Ве́тлы ’ветлівы, прыветлівы, ласкавы’ (БРС, КТС, Касп.), (у)вѣтлый (Нік., Оч., 1), ве́тла (Гарэц., Яруш., БРС, КТС, Касп.), ветласць ’уласцівасць ветлівага чалавека, прыветлівасць’ (Гарэц., КТС, БРС), вѣтлыс(т)ь (Нік., Оч., 1). Рус. пск., смал., калін., калуж., прэйл. ве́тлый ’прыветлівы, ласкавы, мілы; гаваркі’, смал. ’вясёлы’. Паўночна-ўсходнеславянскае ўтварэнне ад větъ і ‑lъ. У сучасных слав. мовах větъ не захавалася, ёсць шматлікія дэрываты: рус. ответ, привет, обет, совет, вече, завещать, чэш. závěť, dovětek, oběť, славен. obečati, серб.-харв. ве́ћати, ст.-слав. вѣтъ, ст.-рус. вѣтъ ’нарада, рада, дагавор’; ’павучанне, саромленне’, якое збліжаецца этымолагамі (Фасмер, 1, 305; Махэк, 687) са ст.-прус. waitiāmai ’гаворым’, waitiāt ’гаворыць’, літ. vaitenù ’мяркую’, vaiténti ’кіраваць, вызначаць, меркаваць’, авест. vaēϑ‑ ’вызначыць суровым следствам’, vaēϑa ’судовае заключэнне’. Адносна сувязі слова větiti і vějati ’дзьмуць’ гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87, які далучае да іх і слав. větii (< *vēt‑i) ’аратар’. Вайян (RÉS, 24, 1947, 152–155), паводле ст.-слав. отъвѣ (замест отъвѣшта), дапускае корань vě‑ (а не vět‑), які маецца ў дзеяслове вѣꙗти (семантыка яго развівалася наступным чынам: ’веяць’, г. зн. ’аддзяляць’ → ’вырашаць’ → ’судзіць’). У сувязі з і.-е. *vet‑: *ve‑ параўн. таксама тахар. A, тахар. B wätk ’раздзяляць, вырашаць, загадваць’ і we‑ ’гаварыць’; падобнае развіццё значэння назіраецца ў лац. cernereаддзяляць’; ’вырашаць’, грэч. κρίνειν ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́ць і (пасля галосных) рваць, (і)рву́, (і)рве́ш, (і)рве́; (і)рвём, (і)рвяце́, (і)рву́ць; (і)рві́; незак., што.

1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

І. з рук грошы.

2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

І. яблыкі.

3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

І. ніткі.

І. паперу.

4. Разбураць, узрываць што-н.

І. чыгунку.

5. перан. Спыняць, разрываць.

І. адносіны.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Нарываць (разм.).

Палец ірве.

7. Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы).

І. зубы.

Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мяць ’размінаць’, ’аддзяляць валакно ад трасты’, ’таўчы’, ’камячыць’, ’прыгінаць, прытоптваць (расліны) да зямлі’, ’умінаць, есці з апетытам’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; міёр., Нар. лекс.). Укр. мʼя́ти, мня́ти, рус. мять, ц.-слав. мѧти; польск. miąć, ст.-чэш. mieti, славац. mäť, славен. méti, балг. мъ̀на. Прасл. męti (mьnǫ), да якога роднаснымі з’яўляюцца літ. mìnti ’таптаць (пасевы)’, ’мяць лён’, лат. mĩt ’тс’, mīne ’месца, дзе мнуць гліну’, ст.-прус. mynix ’дубільшчык’, ст.-інд. carmamnāh ’кажамяка’, ірл. men ’мука́’, уэльск. mathr ’таптанне, размешванне нагамі’ — і.-е. *men‑ ’таптаць’ (Траўтман, 185; Мюленбах-Эндзелін, 2, 646; Фасмер, 2, 634; Бязлай, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зніцца ’мець рысы, асаблівасці, якія адрозніваюць адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ’аддзяляцца’ (Нас.), ’адрознівацца’ (Байк. і Некр.), ’разрастацца з аднаго кораня парасткам’ (слуц., Жыв. НС). Укр. різни́тися ’адрознівацца’, ’аддзяляцца, разлучацца’, ст.-рус. рознитися ’адрознівацца’, ’разыходзіцца ў чым-небудзь’ (XVI ст.), польск. różnic się ’тс’, ’сварыцца’, чэш. různiti se ’адрознівацца’. Паўночна-славянскае. Утворана ад розны (гл.) < прасл. *orz‑ьnъ альбо ад *orzьnь (параўн. рознь ’адрозненне’, ’сварка’, рус. рознь ’розніца’). Сюды ж розніць ’быць асаблівасцю, якая адрознівае’ (ТСБМ, Касп., Стан.), ’аддзяляць адно ад парнага’ (Нас.), вы́разніцца ’вылучыцца’ (з польск. wyróżnić się ’тс’, ’адрознівацца’), паро́зніцца ’аддзяліцца’, ’адрознівацца, не супадаць’, ’пасварыцца’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

trnnen

1. vt

1) аддзяля́ць, паро́ць, распо́рваць

2) раздзяля́ць, раз’ядно́ўваць;

ine he ~ дава́ць разво́д му́жу і жо́нцы

3) раздзяля́ць, адро́зніваць

2. ~, sich (von D) расстава́цца, развіта́цца (з кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Вы́скарачэнь, вы́скороченʼ, вы́скоротенʼ, ви́скорожэнь, ви́скорошэнʼ, ви́скочэнʼ ’загнуты канец полаза — нос саней; планка, якая ідзе ад загнутага канца полаза саней да першага капыла’ (Маслен.). Бясспрэчна, звязана з рус. вы́скорь і далей выскордь ’дрэва з аголеным карэннем, якое звалена бурай’, таму што полаз часта рабілі з выгнутага кораня (параўн. ко́паны полоз ’полаз з выгнутага кораня’, Маслен., 183). Ад *vyskъriti, якое да і.-е. *(s)ker‑ ’рэзаць, аддзяляць’ (аналагічна рус. выскордь < *vyskъrdnǫti, якое да *s(ker)‑d‑; гл. Мяркулава, Этимология, 1973, 55 і наст.). Бел. формы, відавочна, з расшырэннем дзеепрыметніка на ‑to‑, г. зн. першапачатковая форма вы́скоротенʼ. Але не выключана і ўтварэнне па аналогіі з выварацень (гл.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 370 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ля. Рус. до́ля, укр. до́ля, польск. dola, славац. doľa, балг. доля. Прасл. дыял. *dolʼa ’тс’. Звычайна звязваецца з і.-е. *del‑аддзяляць і да т. п.’ (Слаўскі, 1, 154–155; Бернекер, 1, 209; Траўтман, 44) і параўноваецца з літ. dalìs ’частка, доля’, dalýti ’дзяліць’, усх.-літ. dalià ’частка’, ст.-інд. dalam ’частка, кавалак’ і г. д. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526. Мартынаў (Лекс. балтызмы, 26–27) лічыць, што доля (бел., укр. і польск. лексемы) — гэта рэзультат пранікнення літ. (усх.-балт.) dalià (г. зн. запазычанне). Паводле Мартынава, даказаць прасл. характар гэтай лексемы цяжка, тым больш што яна не этымалагізуецца на слав. глебе, а літ. dalìs, dalià суадносіцца з дзеясловам dalýti, dalinti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лама́ць, ламлю́, ло́міш, ло́міць; ламі; лама́ны; незак.

1. што. Згінаючы або ўдараючы з сілай, аддзяляць часткі чаго-н. або раздзяляць што-н. на часткі.

Л. вецце.

Л. лёд.

2. Пашкоджваць часткі цела, косці; нявечыць, калечыць.

Л. крылы.

Л. ногі.

3. што. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць.

Л. стары дом.

4. перан., што. Пераадольваць, знішчаць што-н. аджыўшае.

Л. старыя звычаі.

5. перан., каго-што. Рэзка (крута) змяняць.

Л. свой характар.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты.

Ломіць косці.

Ламаць галаву над чым (разм.) — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання.

Ламаць шапку перад кім (уст.) — уніжацца, ліслівіць.

|| зак. палама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ны (да 2 знач.) і злама́ць, зламлю́, зло́міш, зло́міць; зламі; злама́ны (да 1—4 знач.); наз. пало́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (да 2 знач.).

|| наз. лама́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і ло́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзяле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аддзяляць — аддзяліць (у 1–3 знач.) і аддзяляцца — аддзяліцца.

2. Адгароджаная частка памяшкання. [Немцы] спыніліся ў першым аддзяленні склада, пераставілі некалькі скрынак, параіліся аб нечым і накіраваліся ў каморку. Пятніцкі. // Адна з частак, на якія падзелена што‑н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў. Партфель мае два аддзяленні.

3. Частка прадпрыемства, установы і пад. Машыннае аддзяленне. Хірургічнае аддзяленне. Завочнае аддзяленне універсітэта. // Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго‑н. Паштовае аддзяленне сувязі. Раённае аддзяленне міліцыі.

4. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, частка ўзвода. Стралковае аддзяленне.

5. Самастойная частка канцэрта, тэатральнай прадстаўлення і пад. Першае аддзяленне канцэрта.

6. У дарэвалюцыйнай пачатковай школе — падраздзяленне вучняў адпаведна году навучання; клас. І вось, пасля гадавога перапынку, я зноў пайшоў у школу. На гэты раз у апошні клас (тады называлася аддзяленне) народнага вучылішча ў мястэчку Узда. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрэ́бці ‘драпаць’, ‘здзіраць, счышчаць’, ‘чысціць, абчышчаць (гародніну, рыбу)’, ‘чухаць’, ‘стругаць’, ‘трывожыць, непакоіць’. (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1, 4), скрэбці́ ‘тс’ (ТС), скрабсці́ (Касп., Варл., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрабці́ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Др.-Падб.), скрэ́сць (Гарэц., Др.-Падб., Ласт., Юрч.), скрэ́сці (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрэ́бціся ‘чухацца’ (Жд. 1). Укр. скребти́, рус. скрести́, скресть, славен. škrébati, дзеясловы з інш. ступенню чаргавання гл. на скрабаць. Роднасныя літ. skrebéti ‘шумець, шамацець, шастаць’, skrãbalas ‘бразготка’, ãtskrabas ‘рэшткі’, лат. skrabt ‘скрэбці, скабліць, часаць, драпаць’, skrabstît ‘скрэбці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn), ст.-ісл. skrapa ‘драпаць, выкрэсліваць’, англ. scrape ‘скрэбці’, лац. scrobis ‘яма’ (гл. Фасмер 3, 656 з літ-рай; Новое в рус. этим., 210). Сной₁ (636) рэканструюе прасл. *skre(b)ti, якое ўзыходзіць да і.-е. *(s)kerb(h)‑ ‘рэзаць, аддзяляць вострым прадметам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)