Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск. park або рус. парк з зах.-еўрап. моў (ням. Park, англ. park) ад сяр.-лац. parricus ’загон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)