ссячы́ і ссе́кчы, ссяку, ссячэш, ссячэ; ссячом, ссечаце, ссякуць; пр. ссек, ‑ла; зак., каго-што.

1. Моцным ударам (якой‑н. вострай прылады) аддзяліць ад асновы. [Андрэй:] — Хочаш ссекчы дрэва, дык у камель тапаром, у камель. Пташнікаў. Тут, у вёсцы, елкі лапамі шыбы праціраюць! Якую хочаш, ссячы, спаві яе, бы дзіця, аборкай, ускінь на спадарожны грузавік. Лось. Дзічка аднабокая, абгарэлая — усе хаты перастаяла, да новай лепіцца. І карысці з яе нібы ніякай, а шкада ссекчы. Хадановіч. // Высечы поўнасцю (лес, дрэвы); знішчыць. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку, якую адвялі калгасу. Ермаловіч. [Ціток:] — Лесу на гэтыя акопы трэба — божа мой колькі. Ссякуць усю пушчу, ды і яшчэ мала будзе. Лобан.

2. Зрабіць дробным, пасячы якой‑н. прыладай. Ссячы бульбу.

3. Секучы (шабляй і пад.), б’ючы (палкай і пад.), знішчыць. Ссячы ўсю крапіву ля плота. // перан. Забіць чаргой з кулямёта і пад. Афіцэра Бондар скасіў аўтаматнай чаргой, ссек аднаго салдата, які кінуўся ўцякаць па агародзе. Навуменка.

4. Рассячы чым‑н. вострым у многіх месцах. // Збіць, пабіць, сцябаючы чым‑н. Ссячы пугай спіну. / Пра град, дождж і пад. Град ссек усе буракі. // перан. Спярэсціць (пра хваробу, маршчыны і пад.). Воспа ссекла твар.

5. Пакусаць у многіх месцах; скусаць. Маскіты ссеклі рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць лёгкі шум, шоргат. Дождж шастаў па жалезным даху навеса, як бы нараджаючы спакойную, мяккую музыку. Навуменка. Крыху далей шастала пілка і адлічваліся гулкія ўдары сякер. Гартны. // чым. Рухаючы чым‑н., шамацець. То шастала [Ганна] сенам, то бегла к дубку, мяняла, сушыла пялёнку, давала малой грудзей, гушкала. Мележ. За вокнамі вые завіруха, шастаюць голымі галінамі яблыні ў садку, а ў пакоі цёпла ад напаленай грубкі. Хадкевіч.

2. Разм. Сцябаць, біць з шумам. Раса вельмі хутка змачыла калашыны маіх палатняных портак, і яны гучна шасталі па лытках. Сачанка.

3. Разм. Хадзіць, снаваць туды-сюды. Пакуль мы шасталі па лясах ды дбалі аб самым надзённым — пад’есці, перахавацца, узброіцца ды якога немца падстрэліць, — .. [Мароз] думаў, паглыбляўся, асэнсоўваў гэту вайну. Быкаў. Нячутна шасталі па сценах доўгія цені. Шамякін.

4. Разм. Лазіць, шнарыць з мэтай выгледзець што‑н., сцягнуць, адшукаць што‑н. Ужо заняўся веташок На макаўцы віхрастай. Забудзь стажок і муражок І ў сад чужы не шастай! Барадулін. — Цяпер усё, — трос барадой дзед. — З ўнукам пастараліся. Не будзе больш, шэры, шастаць, дзе не след. Даніленка.

5. Разм. Крэмзаць, пісаць. Ахутаўшыся густымі клубамі махорачнага дыму, .. [Аркадзь Куляшоў] ужо шастае алоўкам на папяровым лісце. Бялевіч.

6. што. Разм. Рэзаць. Шастаць нажом сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пузы́р1 ’пухір’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ТС; міёр., З нар. сл.), ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1), ’пухір у свінні’ (Маш.), ’вадыр, пухір на скуры’ (ЛА, 3), ’бурбалка’ (маг., гом., ЛА, 2; Сл. ПЗБ) ’паветраны шар’ (Сл. рэг. лекс.), ’асінае гняздо’ (Сл. ПЗБ) ’пасудзіна для газы ў лямпе’ (Сіг., Шат.), пузы́рь ’тс’ (Бяльк., Растарг.), ’чэрава, пуза’ (Нас.), пузы́р ’тоўсты хлопчык’ (міёр., З нар. сл.), пузыро́к ’агурочак’ (Мат. Гом.), ’шкло ў лямпе’ (Мат. Маг.; Бяльк.), ’ніжняя шырокая частка збанка’ (бяроз., Шатал.), укр. пузи́р ’пухір’, рус. пузы́рь ’тс’. Паводле Бузука (Асн. пыт., 49), пузы́р < *пусы́рь (< і.-е. peus‑) у выніку дыстантнай асіміляцыі (“глухое с пад уплывам наступнага р перайшло ў звонкае з”), або дысіміляцыя з пачатковым n, параўн. літ. pusti ’дуць’, pùsti ’надувацца’; іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 403, з літ-рай) — ад пуза (так яшчэ Міклашыч, Праабражэнскі) або ад пухі́р (Патабня). Адносна апошняга (гл.) Бузук (Асн. пыт., 49) мяркуе пра паралелізм с/х яшчэ ў праславянскай мове. В.-луж. puzor ’бурбалка на вадзе’ дазваляе рэканструкцыю прасл. *puzytъ (Шустар-Шэўц, 2, 1196; ЕСУМ, 4, 628).

Пузы́р2 ’воблака; хмара’ (бялын., ЛА, 2, Нар. сл.; Жд. 2), пузыро́к ’невялікая хмарка, з якой ідзе дождж’ (круп., бялын., ЛА, 2) ’белая кучавая або дажджавая хмара’ (бялын., Нар. сл.), ’похмарак, хмарка’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, да пузыр1 (гл.) у выніку вобразнага пераносу, параўн. іншыя назвы: бу́лава (небо ў бу́лавах; ці няма тут сувязі з балг. було ’вэлюм’: небето се забулва ’неба зацягваецца хмарамі’?), бугры́, бугракі́ і пад. (ЛА, 2).

Пузы́р3 ’ногаць, пазногаць’ (Сцяшк. Сл.). З пазу́р (гл.) з частковай метатэзай, параўн. пувак ’павук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліць I несов., в разн. знач. лить; (струёй — ещё) хлеста́ть;

л. ваду́ ў бо́чку — лить во́ду в бо́чку;

дождж лье як з вядра́ — дождь льёт (хле́щет) как из ведра́;

со́нца лье цяпло́ на зямлю́ — со́лнце льёт тепло́ на зе́млю;

л. кроў — пролива́ть кровь;

л. ваду́ на млын — (чый) лить во́ду на ме́льницу (чью);

л. слёзы — лить слёзы;

л. кракадзі́лавы слёзы — лить крокоди́ловы слёзы;

лье як з вядра́ — льёт как из ведра́;

л. пот — пролива́ть пот

ліць II несов. (изготовлять литьём) лить;

л. гарма́ты — лить пу́шки;

л. све́чкі — лить све́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залаты́

1. прил., в разн. знач. золото́й; (поэт., уст.ещё) злато́й;

ы́я ро́ссыпы — золоты́е ро́ссыпи;

з. пярсцёнак — золото́е (злато́е) кольцо́;

2. в знач. сущ. (монета) золото́й;

з. запа́с — золото́й запа́с;

абяца́ць ~ты́я го́ры — обеща́ть (сули́ть) золоты́е го́ры;

а́я во́сень — золота́я о́сень;

а́я галава́ — золота́я голова́;

а́я мо́ладзь — золота́я молодёжь;

а́я сярэ́дзіна — золота́я середи́на;

о́е вясе́лле — золота́я сва́дьба;

о́е руно́ — золото́е руно́;

з. век — золото́й век;

ы́я ру́кі — золоты́е ру́ки;

ы́я сло́вы — золоты́е слова́;

а́я жы́ла — золота́я жи́ла;

з. дождж — золото́й дождь;

о́е дно — золото́е дно;

з. цяле́ц — золото́й теле́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сячы́ несов.

1. (разрубать на части) руби́ть;

с. мя́са — руби́ть мя́со;

с. дро́вы — руби́ть дрова́;

2. (подсекая, валить) руби́ть;

3. (обтёсывать) сечь;

с. ка́мень — сечь ка́мень;

4. (рубя, умерщвлять) руби́ть, сечь;

5. хлеста́ть; сечь;

с. пу́гай — хлеста́ть кнуто́м;

дождж сячэ́ — дождь хле́щет;

6. (о насекомых) жа́лить, куса́ть;

7. перен., разг. (говорить) руби́ть, ре́зать;

сячэ́ нягле́дзячы на асо́бы — ру́бит (ре́жет) невзира́я на ли́ца;

с. з-за пляча́ — руби́ть с плеча́;

лес сяку́ць — трэ́скі ляця́цьпосл. лес ру́бят — ще́пки летя́т;

пакая́ннай галавы́ меч не сячэ́посл. пови́нную го́лову меч не сечёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

open3 [ˈəʊpən] v.

1. адкрыва́ць, адчыня́ць; адкрыва́цца, адчыня́цца;

open one’s eyes расплю́шчваць во́чы;

open a book раскрыва́ць/разго́ртваць кні́гу;

open an umbrella раскрыва́ць парасо́н;

open the door адчыня́ць дзве́ры;

The shop opens at 9 o’clock. Крама адчыняецца а дзявятай гадзіне;

Flowers open in the sun. Кветкі распускаюцца на сонцы.

2. адкрыва́ць, пачына́ць; адкрыва́цца, пачына́цца;

open negotiations пачына́ць перамо́вы;

open fire адкрыва́ць аго́нь

open smb.’s eyes to smth. адкрыва́ць каму́-н. во́чы на што-н.;

the heavens opened дождж палі́ў як з вядра́э́бра

open out [ˌəʊpənˈaʊt] phr. v. расшыра́цца, пашыра́цца;

open out to smb. гавары́ць больш во́льна з кім-н.; стаць самі́м сабо́й

open up [ˌəʊpənˈʌp] phr. v.

1. гавары́ць шчы́ра/адкры́та

2. адкрыва́ць аго́нь (пра стральбу);

Anti-aircraft guns opened up. Зенітная/супраць паветраная артылерыя адкрыла агонь.

3. адчыня́ць дзве́ры (звыч. ужываецца ў загадах)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spit2 [spɪt] v. (spat)

1. плява́ць; плява́цца; пы́рскаць слі́наю, рабі́ць пы́рскі;

spit blood ха́ркаць крывёю;

spit in smb.’s face плю́нуць каму́-н. у твар

2. ста́віцца абыя́кава (да чаго-н./каго-н.);

spit at/on smth. плява́ць на што-н.;

I spit at his order. Мне напляваць на яго загад.

3. фы́ркаць, шыпе́ць (пра жывёл)

4. infml ка́паць, пы́рскаць, се́яць (пра дождж), імжэ́ць;

It was spitting a bit, it was not raining heavily. Трохі імжэла, дажджу вялікага не было.

5. трашча́ць, шыпе́ць, сы́паць і́скрамі (пра дровы);

The grease was spitting on the fire. Тлушч шкварчэў на агні.

within spitting distance infml як плю́нуць

spit out [ˌspɪtˈaʊt] phr. v. infml выка́зваць, выпа́льваць (словы);

spit out a reproach кі́нуць папро́к;

spit out an oath чартыхну́цца, вы́лаяцца;

Come on! Spit out! Давай, гавары!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вясна́ ’пара года паміж зімою і летам’; ’светлая, радасная пара жыцця — маладосць’ (БРС, КТС, Бяльк., Касп.), палес. высна́ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), вэсна́ (Бес.), пін. вестна (Шн., 2) з устаўным ‑т‑, вісна́ (Бяльк., Касп.), вісна ў вочы лезя — «гавораць тады, калі пабыць доўга на двары пры снезе і сонцы, а пасля прыйсці ў хату і нічога адразу не бачыць» (КЭС, лаг.), вясна вочы крадзе — пра вясенняе сонца, якое слепіць вочы (віл., Нар. сл.). Укр. весна́, рус. весна́ ’вясна’, арханг., кастр. ’вясенняе разводдзе’, паўн. ’першы вясенні дождж’, с.-урал. ’вяснушкі, рабацінне на твары’, перм. ’ліхаманка, трасца’, свярдл. ’трава, якою лечаць ліхаманку’, польск. wiosna ’вясна’; ’вясеннія палявыя работы’; ’галодная пара перад новым ураджаем’, чэш. усх.-мар. vesno ’вясна’, odvesno ’вясною’, vesna (паэт.) запазычана з рус. мовы, тое ж славац. vesna, Vesna ’багіня вясны ў старажытных славян’, славен. vẹ̑sna ’вясна’; ’міфічная жаночая істота, якая стракоча, бухае, трашчыць’; ’пра чалавека, які моцна кашляе’, серб.-харв. вѐсна ’вясна’, ст.-слав. весна. Прасл. vesna ’пачатак лета’ — старажытная і.-е. рознаскланяльная аснова на ‑r‑//‑n‑: наз. скл. *u̯esr‑, род. скл. u̯es‑n‑es; у слав. мовах за аснову прыняты ўскосны склон. у балт. мовах — прамы: літ. vãsara < veserà (Экерт, LKLR, 143–154), лат. vasara ’лета’; параўн. таксама грэч. ἔαρ, лац. vēr, ст.-ісл. vár, ст.-фрыз. wars, арм. garun, ст.-інд. vasantás ’вясна’, vasar‑ ’рана’, авест. vaηri‑ ’вясною’. Узыходзіць да і.-е. кораня *au̯es ’асвятляць’. Некаторыя этымолагі звязваюць з лексемай вясёлы (гл.). Параўн. таксама Міклашыч, 386; Гараеў, 1896, 75; Праабражэнскі, 1, 79; Педарсан, KZ, 32, 246; Траўтман, 356; Буасак, 209; Майргофер, 20, 172; Мюленбах-Эндзелін, 3, 484; Голуб-Копечны, 413; Махэк₂, 685; Брукнер, 623; Фасмер, 1, 303; Шанскі, 1, В, 73; КЭСРЯ, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́та1 ‘сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам’ (ТСБМ, Нас., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; ЛА, 2), ‘нешта вільготнае, ліпкае, назойлівае’ (Жыв. сл., Нар. словатв.), слата́ ‘сырое вільготнае надвор’е’ (ТСБМ, Сцяшк., Гарэц., Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., ПСл, Сл. ПЗБ), ‘назола, прыліпала’ (Ян., Нар. лекс.), слота́ ‘тс’ (ЛА, 3), слоць ‘мокрае надвор’е’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), слю́та ‘слота’, слута́, слюта́, слёта́, слю́та, слоць, слокі́та ‘тс’ (ЛА, 2). Сюды ж слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Укр. слота́, сльота́, рус. сло́та́, слоть, стараж.-рус. слота ‘непагадзь’, польск. słota, чэш., славац. slota, славен. slóta, серб. дыял. сло̏та ‘тс’, балг. сло́та ‘град’. Прасл. *slota. Роднасныя літ. šáltas ‘халодны’, šaltis ‘холад, мароз’, šálti ‘мерзнуць’, лат. sal̂ts ‘халодны’, авест. sarəta‑ ‘халодны’, новаперс. serd ‘тс’. Гл. Траўман, 298. Далей параўноўваюць з нарв. sletr н. р., slettaдождж’; гл. Фасмер, 3, 675 з іншай літ-рай. Да і.-е. кораня *ꝁel‑ у значэнні ‘мерзнуць, халодны’ (Покарны, 1, 552; Гарачава, Этимология–1976, 62). Махэк₂ (556) беспадстаўна аддзяляе slota у значэнні ‘нягоднік, жулік’, slotit ‘абражаць’ ад slota у першасным значэнні. Паводле Карскага (Белорусы, 149), варыянт з націскам на першым складзе запазычанне з польск. słota, што цяжка давесці. Бязлай (3, 265), Борысь (559) параўноўваюць з літ. šlapa ‘непагадзь, даждлівае надвор’е’, лат. slapt ‘зрабіцца вільготным, мокрым’, грэч. κλέπας ‘вільгаць, макрата’, якія да і.-е. *kʼlep‑ ‘вільготны, мокры’; тады прасл. *slota < *slopta. Гл. яшчэ Скок, 3, 287; ЕСУМ, 5, 311–312.

Сло́та2 ‘насланае няшчасце’ (Касп.), ‘нешта як бы чарамі насланае’ (Варл.); сюды ж, відаць, слата́ слато́й ‘незлічона, шмат’ (Барад.). Ад слаіць (гл.) з суф. ‑от(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)