Рамані́ць ’ціха стукаць (пра дождж)’ (Растарг.), ра́маць ’стукаць’ (Мат. Гом.). Чэш.romoniti ’шалясцець, цурчаць; громка гучаць’, славац.romoniť ’грымець, трашчаць’, параўн. славен. разьян. romoniti ’размаўляць, гаварыць’, серб.-харв.ромо̀нити ’балбатаць, мармытаць, шаптаць’, балг.ромо́ня ’цурчэць; ціха гаварыць, гаманіць’, макед.ромо́ни ’шалясцець, цурчаць’. На аснове аддзеяслоўных назоўнікаў Бязлай (3, 195) рэканструюе прасл.*romonъ ’шум, шалясценне, цурчанне, гоман’ (< і.-е.*re(i̯)‑ ’крычаць, раўці, стукаць, грукаюць’, параўн. ст.-сканд.rōmr ’голас’, італ.rumore ’шум’, лац.rumor ’віск’), а таксама дзеяслоў *romoniti (*ramaniti, гл. БЕР, 6, 319). Гл. таксама Скок, 3, 158. Словаўтваральнай асновай мог быць гукапераймальны корань *rom‑/*ram‑, параўн. славен.rompompom ’гукаперайманне грукату’, rompljati ’грукаць, стукаць’, славен.romon ’шум, мармытанне’, харв.romon ’тс’, romoriti ’гучаць, шумець’. Борысь у экспрэсным славін.-каш.x‑ram‑ota‑ć ’бразгатаць, грукаць, брахаць (пра сабак)’, xramot ’брацанне, лязганне, грукат, брэх’ адзначае паралельнае выкарыстанне суф. ‑ota‑/‑oni‑ з семантыкай узмацнення дзеяння ў анаматапеічных дзеясловах, напрыклад, кашуб.fafrotać/fafronić ’балбатаць, вярзці’ (Борысь, Leksyka słów., 26). Іншыя экспрэсіўныя дзеясловы з элементам ram‑: польск.дыял.chrampać ’прасоўвацца з шэлестам’, chramastać ’есці з храбусценнем’, падляш.chramać ’есці, грызці’. Першаснае значэнне элемента ‑ram‑ (варыянт ‑chram‑) магло быць менавіта ’шалясценне, хрусценне’ (Борысь, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Sturmm -(e)s, Stürme
1) бу́ра, навальні́ца, шторм;
in ~ und Régen у дождж і не́пагадзь
2) вайск. ата́ка, штурм, пры́ступ;
~ láufen* (gegen A) штурмава́ць, ісці́ на штурм;
~ blásen* [schlágen*, läuten] біць трыво́гу;
éinen ~ ábweisen* адбі́ць ата́ку
3) спарт. нападзе́нне, лі́нія нападзе́ння;
◊
~ und Drang «бу́ра і на́ціск» (накірунак у нямецкай літаратуры XVIII ст.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
even3[ˈi:vn]adv.
1. на́ват;
It’s cold here even in May. Тут холадна нават у траўні.
2. яшчэ́;
I know even less about it than you. Я ведаю пра гэта яшчэ менш за вас.
♦
even if на́ват калі́;
I wouldn’t say even if I knew. Я не сказаў бы, нават калі б і ведаў;
even soinfml усё ж такі́; нягле́дзячы на;
It’s raining, even so I must go. Ідзе дождж. Нягледзячы на гэта, я павінен ісці;
even though на́ват калі́; хоць, хаця́;
He went even though I asked him to stay. Ён пайшоў, хоць я прасіў яго застацца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУЛЯШО́Ў Аркадзь Аляксандравіч (6.2.1914, в. Саматэвічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 4.2.1978),
бел.паэт.Нар. паэт Беларусі (1968). Засл. работнік культ. Украіны (1973). Вучыўся ў Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», на Бел. радыё (1934—36), літ. кансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1936—37). У 1941—43 у армейскай газ. «Знамя Советов», потым у БШПР. У 1945—46 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1958—67 нач. сцэнарнага аддзела, гал. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» і «Медзі дождж» (1932) апявалі новую рэчаіснасць, выяўлялі (часам рытарычна) юначую захопленасць жыццём, сац. перспектывамі. Паэмы «Крыўда» (1931), «Аманал» (1932), «Гарбун» (1934) выявілі пошукі новых сродкаў адлюстравання ў паэт. эпасе мінулага і сучаснасці, хоць не пазбаўлены фармаліст. перакосаў і штучнасці. У нізцы вершаў «Сонечнае заўтра» (1931) — узбагачэнне лірызму, спалучэнне ўзнёсласці з жывымі малюнкамі жыцця. Паэма «У зялёнай дуброве» (1938) узнаўляла ў нар.-песенным ключы атмасферу згуртаванасці і таварыскасці людзей. У паэмах «Баранаў Васіль» (1937), «Хлопцы апошняй вайны» (1940), цыкле «Юнацкі свет» (1939—40) глыбокі роздум пра лёс маладога пакалення, якое ўвайшло ў жыццё ў 1930-я г., пафас патрыятызму і інтэрнацыяналізму, узмацненне гераічнага пачатку, тэмы міру і бяспекі Радзімы. Барацьбе народа супраць ням.-фаш. захопнікаў прысвечана паэма «Сцяг брыгады» (нап. 1942; Дзярж. прэмія СССР 1946). Прасякнутая верай у перамогу, насычаная драм. падзеямі пач. перыяду вайны, сурова велічная ў паказе абставін, яна стала адным з буйнейшых дасягненняў паэзіі таго часу. Вершы ваен. гадоў («Ліст з палону», «Над брацкай магілай», «Камсамольскі білет» і інш.), паэмы «Прыгоды цымбал» і «Дом № 24» (абедзве нап. 1944) паказваюць духоўны свет людзей у ваен. выпрабаваннях, раскрываюць моц нар. духу, іх жыццетрываласць і непераможнасць. У пасляваен. лірыцы мацнеюць публіцыст. матывы (верш «Слова да Аб’яднаных Нацый»). У паэмах «Новае рэчышча» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «Толькі ўперад» (1950) адлюстравана мірная стваральная праца, падсумоўваецца вопыт пакалення паэта. Гісторыка-рэв. паэма «Грозная пушча» (1955) пра барацьбу працоўных Зах. Беларусі. Зб. «Новая кніга» (у пер. на рус. мову, 1964) выявіў узбагачэнне і ўскладненне свету сучасніка, якому ўласціва ўсё больш шырокае і поўнае далучэнне да навук.-тэхн. уяўленняў, адчуванне асабістай адказнасці за лёс чалавецтва. У зб-ках «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976), паэмах «Цунамі» (1968) і «Далёка да акіяна» (1970—71) складаныя калізіі часу атрымалі лірыка-філас. вытлумачэнне; асабісты лёс героя ўпісваецца ў гіст. шлях грамадства, пачуцці паэта набываюць маштаб і значнасць як якасці светаўспрымання сучасніка, які ўсведамляе сваё месца ў свеце. Паэма «Варшаўскі шлях» (1973, прысвечана А.Твардоўскаму), напісаная ў форме трагедыйна-лірычнага маналога, сцвярджае ідэю адказнасці паэта перад грамадствам, выяўляе сувязь маральных і грамадзянскіх асноў асобы з усімі духоўнымі і творчымі пачаткамі жыцця. Раскрываючы праз прызму агульначалавечых праблем драматызм і складанасць свайго часу, паэзія К. паўстае як цэласны маналог-роздум пра месца чалавека ў грамадстве, пра абавязак мастака, сутнасць паэзіі; узбуйненае абагульненае лірычнае перажыванне не траціць пры гэтым адзнак асабістасці, разгортваецца як індывід. духоўны, творчы пошук. Драм. паэма «Хамуціус» (1975) — пра лёс і подзвіг К.Каліноўскага, паказ духоўнага і маральнага росту асобы ў змаганні за шчасце народа. Стыль К. вызначаецца рамантычнай адухоўленасцю, разгорнутай метафарычнасцю, багаццем вобразна-асацыятыўных сувязей. Паводле матываў паэмы «Песня аб разведчыках» («Песня аб слаўным паходзе», нап. 1935—51) у 1967 створана тэлеопера «Ранак» (муз. Г.Вагнера). К. — сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (1958, з А.Кучарам) і «Першыя выпрабаванні» (паводле матываў трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, 2 серыі, 1960—61, з М.Лужаніным). Выступаў з літ.-крытычнымі артыкуламі. На бел. мову пераклаў «Яўгенія Анегіна», паэму «Цыганы», асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, С.Ясеніна, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф’ева, А.Малышкі, М.Рыльскага, М.Нагнібеды, К.Куліева і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1970 за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага, «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела. Імя паэта прысвоена Магілёўскаму ун-ту, школам у Мінску і Саматэвічах, у Мінску, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У 1979 устаноўлена літ. прэмія імя К. Саюза пісьменнікаў Беларусі. У Саматэвічах створаны літ. музей К.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1966—67;
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1974—77.
Літ.:
Грынчык М. Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;
Бярозкін Р. Аркадзь Куляшоў. Мн., 1978;
Твардовский А. Аркадий Кулешов: Поэма «Знамя бригады»: Зрелость таланта // Собр. соч.М., 1980. Т. 5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́рань, ‑рня, м.
1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!Купала.Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі.Якімовіч.Дурню агню ў рукі не давай.З нар.// Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў.Колас.//Уст. Юродзівы.
2.(толькізадмоўем: не дурань); узнач.вык., зінф.Разм. Майстар на што‑н., ахвотнік да чаго‑н. Не дурань паспаць. Не дурань паесці.
3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня.Чарнышэвіч.
•••
Застацца ў дурняхгл. застацца.
Знайшоў (знайшлі) дурнягл. знайсці.
Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць.
Няма дурняўгл. няма.
Пакінуць у дурняхгл. пакінуць.
Пашыцца ў дурнігл. пашыцца.
Строіць дурнягл. строіць.
Шукаць дурняўгл. шукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прасядзець, прабыць дзе‑н. даўжэй, чым трэба. // Сапсавацца ад доўгага сядзення (у печы і пад.). Хлеб пераседзеў і адпёкся.
2.каго. Прасядзець, пасядзець даўжэй за каго‑н. Неяк, пераседзеўшы ў бібліятэцы ўсіх, нават самых старанных да вучэння, мы спускалася з Трусам па сходах.Лужанін.[Андрэй] бачыць, як яна ходзіць па лазні, нават не сагнецца — Верна не баіцца духу, пераседзела б на палку любога мужчыну з вёскі.Пташнікаў.Закаханых перасядзець было нельга: яны не развітваліся да світання.Навуменка.
3.што і без дап. Праседзець, прабыць дзе‑н. некаторы час, чакаючы канца чаго‑н. Пераседзець ноч каля агню. Пераседзець дождж у хаце. □ Бацька пераседзеў недзе ў людзей вечар.Чорны.— Труслівага смерць і на печы знойдзе, — адрэзаў Сымон Балатніцкі. — У кустах не пераседзіш.Гурскі.[Дзед Мікалай] расказваў, што перасядзеў у Махавым усю страляніну, пакуль нашы не прыйшлі.Сяркоў.
4.што. Адседзець да здранцвення. Пераседзець нагу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скамяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў выгляд і ўласцівасці каменя, ператварыўся ў камень. Скамянелая расліннасць. □ А больш за ўсё вабіла да сябе вялізная дзіўная жамчужына.. — Нездарма легенда кажа, што гэта ёсць скамянелыя божыя слёзы.Маўр.// Які стаў цвёрдым, сухім як камень. Скамянелае тоўстае карэнне.. [бярозы], упіўшыся ў зямлю, ішло глыбока, шырока, аж на дарогу.Вышынскі.Сухая, скамянелая пасля ночы дарога звінела пад жалезнымі падкоўкамі Колевых новых ботаў, пашытых навыраст.Якімовіч.
2.перан. Які стаў нерухомым, здранцвелым, застылым. Ты доўга сядзела за сталом Нерухомая, скамянелая. І чутна ў цішы было, Як стукае гадзіннік мерна, Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы.Багдановіч.Немцы ўжо не баяліся, не крычалі, а стаялі скамянелыя, дзе хто быў.Маўр.Прыгожы Дашын твар на момант успыхнуў, заірдзеўся і стаў скамянелым.Ракітны.
3.перан. Які страціў здольнасць праяўляць якія‑н. пачуцці, стаў абыякавым да ўсяго. Кожнаму з нас трэба трошкі журбы, Каб у жыцці скамянелым не быць.Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́н, ‑у, м.
1. Форма, крой, па якіх пашыта што‑н. (адзенне, абутак, галаўныя ўборы). З кабінкі вылез прысадзісты, чырванатвары чалавек, апрануты ў жоўты, вайсковага фасону фрэнч.Навуменка.З раніцы да позняга вечара топчуць.. [двор] падэшвы чаравікаў самых розных фасонаў і памераў.Жычка.// Знешні выгляд, форма (прадмета, вырабу і пад.). На незнаёмцы была яркая шарсцяная кофтачка, якая сваім фасонам нагадвала дзіцячую матроску і дужа пасавала жанчыне.Васілёнак.
2.Разм. Пэўны спосаб, манера. Ад гэтага запытання я страпянуўся, зірнуў на чалавека з рудой, калматай, але падраўнянай пад нейкі фасон барадой, у брызентавым плашчы з настаўленым башлыком, быццам чалавек сабраўся на дождж.Сабаленка.
3.Разм. Паказная франтаватасць; шык. З кавалерскім фасонам і з блазенскім сорамам Лёня пакланіўся і, узняўшы вочы, сумеўся ад той амаль зусім звычайнай дзявочай усмешкі.Брыль.[Стрэлачнік:] — Ну і рабацяга знайшоўся! Толькі і ведае — кастыль ды гайкі, дый молат для фасону насіць.Лынькоў.
•••
Трымаць фасонгл. трымаць.
[Фр. façon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слепо́й
1.прил., прям., перен. сляпы́; (в прям. знач. — ещё) невіду́шчы;
слепо́й щено́к сляпо́е (невіду́шчае) шчаня́;
слепо́е подража́ние сляпо́е перайма́нне;
слепо́й шрифтспец. сляпы́ шрыфт;
слепа́я поса́дкаав. сляпа́я паса́дка;
слепо́й полётав. сляпы́ палёт;
слепа́я кишка́анат. сляпа́я кі́шка;
слепо́е пятно́анат. сляпа́я пля́ма;
слепо́е око́шко сляпо́е аке́нца;
◊
слепо́й дождь сляпы́ (цыга́нскі) дождж;
слепа́я ку́рица сляпа́я ку́рыца
2.сущ. сляпы́, -по́га м., невіду́шчы, -шчага м.;
учи́лище для слепы́х вучы́лішча для сляпы́х (невіду́шчых).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Stromm -s, Ströme
1) (вялі́кая) рака́, пато́к
2) плынь, цячэ́нне (тс.перан.);
vom ~ mit fórtgerissen падхо́плены пато́кам;
das Blut floss in Strömen кроў ліла́ся рако́й;
der Wein floss in Strömen віно́ ліло́ся рако́й;
gégen den ~ schwímmen* плы́сці [плыць] су́праць цячэ́ння;
◊
es goss in Strömenдождж ліў як з вядра́
3) электры́чны ток;
konstánter [variábler] ~ пастая́нны [пераме́нны] ток
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)