Брыка́ць, брыка́цца. Рус. брыка́ть, -ся (дыял. брыка́ть кідаць’), укр. брика́ти, -ся, польск. brykać. Слав. (дыял.) *brykati ’тс’ (таксама, можа, ’кідаць’). Слаўскі (1, 45) лічыць, што гэта, магчыма, ітэратыў да *brъkati ’брыкаць, кідаць і да т. п.’ (параўн. славен. bȓkati, серб.-харв. бр́кати). Іншыя версіі не вельмі пэўныя. Бернекер, 93; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 222; Слаўскі, 1, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)