аддзяля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. аддзяля́ю аддзяля́ем
2-я ас. аддзяля́еш аддзяля́еце
3-я ас. аддзяля́е аддзяля́юць
Прошлы час
м. аддзяля́ў аддзяля́лі
ж. аддзяля́ла
н. аддзяля́ла
Загадны лад
2-я ас. аддзяля́й аддзяля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час аддзяля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аддзяля́ць несов.

1. в разн. знач. отделя́ть;

2. отделя́ть, отсоединя́ть, отчленя́ть;

1, 2 см. аддзялі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да аддзяліць.

2. Служыць мяжой (у прасторы або часе). Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ўшыркі. Грахоўскі. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць.. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак.

1. што. Вылучыць з агульнай адзінай масы што-н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з ім.

А. бялок ад жаўтка.

А. старыя кнігі ад новых.

А. тлушч ад малака.

2. Адасобіць, раз’яднаць, адмежаваць.

А. царкву ад дзяржавы.

3. Вылучыць, распазнаць.

А. істотнае ад выпадковага.

4. каго-што. Выдзеліць каму-н. частку, долю з агульнай гаспадаркі, адасобіць, даць магчымасць весці самастойную гаспадарку.

А. сыноў.

|| незак. аддзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзе́льваць несов., см. аддзяля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обоса́бливать несов. адасабля́ць, аддзяля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отчленя́ть несов. аддзяля́ць, адчляня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отъединя́ть несов. аддзяля́ць, аддзе́льваць, адлуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сепары́раваць

(лац. separare = аддзяляць)

аддзяляць адно рэчыва ад другога пры дапамозе сепаратара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

обособля́ть несов.

1. адасабля́ць, аддзяля́ць;

2. грам. адасабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)