Мядзве́дзік, мядзведка звычайная, мядзьведзька ’насякомае мядзведка, Gryllotaiра’ (ТСБМ, БелСЭ, Бяльк., Мат. Гом.), польск. rleivi̯odek ’тс’. Да мядзведзь (гл.). Названа паводле падабенства магутных пярэдніх лап насякомага да мядзведжых (Унбегаўн, Selected Papers on Rus. and Slav. Phil. Oxford, 1969, 270). Сюды ж мядвядок ’скарпіён’ (Машчэнская, Бел. лекс., 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзя́нка 1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.
Мядзя́нка 2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драбёст ’лата’ (БРС), ’жэрдзі’ (Сцяшк.), драбясцё (Нас.), драбясце́ ’жэрдачкі’ (Сцяц.), дра́бясць ’тонкія жэрдкі’ (Сцяшк.), драбясцё, грабя́ст ’паплёт’ (Шатал.), дра́бяст, дрэбяст, ґрэ́бяст і г. д. (Сл. паўн.-зах.) ’латы, жэрдкі для лат, паплёт’. Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. grebėstas ’тс’ (з дыялектнай зменай г > д).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасма́чыцца ’здацца смачным’ (Юрч.). Усх.-беларускае. Фармальна адносіцца да смак (гл.). Хаця паводле ўтварэння яно падобна да ⁺пасмачыць: пасмачы́ць, пусмачы́ты, посмачэ́тэ ’заправіць страву, заскварыць’ (Мат. Том:, Сл. Брэс.), аднак мае своеасаблівую семантыку, набліжаную да смачнець ’рабіцца смачным’. Відаць, трэба разглядаць як кантамінацыю лексем пасмичыць і рабіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́тыркы, патэркі ’пацеркі’ (драг., лін., Сл. ПЗБ). Праз польск. pacierki з лац. pater (у выразе Pater noster ’Ойча наш’). Пасля адчытання малітвы адкладвалася адна пацерка з цэлай нізкі пацерак, якую вернік трымаў у руках. Гл. пацеркі. Цвёрдае ‑г‑ другаснае: выраўноўванне паводле законаў ц.-палескай фанетыкі (4’ > г).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр. палес. пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ. i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыўце́ць ’плаваць у тлушчы’ (Янк. 3.). З плыўсці, плыць (гл.) з суф. *-ěti са значэннем працяглай шматразовасці, які ўзнік яшчэ ў балта-славянскі перыяд (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 369). Параўн. літ. plytėti ’рассцілацца, разлягацца’. Паводле Варбат (Зб. Толстому, 1, 34), ідэя нашывання, нацякання характэрна для абазначэння тлустасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́глічка ’драўляны падгалоўнік у ложку’ (рас., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), паколькі слова не этымалагізуецца на славянскай глебе і ягоны арэал блізкі да балтыйскага, яно магло быць запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. brūklỹs ’тоўстая палка, кавалак дрэва’, лат. sprũngulis ’маленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)