Палака́ць ’паласкаць’ (Сцяшк. МГ, Бір. Джярж., Сл. ПЗБ), полокаць (ТС). Укр. полокати, ст.-слав. плакати, польск. płukać, в.-луж. płokać, чэш. plákati, plächatiх славац. pläkať, серб.-харв. плакати, плачем ’паласкаць, абмываць’, славен. plȃkati ’прапалоскваць’, балг. плакни ’паласкаю’. Прасл. polkati. Фасмер (3, 315) дапускае гукапераймальнае паходжанне, як і ў паласкаць (гл.). Параўн. яшчэ Махэк₂ (453), які ўказвае на першапачатковае значэнне ’біць (сябе ў грудзі)’. Сувязь з рус. плохой і плакаць (гл. Праабражэнскі, 2, 96) лічыцца сумніцельнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjau ’выседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымпа́н ‘старадаўні музычны інструмент — род медных талерак або невялікай літаўры’ (ТСБМ), ст.-бел. тимпанъ ‘тс’ (ГСБМ), укр. тимпа́н, рус. тимпа́н, стараж.-рус. тумпанъ, тумбанъ, тимпанъ (з XI ст.), ст.-слав. тѫпанъ ‘тс’. Запазычана са ст.-грэч. τύμπανον ‘від барабана’ ці з новагрэч. τούμπανο ‘тс’, што ўзыходзіць да τύπος ‘удар’, ‘знак, адбітак’, τύπτωбіць, удараць, паражаць’. У заходнееўрапейскія мовы слова прыйшло праз лац. tympanum ‘бубен’ (Фасмер, 4, 59; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Rückzug m -s, -züge адступле́нне, адыхо́д;

zum ~ blsen* біць адбо́й;

der Feind war im vllen ~ begrffen праці́ўнік адступа́ў па ўсяму́ фро́нту;

den ~ ntreten* пача́ць адступле́нне;

j-m den ~ bschneiden* адрэ́заць каму́-н. шлях да адступле́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Trmmel f -, -n

1) бараба́н, бу́бен;

die ~ rühren [schlgen*] біць у бараба́н [у бу́бен], бараба́ніць;

die grße ~ für etw. (A) rühren разм. усча́ць вялі́кую шумі́ху на кары́сць чаго́-н.

2) тэх. бараба́н

3) вайск. ды́скавы магазі́н, бараба́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

jacket

[ˈdʒækɪt]

1.

n.

1)

а) (мужчы́нскі) пінжа́к -а́ m., ку́ртка f.

б) (жано́чы) жаке́т -а m., жаке́тка f.

2) во́кладка f.

а) a dust jacket (for a book) — супэрво́кладка

б) па́пка, во́кладка для дакумэ́нтаў

3) лупі́на f.у́льбы)

2.

v.t.

1) апрана́ць у́ртку, жаке́т)

2) informal бі́ць, лупцава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

плева́ть несов., прям., перен. плява́ць;

плева́ть! (пустяки́) фам. плява́ць!;

не плюй в коло́дец — пригоди́тся воды́ напи́ться посл. не плюй у крыні́цу — пры́йдзеш па вадзі́цу; не плюй у вадзі́цу, давядзе́цца ж напі́цца;

плева́ть в потоло́к ле́нца ва́жыць; слу́хаць, як свіння́ ву́хае; зу́бы на со́нцы грэць; лы́нды (бі́бікі) біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ламзану́ць ’ударыць’ (Нас.). Насуперак Насовічу (271), які разглядае гэту лексему як кантамінацыю ад ломіць і мазаць, — гэта аднаразовы дзеяслоў ад прасл. lomoziti. Параўн. чэш. lomzati ’ламаць’, hlomoziti ’грукатаць, тарахцець’, ’трашчаць’, ’праціраць (адзенне)’, славац. lomozit’, hlomaždit’, chlomaždit’ ’шумець, грукатаць’, ’біць, таўчы’, рус. ло́мзать ’шумець, грукаць’, якое з’яўляецца роднасным з літ. lamažyti ’ламаць’, ’давіць, ціснуць’, glamžyti, glamžuoti ’моцна абнімаць’, ’прыціскаць да сябе’. Больш падрабязна гл. Махэк₂, 169; Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 5, 183; Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасе́ка ’насмешлівая мянушка таго, хто нарадзіўся ў Мсціславе’ (Нас.). Назва грунтуецца на гістарычным факце: «у 1654 годзе князь Трубяцкой спаліў Мсціслаў і выразаў 30 000 чалавек у 33‑тысячным горадзе, а тых, хто застаўся, і па сённяшні дзень не-не дый завуць «недасекамі» (Крыніца, 1989, 2, 18). Параўн. укр. недоломок ’прадмет не зусім зламаны, надламаны’ і ’пагардлівая назва людзей, часткова страціўшых сваю нацыянальнасць пад націскам чужой’ (Грынч.). З неда- ’недастаткова, не поўнасцю’ і сячыбіць, рэзаць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)