до́ждж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́ждж дажджы́
Р. дажджу́ дажджо́ў
Д. дажджу́ дажджа́м
В. до́ждж дажджы́
Т. дажджо́м дажджа́мі
М. дажджы́ дажджа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дождж, дажджу́, мн. дажджы́, дажджо́ў, м.

1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе кропелек вады.

Два дні ішоў д. 3 вялікага грому малы д. (з нар.).

2. перан. Пра тое, што сыплецца ў мностве.

Д. асколкаў.

Д. канфеці.

Зорны дождж — з’яўленне на начным небе мноства метэарытаў.

|| памянш. до́жджык, -у, мн. -і, -каў, м.

|| прым. дажджавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дождж (род. дажджу́) м., в разн. знач. дождь;

зо́рны д. — звёздный дождь;

цыга́нскі (сляпы́) д. — цыга́нский (слепо́й) дождь;

грыбны́ д. — грибно́й дождь;

залаты́ д. — золото́й дождь;

расці́ як грыбы́ пасля́ дажджу́ — расти́ как грибы́ по́сле дождя́;

з вялі́кага гро́му малы́ д.погов. гора́ родила́ мышь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дождж, дажджу, м.

1. Атмасферныя асадкі ў выглядзе капель вады, якія падаюць з хмар. Асенні дождж. Праліўны дождж. □ З самага рання.. ішоў дождж перагонамі. Чорны. У паветры была страшэнная духата — нібыта збіралася на дождж. Чарот. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Раніцай прайшоў спорны дождж, дрэвы абапал дарогі яшчэ не абсохлі. Ваданосаў. З вялікага грому дажджу не бывае. Прыказка.

2. перан.; які або чаго. Мноства, вялікая колькасць чаго‑н., што падае, сыплецца. Метэарытны дождж. □ З абодвух бакоў няспынна грукатала зенітная артылерыя, на зямлю сыпаўся жалезны дождж асколкаў. Дудо.

3. у знач. прысл. дажджо́м. У дождж, у дажджлівае надвор’е. Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць. Прыказка.

4. у знач. прысл. дажджо́м. Падобна дажджу; у мностве. Іскры сыпаліся дажджом.

•••

Зорны дождж — вялікае падзенне метэораў; зарапад.

Сляпы (цыганскі) дождждождж, які ідзе пры сонцы.

Залаты дождж — вялікія грошы, прыбыткі.

Як грыбоў пасля дажджу гл. грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́ждждождж’ (БРС). Рус. дождь, укр. дощ, польск. deszcz, серб.-харв. да̏жд, ст.-слав. дъѫдь. Прасл. *dъždžь (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 195–196). Вядомая этымалогія: < *dus‑ di̯u‑ ’дрэннае неба, дрэнны дзень’ (агляд версій гл. у Трубачова, там жа; Фасмера, 1, 521–522), паводле Трубачова, не з’яўляецца надзейнай. Трубачоў (там жа, 196) мяркуе, што прасл. лексема хутчэй за ўсё прасл. інавацыя (можа, гукапераймальнага характару: параўн. літ. duzgė́ti ’шумець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дождж / моцны праліўны: лівень, залева / цёплы імжысты: грыбасей (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

праліўны́, -а́я, -о́е.

Пра вельмі моцны дождж.

П. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджо́м, прысл.

1. Падобна на дождж, як дождж, у вялікай колькасці.

Іскры сыпаліся д.

2. У дождж.

Нехочацца ісці д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджавы́ гл. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакра́паць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Выпасці (пра дробны дождж).

Дождж пакрапаў і перастаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)