пастанаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., з інф.

1. Прыняць пастанову; вырашыць. Дзеду Талашу пастанавілі выдаць чырвонаармейскую стрэльбу і быць за правадніка на разведцы. Колас. — Не даць [фашыстам] вывозіць хлеб! — пастанавіў падпольны бальшавікі камітэт. Лынькоў. Параіліся мужчыны, пагаманілі і пастанавілі: аддаць гэтых дзяцей Тарасу пад апеку. Нікановіч.

2. Вызначыць. Ды якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам ды судовым крывапійцам, ды яшчэ з кожным годам усё большыя ды большыя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uradzić

uradzi|ć

зак.

1. кніжн. прыняць рашэнне; вырашыць;

~li, żeby wysłać delegację — вырашылі паслаць дэлегацыю;

2. уст. падняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

problem1 [ˈprɒbləm] n.

1. прабле́ма, пыта́нне;

the housing problem жыллёвае пыта́нне

2. прабле́ма, ця́жкасць;

solve a problem вы́рашыць прабле́му;

financial problems фіна́нсавыя прабле́мы

3. math. зада́ча

have a problem with smth. мець прабле́му з чым-н.;

no problem infml вядо́ма, безумо́ўна (у адказ на просьбу)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НЕПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬ І ПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬ,

філасофскія катэгорыі, якія характарызуюць стан і структуру прадмета ці з’явы, а таксама іх развіццё. Адлюстроўваюць супрацьлеглыя, але ўзаемазвязаныя ўласцівасці матэрыяльных аб’ектаў; утвараюць адзінае цэлае. Неперарыўнасць праяўляецца ў адноснай цэласнасці і стабільнасці розных сістэм, кожная з якіх складаецца з дыскрэтных (перарывістых) элементаў, у бясконцасці іх сувязей, паступовасці, павольным пераходзе з аднаго стану ў другі. Перарыўнасць азначае дыскрэтнасць пабудовы і стану аб’ектаў, іх існаванне ў часе і прасторы ў канкрэтных формах, відах і г.д.; яна падкрэслівае перарывы паступовасці, наяўнасць рэзкіх пераходаў з аднаго якаснага стану ў другі, скачкападобнасць змен. Адмаўленне неперарыўнасці прыводзіць да атаясамлівання змяненняў у прыродзе з бясконцай серыяй катастроф, а ў грамадскім развіцці — з рэвалюцыямі; ігнараванне перарыўнасці азначае, што прырода і грамадства знаходзяцца ў нейкім застойным стане, што не адпавядае рэчаіснасці. Дыялектычны падыход да разумення Н. і п. раскрывае сутнасць руху, яго супярэчлівасць; рух выступае ў якасці адзінства Н. і п., змяненняў стану і месцазнаходжання цела ў прасторы і часе. Супярэчнасці ў адносінах паміж Н. і п. разглядалі стараж.-грэч. філосафы Зянон Элейскі, Платон, Арыстоцель, якія ў форме апарый спрабавалі вырашыць пытанне аб супярэчлівасці руху. Навук. інтэрпрэтацыя Н. і п. адкрывае шлях да больш поўнага і адэкватнага адлюстравання спецыфічных уласцівасцей і адносін аб’ектаў навакольнага свету ў навук. гіпотэзах, канцэпцыях, тэорыях.

В.​І.​Боўш.

т. 11, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mind1 [maɪnd] n.

1. ро́зум

2. ду́мка, по́гляд

3. па́мяць;

It slipped my mind. Гэта выскачыла ў мяне з галавы.

to my mind на маю́ ду́мку, на мой по́гляд;

bear/keep in mind мець на ў ва́зе, па́мятаць;

change one’s mind пераду́маць;

make up one’s mind прыня́ць рашэ́нне, вы́рашыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crack3 [kræk] v.

1. раско́лваць, разбіва́ць; раско́лвацца, трэ́скацца, ло́пацца;

crack nuts кало́ць арэ́хі

2. шчо́ўкаць (хлыстом)

3. infml ашале́ць, звар’яце́ць

4. разгада́ць (код), вы́рашыць (праблему)

crack a bottle infml вы́піць што-н. спіртно́е, кульну́ць ча́рку;

crack a joke адпусці́ць жарт

crack down [ˌkrækˈdaʊn] phr. v. (on) накі́нуцца, абру́шыцца (на каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.

нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.

Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак., каго-што.

1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Чарнышэвіч.

2. з інф. Разм. Рашыць, вырашыць.

3. Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз. Чорны.

4. Уст. Прываражыць, прывярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да радыкала ​2 (у 1 знач.). Радыкальная партыя.

2. Рашучы, найбольш дзейсны; карэнны. Радыкальныя меры. Радыкальныя змены. □ Урад СССР прапанаваў зрабіць самы радыкальны крок: вырашыць праблему раззбраення цалкам, раз і назаўсёды, для цяперашніх і будучых пакаленняў. «Звязда». // Які прытрымліваецца крайніх, рашучых поглядаў. «Мужыцкая праўда» — .. самае радыкальнае з усіх выданняў, якія выходзілі напярэдадні і ў час паўстання 1863 года. С. Александровіч. Радыкальная моладзь зачытвалася тварамі Вальтэра, Русо, Нямцэвіча і Карпінскага. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

як-не́будзь нареч.

1. (каким-л. способом) ка́к-нибудь, ка́к-л.;

як-не́будзь трэ́ба вы́рашыць пыта́нне — ка́к-нибудь (ка́к-л.) на́до разреши́ть вопро́с;

2. (когда-л.) ка́к-нибудь;

як-не́будзь зайду́ да цябе́ — ка́к-нибудь зайду́ к тебе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)