Зюзю́каць ’весці лагодную размову’ (чавус., Нар. сл.), зю́каць ’тс’, ’гаварыць паціху’ (Нас., Юрч.). Рус. калуж. зюзю́кать ’гаварыць шапялявячы, картава’, пск. ’піць (віно)’, зюкать калуж., смал., зах.-бранск. зах. ’размаўляць’, кур., арханг. ’шаптацца’, пск. ’піць’, пск., цвяр. ’біць’. Верагодна, анаматапея. Фасмер, 2, 110: зюзюка. Параўн. зузліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зю́зя (дзіцяч.) ’холад’ (Нас., Шат.; брэсц., Нар. лекс.), ’агонь’ (Сл. паўн.-зах., прыклад: «не ідзі, там зюзя» не пацвярджае значэнне). Рус. дыял. дзіцяч. зюзя ’холад’, укр. «змерз як зюзя»? Анаматапея ці аформленае пад дзіцячую фанетыку сцюжа. ’Агонь’ (калі так) — энантыясемічны перанос паводле функцыянальнай падобнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палок ’нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Выг., Сл. ПЗБ), ’полка ў лазні’ (Касп., Бяльк.). Рус. поло́к ’палок у лазні; палаці, памост’. Вытворнае ад пол (гл.) (Фасмер, 3, 314).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, pielegować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляры́на ’кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам; вялікі круглы каўнер’ (ТСБМ, Касп.), ’шырокі каўнер’ (Сл. ПЗБ), паляры́нка ’нашыўка на рукавах’ (Нар. сл.). З польск. peleryna або рус. пелери́на, дзе з франц. pèlerine ’плашч пілігрыма’, лац. peregrīnus (гл. Брукнер, 402; Фасмер, 3, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панос ’расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’вывадак’ (ТС), ’пачатак цяжарнасці’ (Гарэц., Др.-Падб., СЭС—4). Рус. поно́с ’расстройства дзейнасці кішэчніка’, укр. поно́с ’нараджэнне (у жывёл)’. Ад панесці < несці (гл.) у розных значэннях; бязафіксны назоўнік з апафаніяй у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паразі́ць ’забіць, нанесці ўдар якой-н. зборнай; перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць; выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад.’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. порази́ть < рази́ть < раз (гл.). Дыял. порожа́ць ’кусаць, жаліць (пра змей)’ (ТС), відавочна, украінізм, параўн. пора́зити ’параніць; укусіць (пра змяю)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парафі́н ’воскападобнае рэчыва, якое здабываецца з нафтапрадуктаў’ (ТСБМ). З рус. парафи́н, якое з ням. Parafin ’тс’. Назва дадзена яго адкрывальнікам К. Райхенбахам (1830) з-за яго нейтральнасці адносна рэактываў. Ад лац. parum ’мала’, affinis ’роднасны’ (Фасмер, 3, 204; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парке́т ’невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых парод дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу; падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур’ (ТСБМ). З рус. парке́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Parkett з франц. parguet ад parc (гл. парк) (Фасмер, 3, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)