ́Я (ад пан... + грэч. gē зямля),

старажытны гіганцкі суперкантынент, які аб’ядноўваў усе сучасныя кантыненты і ў геал. гісторыі Зямлі існаваў тройчы: П. 0, П. 1, П. 2.

Познаархейская кратанізацыя зямной кары пачалася 3 млрд. г. назад (на мяжы ранняга і позняга архею) і завяршылася 2,7—2,5 млрд. г. назад, пра што сведчыць узрост найб. стараж. адкладаў платформавага чахла. Магчыма, у гэты час зямная кара ўтварала суцэльную абалонку, або ўсеагульнае скучванне ў канцы архею прывяло да яе канцэнтрацыі ў выглядзе суперкантынента П. 0 у адным паўшар’і і ўтварэнню першаснага акіяна ў другім паўшар’і. У пач. пратэразою ўзніклі протагеасінкліналі, якія падзялілі П. 0 на вял. колькасць протаплатформ. Развіццё раннепратэразойскіх протагеасінкліналей завяршылася пераважна да 1,8—1,75 млрд. г. назад (у канцы ранняга пратэразою). Протаплатформы апынуліся моцна спаянымі протагеасінклінальнымі складкавымі сістэмамі і паясамі тэктона-тэрмальнай перапрацоўкі з нарошчваннем кантынент. кары. Утварыўся суперкантынент П. 1. З гэтага часу на плошчы сучасных стараж. платформ усталяваўся кантынент. рэжым з пашыраным наземным вулканізмам. Існаванне П. 1, як і П. 0, пацверджана палеамагн. данымі (падабенства крывых блукання полюсаў Зямлі) і пераходнымі палеаструктурамі. У раннім рыфеі фіксуюцца пач. працэсы распаду П. 1 у вобласці Паўд.-Усх. Азіі, новаўтварэнне акіянскіх басейнаў і ўзнікненне мікракантынентаў, з перыферыяй якіх звязана станаўленне афіялітавых паясоў. У познім рыфеі адбыўся распад П. 1 на суперкантыненты Гандвану і Лаўразію, узніклі планетарныя рухомыя паясы. У канцы палеазою (позняя перм) зноў аднавілася суцэльнасць кантынент. кары: Лаўразія і Гандвана разам з Кітайска-Карэйскай платформай і Паўднёва-Кітайскай платформай утварылі адзіны звышкантынент, якому А.Вегенер (гл. Вегенера гіпотэза) даў назву П. (у адрозненне ад рыфейскага суперкантынента П. 1, мае назву П. 2).

Распад П. 2 пачаўся 200 млн. г. назад у канцы трыясавага — пач. юрскага перыяду мезазойскай эры і звязваецца, паводле гіпотэзы «Новая глабальная тэктоніка», з утварэннем новай сістэмы канвекцыйных ячэек у мантыі. Гл. таксама Дрэйф кантынентаў, Мабілізм, Тэктанічныя гіпотэзы.

Р.​Р.​Паўлавец.

т. 12, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вярэ́каць ’гаварыць абы-што’ (КТС, М. Паслядовіч). Сюды ж, паводле аўтараў СРНГ, 4, 42, і іншыя блізкія экспрэсіўныя лексемы: рус. варакать, пск. варгасить ’гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’, арханг., ленінгр., перм., с.-урал. варакосить, паўдн.-рус., смал. варнакать ’тс’, варон. ’гаварыць няясна’. Непераканаўча Фасмер (1, 273–275). Бел. вярэкаць, магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі вярзці і *рэкці (< rěkti); параўн. драг. рэ́кало ’чалавек, які доўга і нудна гаворыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ята, ката ’раскаянне’ (Нас., Янк. БП). Магчыма, эксцэрпцыя з прыказкі, параўн. «Каита ёсць, да возвороту нема» (Нас., 227). Сустракаюцца іншыя структуры: кая «Кай много, а вороту нет» (калуж., смал.). Дакладны адпаведнік у рус. перм., салікам. каята ’споведзь, раскаянне’, каяты класть ’раскайвацца’. Статус слова няясны (незалежныя інавацыі ў бел. і рус.?, усх.-слав.?. больш старое?), словаўтваральна, як рус. мая(иʼя)та, пры маять ’марыць, мучыць і інш.’ (ёсць недакладнасці ў акцэнтуацыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іва́н-трава́ ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Сцяшк. МГ). Назва ива́н‑трава́ шырока вядома ў рус. гаворках: кур. ’Chrysanthemum Leucanthemum’, алан., дан. ’Epilobium angustifolium’, наўг. ’Pedicularis palustris’, перм. ’Centaurea sibirica’, укр. іва́н‑зі́лля ’расліна Hysopus offic.’ (Грынч.); параўн. таксама рус. ива́н‑чай, укр. іва́н‑чай. Відаць, узыходзіць да выразу *Івань трава, утворанага паводле архаічнай мадэлі «прыналежны прыметнік + назоўнік»; аб структуры гэтай мадэлі гл. Мяркулава, Очерки, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)