СІПАКО́Ў (Янка) (Іван Данілавіч; н. 15.1.1936, в. Зубрэвічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1997). Скончыў БДУ (1960). Працаваў у час. «Вожык» (1960—73), «Маладосць» (1973—93), выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (1993—97). З 1997 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1953. Першы зб. вершаў «Сонечны дождж» (1960). Паэт пераважна лірычнага складу, актыўны ў пошуках самавызначэння, спалучэння творчай традыцыі і наватарства. Аўтар зб. «Лірычны вырай» (1965), кніг паэзіі «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), у якіх паглыбленае асэнсаванне гістарызму і гуманізму, паэт. эксперыменту на сумежжы сілаба-танічнага верша і верлібра. Гармонія зместу і формы, стылявая выразнасць у этапным творы «Вечаславянскіх балад» (1973, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1976, дап. выд. 1998). Трывога за лёс зямлі і чалавека на ёй у зб-ках «У поўдзень, да вады» (1976), «Усміхніся мне» (1984). У вянку санетаў «Жанчына» тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых дачыненняў. Аўтар зб. нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), кнігі прозы «Крыло цішыні» (1976). Аповесці «Крыло цішыні» (1974) і «Усе мы з хат» (1975) вызначылі лірычную стыхію і «перакрыжаваную» ў часе кампазіцыю наступных яго празаічных твораў (кнігі «Жанчына сярод мужчын», 1980; «Спадзяванне на радасць», 1983; «Пяць струн», 1984; «Журба ў стылі рэтра», 1990). У аповесці «Жыві як хочацца» (1979), апавяданнях праблемы сучаснага горада, духоўны свет інтэлігента. Развівае ў бел. л-ры жанры прытчаў (зб. «Тыя, што ідуць», 1993), паэм у прозе («Ахвярны двор», 1991). Аўтар фантастычна-прыгодніцкай аповесці «Блуканне па іншасвеце» (1994), гіст. апавяданняў, цыклаў мініяцюр, а таксама зб-каў гумару «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988). На бел. мову пераклаў асобныя творы Ду Фу, А.Пушкіна, А.Блока, Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора, А.Міцкевіча, А.Туманяна, А.Цэрэтэлі, В.Хлебнікава, Э.Межэлайціса і інш., паасобныя песні карэла-фінскага эпасу «Калевала». Выдаў кн. перакладаў «Лісце травы» У.Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты смутку» Ф.Прэшэрна (1987), «Вершы ў прозе» І.Тургенева (1994), зб. «На волю птушку выпускаю» (1989).
Тв.:
Вочы ў вочы: Выбр. паэзія. Мн., 1978;
Сад людзей: Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1985;
Выбр.тв. Т 1—2. Мн., 1995—97;
Падары нам дрэва. Мн., 1997.
Літ.:
Бечык В. Свет жывы і блізкі. Мн., 1974;
Юрэвіч У. Абрысы. Мн., 1976;
Вярцінскі А. Высокае неба ідэалу. Мн., 1980;
Лойка А. Паэзія і час.Мн., 1981;
Савік Л. Адчуванне часу. Мн., 1981;
Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983;
Тычына М. Змена квадры. Мн., 1983;
Кабаковіч А. Беларускі свабодны верш. Мн., 1984;
Лобан М. Пяць раніц тыдня. Мн., 1984;
Лысенка А. Лінія гарызонта: Нарыс творчасці Янкі Сіпакова Мн., 1986.
2. Прыкметная мясціна на раллі, на пяску, на траве, дзе качаўся конь, ляжаў звер (Арш.). Тое ж ка́чвішча (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вало́скі (прыметнік) ’адзнака авечак з густой і доўгай воўнай’ (Сцяшк. МГ); ’парода авечак’ (КЭС). Валоскі < валожскі, якое звязана з валах — старой назвай раманскіх народаў (Фасмер, 1, 345). Параўн. рус.волошский орех, бел.валоскі арэх, укр.волоський ’румынскі’.
Ватэрпа́с ’ватэрпас’ (БРС). Рус.ватерпа́с, укр.ватерпа́с. У рус. мове з Пятроўскай эпохі. Запазычанне з гал.waterpas (Смірноў, Западн., 71; Мацэнаўэр, Cizí sl., 365; Фасмер, 1, 278; Шанскі, 1, В, 24–25). У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўча́нка ’хвароба ваўчанка’ (БРС). Рус.волча́нка. У бел. мове, магчыма, запазычанне з рус., дзе назва ўтворана ад волк (па характару хваробы). У рус., магчыма, калька з лац.lupus ’тс’ (літаральна ’воўк’). Гл. Гараеў, 54; Фасмер, 1, 346; Шанскі, 1, В, 153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́нках ’на дварэ, звонку’ (КТС, Нас., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Шн., 2), ст.-бел.вонкахъ, н.-луж.wenkach ’на вуліцы, звонку’. З вонка, вонкі ў форме месн. скл. мн. л. (Карскі 2–3, 77; таксама Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр.вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск.wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус.курск.ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́ктар ’той, хто чытае лекцыі’, ст.-бел.лекторъ (з XVII ст.) запазычана са ст.-польск.lektor ’асоба, якая каму-небудзь голасна чытае’, ’прафесар’. Да лац.lēctor ’той, хто чытае’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 136; Булыка, Лекс. запазыч., 159). Гл. яшчэ лекцыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любяса ’празмернае, высушваючае каханне’ (усх.-бел., КЭС), смал.любя́са ’чары’, кастр.любя́ся ’з любоўю, любячы’. Рэгіяналізм. Уяўляе сабой вельмі старое ўтварэнне ад lʼubъ з суфіксам ‑es‑, як lʼutese ’празмерная, цяжкая праца’ < lʼutъ ’вялізныя пакуты, цярпенне’ (Слаўскі, SP, 2, 29–31).