Гаме́н ’бязмен’ (Бяльк.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё тут адбылася кантамінацыя лексемы бязме́н ’бязмен’ (гл.) з нейкім іншым словам: з якім, сказаць цяжка (магчыма, можна думаць пра абме́н ці штосьці падобнае). Ва ўсякім выпадку па адзінкавай назве нельга меркаваць аб яе этымалогіі, пакуль не знойдзецца новы параўнальны матэрыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́сталы жарт. ’пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі’ (Сцяц.), апасталы ’плецены абутак са скуры’ (Інстр. III), апа́стал ’акураны лапаць’ (Касп.). З пасталы (гл.) з пратэтычным а‑. Зэльвенская форма з націскам на другім складзе пад уздзеяннем апостал (гл.), на што можа ўказваць і жартаўлівы характар пераасэнсавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ары́к ’абвадняльная канава ў Сярэдняй Азіі’. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе ў XIX ст. з цюркскай, хутчэй за інш. — з узб. ариķ ’арык; баразна’, аб чым Дзмітрыеў, Строй, 510, 523; Супрун, Этимология, 1967, 96. Пра цюркскае паходжанне беларускага слова пісалі Булахаў, Курс сум., 161; Юргелевіч, Курс, 137.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахіля́ць ’ахінаць, ухутваць’, ахіляцца ’ахінацца, укручвацца’ (Сцяц.). Ад хіліць ’згібаць’; супадзенне значэнняў і тэрытарыяльнае суседства з польск. ochytać ’атуляць, укрываць, абараняць’, магчыма, сведчыць пра ўплыў, параўн. таксама кобр. охылянка ’вялікая хустка ахінаць плечы’ (Бел. дыял., 145), дзе спалучэнне хы можа разглядацца як дыялектная з’ява ці прыкмета запазычанасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́нда. Рус. ба́нда, укр. ба́нда. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Bande, франц. bande, італ. banda (< с.-лац. banda; першакрыніца — гоц. bandwa, bandwō ’знак, сцяг’). Фасмер, 1, 120; Клюге, 48; гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 31. Вельмі падрабязна MESz, 1, 237. Няясна Кюнэ, Poln., 43 (думае пра польскае пасрэдніцтва?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск. błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць*праха́ць (параўн. укр. проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасяда́ць ’захрасаць, засяляць пры глытанні’ (Некр.), перэседа́ць ’тс’ (ТС), пірасе́сці ’затрымлівацца ў страваводзе пры глытанні (пра страву)’ (Варл.). Рус. арх. пересе́сть ’перасядаць у горле’, перасежа́ть ’засядаць ад перасыхання’, балг. пресе́дна, зася́дам ’засядаць у горле’, преся́да ми ’мне не шанцуе’, серб.-харв. за̀сести ’захрасаць’. Да пера- і се́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк!пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́каст ’пакост’ (бар., Сл. ПЗБ). Гл. пакост ’тс’. Банькоўскі (2, 682) польск. pokost выводзіць ад дзеяслова pokościć ’пакрыць дрэва палітурай, прыдаўшы фактуру паліраванай косці’, што да kość (гл. косць), параўн. у выразе у одном поко́сце ’ў нязменным стане, выглядзе (пра чалавека)’ (ТС), і покосці́ць ’пакрываць пакостам’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)