Буракі́ 1 (мн.) ’страва, прыгатаваная з буракоў’ (Інстр. I, Жд., Шат., Сцяц., Сцяц. Нар.), буракі́ ’тс’ (Касп.). Спецыяльнае ўжыванне мн. ліку ад бура́к (гл.) для абазначэння стравы (суп з пакрышаных буракоў). Падрабязна гл. Сцяц. Нар., 42–43. Чэкман (Baltistica, VIII (2), 1972, 153) лічыць, што бел. слова ўтворана па літоўскай мадэлі (параўн. літ. burõkai ’боршч’, kopū̃stai ’капусняк’).

Буракі 2 ’складкі ў халявах ботаў’ (Шн.). Рус. дыял. бура́к ’халявы; кошык з бяросты’. Словы, якія не маюць пэўнай этымалогіі. Фасмер (1, 243), як відаць, лічыць значэнне кошык з бяросты’ першасным (у гэтым значэнні рус. бура́к, мабыць, запазычанне, але дакладная яго крыніца невядомая; указвалі на швед., італ. і чув. мовы; агляд версій гл. Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́ты ’вароты’, ворота ’дзверы ў хляве’ (Шушк.). Ст.-рус. ворота, рус. воро́та, укр. воро́та, польск. wrota, чэш. vrata, ст.-слав. врата, балг. врата́, серб. вра́та ’дзверы’ і г. д. Прасл. *vorta ’вароты, дзверы’ (мн. л. да назоўніка н. р. *vorto ’тс’, які не захаваўся) — утварэнне суфіксам ‑t‑ да прасл. кораня *ver‑: *vor‑ ’адкрываць, закрываць і да т. п.’ Падобныя ўтварэнні ёсць і ў іншых і.-е. мовах: літ. var̃tai мн. л., лат. vàrti мн. л. ’вароты, дзверы’, прус. warto, ст.-англ. weorð, worð ’агароджа каля будынка’, тахар. B wärto, warto ’сад’, ст.-інд. vr̥tís ’агароджа’ (Фасмер, 1, 354–355; Траўтман, 353; Махэк₂, 699; Шанскі, 1, В, 168; Брукнер, 632–633 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́ць 1 ’варыць’. Ст.-рус., ст.-слав. варити, рус. вари́ть, укр. вари́ти, польск. warzyć, чэш. vařiti, балг. варя́, серб. ва́рити і г. д. Прасл. *variti varʼǫ ’тс’. Утварэнне ад і.-е. двухскладовай базы *u̯erē‑ ’бурліць, кіпець’: лат. vàrît ’варыць, кіпець’, літ. vìrti ’кіпець’, лат. viȓt ’тс’ і г. д. База *u̯erē‑ дала ў прасл. мове шматлікія вытворныя з аблаутам вакалізму: *verdlo ’крыніца’, *jьzvorъ ’тс’, *varъ ’вар; гарачыня; варэнне’ *vьrěti ’кіпець’, *virъ ’вір; кіпенне’ і да т. п. (Траўтман, 360; Мейе, MSL, 9, 146; Фасмер, 1, 273; Махэк₂, 702–703).

Вары́ць 2 ’моцна грэць (аб сонцы)’ (Некр., Інстр. I); ’парыць (аб надвор’і)’ (Клім.). Рус. дыял. вари́ть ’тс’. Гэта значэнне выводзіцца ад некаторых праславянскіх. Параўн. *varъ ’жар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Век ’жыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус. вѣкъ ’тс’, рус. век, укр. вік, польск. wiek, чэш. věk, ст.-слав. вѣкъ, балг. век, серб. ве̑к і г. д. Прасл. *věkъ ’век, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е. *u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ. viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikus ’хуткі’, vỹkis ’жыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац. vincere ’перамагаць’, ст.-ісл. veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц. weihan, ст.-в.-ням. wīgan ’змагацца’. Сюды прасл. *věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус. вѣчьныи, бел. ве́чны, рус. ве́чный, укр. ві́чний, польск. wieczny, чэш. věčný, ст.-слав. вѣчьнъ, балг. ве́чен, серб. ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вожка, вожкі ’лейцы’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Янк. I, Янк. II, Юрч., Бір. Дзярж., Др.-Падб., Мядзв., Маш., Маслен., Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. вожжа́, во́жжи, укр. ві́жка, польск. дыял. wodze ’вузда’, славен. vȏjka, славац. vodzka. Большасць даследчыкаў як зыходную аднаўляюць форму *vodi̯a (ад voditi) (Праабражэнскі, 1, 90; Фасмер, 1, 332; Махэк₂, 572; Брукнер, 629; Міклашыч, 376). Параўн. таксама літ. vãdžios ’лейцы, павады’, лат. važa ’павадок, ланцуг’ < vadît ’вясці’ (Фрэнкель, 1126). У гэтым выпадку беларуская форма рэканструюецца, як *vod‑i̯‑ka. Грот (Філал. раз., 2, 424) узводзіць гэта слова да вазіць, вязу, але гэтаму супярэчаць заходнеславянскія і славенская формы. У рус. мове застаецца нявытлумачаным ‑жж‑; падрабязна гл. Фасмер, 1, 332; КЭС, 63; Шанскі, 1, В, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дра 1 ’жывёла, Lutra vulgaris’ (БРС, Нас., Бес.). Рус. вы́дра, укр. ви́дра, ст.-рус. выдра, польск. wydra, в.-луж. wudra, н.-луж. hudra, чэш., славац. vydra, серб.-харв. ви̏дра, славен. vídra, балг., макед. ви́дра. Роднасным з’яўляецца літ. ū́dra ’выдра’, ст.-прус. wudro, лат. ûdris, ст.-інд. udráḥ ’вадзяная жывёла’, авест. udrā‑ ’выдра’, грэч. ὕδρος, ὕδρα ’гідра, вадзяная змяя’, ст.-ісл. otr ’выдра’, ст.-в.-ням. ottar ’тс’. Назва ўтворана ад назвы вады; параўн. грэч. ὕδωρ ’вада’, рус. вада (Траўтман, 334; Вальдэ, 449; Фасмер, 1, 367; Шанскі, 1, В, 222).

Вы́дра 2 ’хітры, пранырлівы чалавек’ (Нас., Мат. Гом.). Пераноснае значэнне выдра 1, але не выключана магчымасць і ўтварэння ад выдраць, выдзіраць; параўн. вырва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н 1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н 2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп 1 (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пік ’латка’, ’акравак’ (ц.-палес., ДАБМ, к. 324, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Мядзв., Бір., Грыг., Касп., Шн. 3, Мікуц., Зеньк., Нас.; маг., КЭС; калінк., Сл. паўн.-зах.), ’кавалак зямлі’ (Нас.), ’плямачка’ (Жд. 2), перан. ла́пікі ’лахманы’ (лун., Шатал.). Укр. ла́пик ’латка’, чарніг. ла́пичка ’кавалак зямлі, які застаецца пасля раздзелу цэлага загона’, рус. смал., бран. ла́пик ’кавалак матэрыі, латка’, ’палоска зямлі’. Да прасл. ⁺lapъ, якое генетычна звязана з літ. lōpas ’латка’ > ла́па 4. Утвораны пры дапамозе суф. ‑ік, як вабік, лазік (Сцяцко, Афікс. наз., 41; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж дэмінутыў лапі́кычык (сен., ДАБМ, 924), ла́пічко ’лапік’, ’ануча’ (Сцяшк.), дзятл. ла́пічак ’акравак’ (Сл. паўн.-зах.). Лексема лапік роднасная з ла́паць 2 (гл.) (Фасмер, 2, 459).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лодзь ’маленькая лодка, човен’ (Бяльк.), лодка, лотка ’човен, невялікае судна’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’лёгкая з тонкімі сценкамі лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва (асіны) > (Маш.). Укр. лодь, рус. лодка, валаг. лодия, ладья, паўн. ладейка, лодейка; ст.-рус. лодья, лодъка, польск. łódź, łodzja, палаб. lüdʼa, н.-луж. łoż, u̯oś, в.-луж. łódź, чэш., славац. loď — пераіначанне прасл. oldi/oldьji (oldьja). Параўн. славен. ládja, серб.-харв. ла̂ђа, макед. лаѓа, балг. ладя, ст.-слав. алъдии, ладии. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. aldijà, eldijà, eldís, швед. ålla, дац. aalde, olde ’карыта’, нарв. olda, olle ’вялікае карыта’. Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 510. Сюды ж бел. лодачкі ’жаночыя туфлі без шнуркоў’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.), лодочка ’спосаб завязвання хусткі’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’зручны, ёмкі, выгодны’ (Яруш., Выг.), ’прыгожы’ (маз., лун., пін., Сл. Брэс., З нар. сл.), ловак ’спрытны (чалавек)’, ’зручны (пра рэч)’ (Шат.), лоўчы ’здатны, спрытны’ (ТС), лоўка ’добра (аб здароўі)’ (Ян.), ’зручна, умела, удала’ (Сл. ПЗБ), ’спрытна, прыгожа’ (Бяльк., Касп., Шат.), лаўчэй ’лепш, зручней, прыдатней’ (Юрч., Шат., Мат. Янк.; нясв., Жд. 2). Прасл. lovъkъ (параўн. харв. lȍvak ’які адносіцца да lov ’лоў’). Параўн. літ. lavùs ’лоўкі, кемлівы, хітры’ (Фасмер, 2, 509). Прыметнік, утвораны ад дэвербатыўнага кораня lov‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 377). Да ловы (гл.). Сюды ж лоўчы ’егер, ляснічы, старэйшы паляўнічы’, ’прывучаны, прызначаны для лоўлі’ (Гарэц., Грыг., Др.-Падб., Касп., Жд. 2, ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)