Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, з дапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр.вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ.varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустамлі́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (слонім., Жыв. сл.), пустамлён ’тс’ (ашм., Стан.). Ад пусты (гл.) і млін ’млын’, да ўнутранай формы параўн.: лапочаш, як пусты млын (стаўб., Матуе.); другасна збліжанае з млён ’кій у жорнах, якім іх прыводзяць у рух’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камяня́, каміня́ ’качарга’ (мазыр., бабр., Шатал.; лельч., Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пруж., маг., Нар. словатв.; Янк. 1); каме́нька ’кій, якім абапіраюцца пры хадзьбе (з загнутай ручкай)’ (Янк. 1). У выніку распадабнення губных (м → в) з кавяня́, каве́нька (гл.).
1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій.Колас.
2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе.Лынькоў.
Павесіць (апусціць, звесіць) нос — засумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ражо́н, ‑жна, м.
Завостраны кій. З тонкім нечалавечым віскам кідаецца [Цімафей Міронавіч] у качарэжнік, хапае там нейкі ражон і замахваецца ім на жонку.Зарэцкі.// Драўляны ці металічны стрыжань, на якім смажаць мяса, сала над агнём. Канапасы пяклі бульбу, смажылі на ражнах сала.Чарнышэвіч.Оція Гвічыя, які выстругваў ражны, намерваючыся смажыць свой паляўнічы трафей, пакінуў работу.Самуйлёнак.
•••
Лезці (перціся) на ражонгл. лезці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́мхавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чаромхі, з’яўляецца чаромхай. Пад чаромхавым кустом сядзелі дзяўчынкі і плялі вянкі.Чарнышэвіч.Праз некалькі хвілін Сёмка разам з дзедам пляліся па яру, дзе пахла чаромхавым лісцем.Хомчанка.// Зарослы, засаджаны чаромхай; які складаецца з дрэў, кустоў чаромхі. Чаромхавы гушчар выплыў з цемры нечакана.Савіцкі.
2. Зроблены, прыгатаваны з чаромхі. Чаромхавы кій. Чаромхавае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cue
I[kju:]1.
n.
1) Theatr. рэ́пліка f.
2) намёк -у m., падка́зка f.
2.
v., Sl.
дава́ць намёк, намяка́ць
II[kju:]
n.
кій -я m. (білья́рдны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
По́пліска, по́плеска, по́плюска, по́пляска ’кій, палка’ (ТСБМ), ’палка паганяць быдла’ (брэсц., Нар. словатв.), ’абломак палкі; лёстачкі ў драбіне’ (Клім.), ’дошка на нізе воза’ (гродз., Сл. ПЗБ; свісл., Сцяшк. Сл.), ’стрыхоўка для раўнання страхі’, ’дошчачка, якой раўняюць стагі (снапы ў стозе)’ (ст.-дар., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ.), ’рубель для прыціскання сена, снапоў’ (рэч., Мат. Гом.), ’дошка, якую кладуць на ніз воза’, ’аб худым чалавеку’ (гродз., З нар. сл.). Вытворнае ад імітатыўнага дзеяслова з варыянтным вакалізмам, зыходным з’яўляўся дзеяслоў пляска́ць (гл.) са значэннем ’дзеянне, што сплюшчвае, робіць плоскім, раўняе’, магчыма, таксама ’ўдар па плоскай паверхні’ (Сной₁, 456). Развіццё семантыкі ад ’кій для сплюшчвання, выраўноўвання’ да ’плоская дошчачка, палка’. Гл. таксама паплі́ска, пліска.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kij
м.
1.кій, палка; кульба;
kij bilardowy — більярдны кій;
2. ~e мн. біццё, лупцоўка;
dostać ~e — атрымаць палкі; быць пабітым палкай;
skazać kogo na ~e гіст. прысудзіць каго да пакарання палкамі;
nie ~em, to pałką — не кіем, дык палкаю;
jakby kij połknął — нібы аршын праглынуў;
kij ma dwa końce — палка з двума канцамі;
kto chce psa uderzyć, zawsze kij znajdzie прык. хто захоча сабаку выцяць, кій заўсёды знойдзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)