абле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла і -лягла́, -лягло́; -ля́ж; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць.
Хмары аблеглі ўсё неба.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н.
Сукенка добра аблегла стан.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, панікнуць, абвяць.
Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.
4. Злегчы, захварэць.
Аблегла бабуля, не ўстае.
|| незак. абляга́ць, -а́е (да 1—3 знач.).
|| наз. абляга́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)