цы́трус

(лац. citrus = лімоннае дрэва)

вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках (у ліку відаўапельсін, грэйпфрут, лімон, мандарын і інш.), а таксама плод гэтай расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энерге́тыка

(гр. energetikos = які датычыць энергіі)

1) галіна гаспадаркі, якая ахоплівае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі;

2) раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці энергіі (напр. ядзерная э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лату́к

(с.-н.-ням. lattuke, ад лац. lactuca)

травяністая расліна сям. складанакветных са сцябловым лісцем і дробнымі светла-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы; адзін з відаўсалата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліказі́ды

(н.-лац. lycosidae)

сямейства павукоў цёмнай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,2 тысяч відаў; жывуць на глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады; павукі-ваўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́накс

(н.-лац. panax)

травяністая расліна сям. араліевых з патоўшчаным коранем, пальчатаскладаным лісцем і дробнымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ва Усх. Азіі і ўмераных зонах Паўн. Амерыкі; лекавая, адзін з відаўжэньшэнь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паразіты́зм

(ад паразіт)

1) форма адносін паміж арганізмамі розных відаў, пры якой адзін арганізм корміцца за кошт другога, спажываючы яго тканкі або перавараную ім ежу;

2) перан. жыццё з чужой працы, дармаедства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плата́н

(лац. platanus, ад гр. platanos)

вялікае лістападнае дрэва сям. платанавых з шырокім лісцем, пашыранае ў Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і Еўразіі (ад Усх. Міжземнамор’я да Індакітая); адзін з відаўчынара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рададэ́ндран

(н.-лац. rhododendron, ад гр. rhodon = ружа + dendron = дрэва)

вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых з буйнымі жоўтымі, аранжавымі, ружовымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; адзін з відаўазалія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэакліматыза́цыя

(ад рэ- + акліматызацыя)

аднаўленне мясцовых відаў жывёл і раслін у пэўным раёне, дзе яны раней жылі, але потым зніклі ў сувязі з рэзкай зменай асяроддзя або ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАВЫ́ АБАРО́Т прамысловага прадпрыемства,

сумарны кошт усіх відаў прадукцыі, вырабленай за справаздачны перыяд. Акрамя валавой прадукцыі ўключае ўнутрызаводскі абарот — вырабы і паўфабрыкаты, выкарыстаныя на вытворчасць гатовай прадукцыі ўнутры прадпрыемства. Афіц. статыстыкай не ўлічваецца. Выкарыстоўваецца на прадпрыемствах для ацэнкі вытв. дзейнасці, а найчасцей пры значных зменах унутр. структуры прадпрыемства — падзеле яго на некалькі самастойных ці аб’яднанні некалькіх прадпрыемстваў у адно.

т. 3, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)