Ары́к ’абвадняльная канава ў Сярэдняй Азіі’. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе ў XIX ст. з цюркскай, хутчэй за інш. — з узб.ариķ ’арык; баразна’, аб чым Дзмітрыеў, Строй, 510, 523; Супрун, Этимология, 1967, 96. Пра цюркскае паходжанне беларускага слова пісалі Булахаў, Курс сум., 161; Юргелевіч, Курс, 137.