апусці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апушчу́ся апу́сцімся
2-я ас. апу́сцішся апу́сціцеся
3-я ас. апу́сціцца апу́сцяцца
Прошлы час
м. апусці́ўся апусці́ліся
ж. апусці́лася
н. апусці́лася
Загадны лад
2-я ас. апусці́ся апусці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апусці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусці́цца сов.

1. в разн. знач. опусти́ться;

што́ра ~ці́лася — што́ра опусти́лась;

на зямлю́і́лася це́мра — на зе́млю опусти́лась тьма;

гэ́ты чалаве́к зусі́м ~ці́ўсяперен. э́тот челове́к совсе́м опусти́лся;

2. (поместиться в жидкость и т.п.) погрузи́ться;

а. ў ваду́ — погрузи́ться в во́ду;

а. ў нірва́ну — погрузи́ться в нирва́ну;

ру́кі ~ці́ліся — ру́ки опусти́лись;

а. на дно — опусти́ться на дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апусці́цца, апушчуся, апусцішся, апусціцца; зак.

1. на што і без дап. Перамясціцца ніжэй, знізіцца. Ніжэй апусцілася асенняе сонца. Шамякін. Торбачка з кнігамі і сшыткамі апусцілася амаль на цяглі. Брыль. Непрагляднае неба, здаецца, апусцілася на стрэхі хат. Пестрак.

2. на што і без дап. Знізіўшыся, сесці на што‑н. Пасля гадзіннага пералёту самалёт апусціўся на [адзін] з аэрадромаў горада. Лынькоў. Чапля апусцілася на вялікі сук каля гнязда. В. Вольскі.

3. Сесці або легчы на што‑н. Пярэднія байцы апусціліся на лёд і папаўзлі. Краўчанка. Анежка апусцілася на невялічкі курганок, навокал аброслы верасамі. Броўка. // Знізіцца, прыняўшы другую паставу. Апусціцца на калені.

4. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што‑н. Вячэрні змрок ужо апусціўся на горад. Хадкевіч. [Дзяўчына:] — А прыходзь, як пацямнее, Як апусцяцца туманы на зямлю. Русак. На двор павольна апусціўся На лёгкіх крылах сон. Корбан.

5. на (у) што. Сысці на ніжэйшае месца, на ніжэйшы паверх. Апусціцца ў вестыбюль.

6. Паглыбіцца ў што‑н., улезці ў сярэдзіну чаго‑н.; паглыбіўшыся, дасягнуць дна. [Андрэй] набраў як мага больш паветра ў лёгкія і апусціўся на дно. Скрыпка. Каршун апусціўся ў ваду аж па самае бруха. В. Вольскі. [Якавенка] падняўся на вежу, апусціўся ў люк. Мележ.

7. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды‑н. Заслона апусцілася. Шлагбаум апусціўся. // Пахіліўшыся, звесіцца. Галава апусцілася. Апусцілася зламаная галінка.

8. перан.; без дап. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд. Пасля таго, як забралі бацьку, маці зусім апусцілася, ні сама не бралася за венік, ні Ліпачцы не загадвала. Сабаленка. // Дайсці да чаго‑н. непрыстойнага, няўхвальнага. Апусціцца да пошласці.

•••

Апусціцца на дно — аказацца сярод падонкаў грамадства.

Рукі апусціліся ў каго гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апуска́цца, апусці́цца

1. (herb)snken*, (herb)fllen* vi (s); sich (herb)snken, nedergehen* vi (s) (пра туман і г. д.); sich nederlassen* (у крэсла і г. д.);

засло́на апусці́лася der Vrhang fiel;

2. (маральна) (morlisch) hernterkommen* vi (s), tef snken* vi (s), tef gesnken sein;

у яго́ ру́кі апусці́ліся er ließ den Mut snken, er verlr llen Mut, ihm vergng lle [jgliche] Lust

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пону́риться пану́рыцца; (о голове) апусці́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аса́джвацца

‘прымушацца апусціцца на дно’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. аса́джваецца аса́джваюцца
Прошлы час
м. аса́джваўся аса́джваліся
ж. аса́джвалася
н. аса́джвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абцягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам.

Канат абцягнуўся.

|| незак. абця́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адві́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -вісне; -віс, -вісла; зак.

Апусціцца, страціўшы пругкасць.

Шчокі адвіслі.

|| незак. адвіса́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвіса́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Апусціцца, звіснуць уніз — пра ўсё, многае.

Галіны пазвісалі над вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)