Ламота ’працяглы боль у касцях, суставах, мышцах’ (Сцяшк., Яруш., ТСБМ). Укр., рус. ломота, польск. łomota ’тс’. Прасл. lomota < lomiti > ламі́ць (гл.). Літ. lamatà ’раптоўнае ламанне, разломванне (у буру)’ з’яўляецца дакладным адпаведнікам прасл. лексемы (Слаўскі, 5, 181–182). Сюды ж сувалк. ламотаць ’трэсціся, калаціцца’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапонік ’вялікая лыжка, якой разліваюць суп’ (Касп., Інстр., 1) — у выніку метатэзы са скарочанай (без а‑) формы апалонік 1 (гл.). Сюды ж маз. лапонік ’апалонік’, хвастатая лічынка жаб’ (Шатал.). Аднак Блесэ (SB, 5, 1935–1936, 23–24) выводзіць гэту лексему са ст.-прус. lapinis ’лыжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршы́ня ’верхняя частка чаго-небудзь: гары, будынка, дрэва’ (КТС, БРС). Беларуская інавацыя, якая ўзнікла ў выніку пераўтварэння прасл. vьrš‑ina пад уплывам лексем з суф. ‑ynʼi ці, у прыватнасці, літ. viršūnė ’тс’, што выклікала змякчэнне зычнай у суфіксе. Параўн. таксама вяршы́на (гл.). Сюды ж вяршынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віртуо́з ’артыст, які дасканала валодае тэхнікай свайго майстэрства’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виртуо́з (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. virtuose < іт. virtuoso ’выдатны, моцны, дабрачынны’ (Шанскі, 1, В, 103–104). Фасмер (1, 319 выводзіць рус. лексему з іт. virtuoso < лац. virtus ’дабрачыннасць’. Сюды ж віртуозны, віртуознасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дакла́д ’даклад’ (БРС). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 157), бел. дакла́д (як і балг. докла́д) запазычана з рус. докла́д ’тс’. Рус. слова ўтворана бязафіксным спосабам словаўтварэння ад дзеяслова докладати ’дакладваць’. У рус. помніках яно вядома з 1474 г. Сюды адносяцца і дакла́дчык, дакла́дчыца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус. наўг. ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька 1 або нянька 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)