Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здзічэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца дзікім (у 1 знач.). Кошка здзічэла. □ Наша поле здзічэла зусім — атруцілі слязамі зямлю, ды народ будзе вечна жывым, ён не скорыцца кату, ярму.Машара.
2.перан. Адвыкнуць ад людзей, стаць нелюдзімым. — Трэба ж мне хоць дзень дома пабыць, а то здзічэем там, у лесе, — апраўдвалася Марынка.Сабаленка.//Апусціцца, агрубець. — Калі пратрывае так даўжэй, вернемся да пячорнага жыцця. Здзічэем! — сказаў .. [Ян] са злосцю і накіраваўся да дзвярэй.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́сці ‘апусціцца сагнуўшыся, прысесці’, ‘асесці’, ‘выскачыць на скуры (пра скулу і інш.)’, ‘паменшыцца ад вільгаці, збегчыся (пра тканіны і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сесць ‘тс’ (Ласт., Касп., Бяльк.), се́гці ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), сёхці ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сехч, се́хчы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). Працяг прасл.*sěsti (< *sēd‑ti), якое адлюстраваў ва ўкр.сі́сти, рус.сесть, стараж.-рус.сѣсти, польск.siąść, чэш.sěsti, славац.дыял.säsť, sasci, серб.-харв.сје̏сти, славен.sẹ́sti, балг.ся́дам, ст.-слав.сѣсти. Роднасныя літ.seti, sė́du ‘сядаць’, ст.-прус.sīdons ‘той, які сядзіць’; гл. Траўтман, 258; Фасмер, 3, 615; Махэк₂, 538; Борысь, 544; Сной₁, 564; ESJSt, 13, 808–809. Далей гл. садзіць, сядзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прызямлі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Апусціцца на зямлю (пра лятальныя апараты, людзей на іх). Меркавалася, што можна будзе прызямліцца на тым партызанскіх аэрадроме, з якога некалі Марыя вылятала.Кулакоўскі.І калі ўсе самалёты прызямліліся на аэрадроме, камандзір падышоў да Ермаловіча.Якімовіч.— Збілі мяне пад Беластокам, — стаў расказваць Кучэрын. — Прызямліўся я на нейкім агародзе. Адчапіў парашут і — ходу.Карпюк.//Разм.жарт.іран. Упасці. Дзядзька Хвядос, нечакана на нешта наткнуўшыся, зляцеў з веласіпеда і прызямліўся ў адхон.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)